BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Людзі з ВІЧ могуць нарадзіць здаровых дзяцей

26.04.2012
Людзі з ВІЧ могуць нарадзіць здаровых дзяцей
Беларускае грамадскае аб’яднанне «Пазітыўны рух» прапануе наведаць фотавыставу «Веды пра ВІЧ, якая праходзіць з 26 красавіка па 6 траўня ў...

Беларускае грамадскае аб’яднанне “Пазітыўны рух” прапануе наведаць фотавыставу “Веды пра ВІЧ, якая праходзіць з 26 красавіка па 6 траўня ў Міжнародным інстытуце прававых адносінаў (Мінск, вул. Казінца, д. 21, корп. 3). Уваход вольны!

Гэта аўтарскі фотапраект Дзіны Коцікавай. Мэта праекта - барацьба з дыскрымінацыяй ВІЧ-станоўчых людзей праз інфармаванне насельніцтва.

“Веды пра ВІЧ”, у адрозненне ад шматлікіх інфармацыйных плакатаў і сацыяльных кампаній, не ўтрымліваюць жахлівых вобразаў. Асноўная ідэя фотавыставы – спрыяць змене грамадскіх стэрэатыпаў у адносінах да людзей, якія жывуць з ВІЧ, прадставіць іх як раўнапраўных членаў грамадства. ВІЧ-станоўчыя людзі прадстаўленыя актыўнымі, адкрытымі, яны знайшлі ў сабе сілы застацца сабой - і пры гэтым не проста жыць, але быць побач і дапамагаць тым, хто з патрэбе.

Героі фотавыставы - гэта людзі, якія жывуць з ВІЧ, іх каханыя, дзеці: Святлана, Алена, Дзяніс, Алена, Аляксей і Марыя, Дзяніс і Марыя, Вольга і Яна. Гэта прадстаўнікі сацыяльна значных прафесій, якія ўвасабляюць сабой патаемныя чалавечыя жаданні, эмоцыі і імкненні. Усё тое, што суправаджае чалавека ўсё яго жыццё, тое, у чым ён мае патрэбу: спасцігаць новае, дарыць радасць, кахаць...

Па словах ВІЧ-станоўчых людзей, “Веды пра ВІЧ” – гэта вельмі вялікая падтрымка, якая дапамагае жыць і ўставаць на ногі, гледзячы на прыклады іншых.

Святлана – хатняя гаспадыня, жыве з ВІЧ 8 год. “Дзякуючы даступнасці і правядзенню адмысловага лекавання я нарадзіла двух здаровых дