BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вынікі і ўрокі дыпламатычнай вайны

26.04.2012 Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода
Вынікі і ўрокі дыпламатычнай вайны
О нас в медиа
Хто выйшаў пераможцам у дыпламатычнай вайне паміж Мінскам і Бруселем? Якія ўрокі вынеслі Еўрасаюз і беларускія ўлады з гэтага канфлікту?...

Хто выйшаў пераможцам у дыпламатычнай вайне паміж Мінскам і Бруселем? Якія ўрокі вынеслі Еўрасаюз і беларускія ўлады з гэтага канфлікту? Якімі могуць быць наступныя крокі бакоў, ці могуць Мінск і Брусель наладзіць стасункі і разам з тым не згубіць твар?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў перадачы "Экспертыза Свабоды" адказваюць кіраўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Аляксей Пікулік і філосаф Уладзімір Мацкевіч.

"Еўрасаюз нарэшце зразумеў, што беларускі рэжым - гэта не той суб’ект, з якім можна дамаўляцца пра далейшы лёс Беларусі"

Віталь Цыганкоў: Ці можна сказаць, што з вяртаннем паслоў была пастаўлена пэўная кропка ў дыпламатычнай вайне? Ці варта разглядаць сітуацыю з пункту гледжання "хто перамог і хто прайграў"?

​​Уладзімір Мацкевіч: Так званая "дыпламатычная вайна" - гэта была штучна створаная сітуацыя, каб адцягнуць вырашэнне тых праблем, якія існуюць у дачыненнях Беларусі і Еўрасаюза. Зараз мы з вяртаннем паслоў атрымліваем тое, што сітуацыя вяртаецца на пачатак. Забыліся на вайну і вяртаемся да вырашэння рэальных праблем. Не трэба надаваць гэтай тэме значэнне самастойнай праблемы.

Віталь Цыганкоў: Аднак нельга сказаць, што людзі зусім не вучацца на войнах, нават дыпламатычных. Які тады ўрокі вынеслі абодва бакі з гэтай сітуацыі?

Уладзімір Мацкевіч: Беларускі рэжым штучна стварыў гэтую дыпламатычную вайну. Дзякуючы гэтаму Еўрасаюз нарэшце зразумеў, што беларускі рэжым - гэта не той суб’ект, з якім можна дамаўляцца пра далейшы лёс Беларусі і беларуска-еўрапейскія стасункі. І пра гэта сведчыць новая ініцыятыва Еўрасаюза - "Дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам". Там ясна сказана, што ніякіх спадзяванняў на дамоваздольнасць рэжыму ў еўрапейскіх палітыкаў няма, таму яны шукаюць новых суб’ектаў, з якімі можна абмяркоўваць будучыню Беларусі. І яны нават знаходзяць гэтага суб’екта, ці, дакладней, яшчэ протасуб’екта, недастаткова моцнага, але ж дамоваздольнага. І гэта - грамадзянская супольнасць, і суб’ектнасць яна набывае праз Нацыянальную платформу. І гэта адказ Еўрасаюза на выбрыкі, інтрыгі і маніпуляцыі беларускага рэжыма.

"Доўгатэрміновы прагноз у адносінах Беларусі і Еўрасаюза можа быць досыць аптымістычным"

Віталь Цыганкоў: Аляксей, як вы бачыце ўрокі "дыпламатычнай вайны"? Вяртанне паслоў - ці гэта канчатковая кропка альбо толькі першы крок?

Аляксей Пікулік: Я пагаджуся ў асноўным з тым, што казаў Уладзімір Мацкевіч. Вяртанне паслоў - не сведчанне нармалізацыі адносін, не канец процістаяння Еўрасаюза і Беларусі, а толькі крок да вяртання ў зыходную сітуацыю на момант лютага гэтага года. Што будзе за гэтым? Тут надта шмат чыннікаў, якія могуць паўплываць.

Аднак мне здаецца, што доўгатэрміновы прагноз у адносінах Беларусі і Еўрасаюза можа быць досыць аптымістычным. Мне здаецца, што беларускія ўлады будуць рабіць пэўныя крокі, выдаючы іх за ўласнае жаданне, каб нармалізаваць узаемаадносіны з Еўропай. На маю думку, тут спрацавалі не столькі санкцыі, колькі разуменне палітычнай рызыкі таго, што Беларусь можа застацца з Расіяй сам-насам.

Наконт урокаў, засвоеных Еўрасаюзам - я тут не цалкам падзяляю пункт гледжання Уладзіміра Мацкевіча. З аднаго боку, Еўрасаюз сапраўды зразумеў, што беларускія ўлады недамоваздольныя і не з'яўляюцца легітымным партнёрам па перамовах. З іншага боку, я ўпэўнены, што спробы перамоў будуць рабіцца і надалей.

"Еўрасаюз можа адмовіцца ад жорсткага патрабавання рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных"

Віталь ​​Цыганкоў: Еўрасаюз працягвае настойваць на сваёй пазіцыі наконт вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Ці можа Мінск пайсці насустрач гэтаму патрабаванню ў найбліжэйшыя месяцы?

Аляксей Пікулік: Я думаю, вызваленне будзе. Магчыма, не ўсе, але большасць выйдзе на свабоду і трапіць пад амністыю, якая будзе абвешчана.

Мне здаецца, што Еўрасаюз можа адмовіцца ад жорсткага патрабавання рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Пра гэта сведчыць інтэрвію "Свабодзе" міністра замежных спраў Швецыі Карла Більта, дзе ён не стаў засяроджвацца на фармальных юрыдычных вызначэннях таго, што Еўрасаюз разумее пад "рэабілітацыяй". Ён проста сказаў, што калі рэабілітацыя наступіць, мы гэта зразумеем і адзначым.

Так што, мне здаецца, што гэтае патрабаванне "рэабілітацыі" можа быць знята Еўрасаюзам у выпадку, калі Мінск вызваліць усіх. Але гэта зноў-такі - прагноз "пальцам у неба".

"Рэжым будзе імкнуцца выканаць патрабаванні Еўрасаюза, не падаючы выгляду, што ён выконвае іх пад ціскам"

Віталь Цыганкоў: Уладзімір, вы казалі, што для Еўрасаюза афіцыйны Мінск "недамоваздольны". Але дэ-факта менавіта дзейны рэжым кіруе краінай, і - колькі было такіх выпадкаў у гісторыі - менавіта з ім даводзіцца весці размову. Як у гэтым сэнсе Еўрасаюз будзе ладзіць свае адносіны з афіцыйным Мінскам?

Мацкевіч: Так, вы маеце рацыю, тут палягае вялікая дылема рэальнай палітыкі. Акрамя афіцыйных улад, ні з кім іншым немагчыма весці размову пра актуальныя праблемы. Таму Аляксей мае рацыю, што стасункі працягнуцца і, магчыма, нават будуць паглыбляцца.

Але ж гэта будзе тычыцца менавіта толькі такіх крокаў, якія маюць кароткатэрміновае значэнне. Аднак абмяркоўваць стратэгічныя перспектывы з гэтай уладай няма патрэбы.

Еўропа апынулася ў пэўным тупіку. Яна не мае магчымасцяў адмовіцца ад пэўных патрабаванняў да беларускага рэжыма, якія выглядаюць вельмі простымі і дасканалымі: вызваленне палітвязняў, свабодныя выбары і гэтак далей. Адмовіцца ад гэтых патрабаванняў немагчыма, але і рэалізаваць іх пры цяперашнім рэжыме немагчыма. А колькі рэжым яшчэ пратрымаецца, ніхто прагназаваць не можа. Таму даводзіцца весці пэўныя перамовы, размовы.

Рэжым таксама абазначыў свае прыярытэты. Ён будзе імкнуцца выканаць патрабаваньні Еўрасаюза, не падаючы выгляду, што ён выконвае іх пад ціскам. Таму і прыдумана гэтая амністыя, пад якую могуць быць вызваленыя палітвязні, каб паказаць, што гэта добрая воля самога рэжыма, а не выкананне патрабавання Еўрасаюза.

Аляксей Пікулік: Уладзімір мае рацыю, усё павінна выглядаць так, нібыта гэта ўласная ўнутраная логіка дзеянняў, нібыта ніхто не чыніў ціску на Лукашэнку. Дылема Мінска - як памірыцца з Еўрасаюзам такім чынам, каб гэта не мела надта высокай унутранай цаны. З іншага боку - як памірыцца з Еўрасаюзам, каб Расія не надта хутка раз'юшылася, пабачыўшы гэтую спробу.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео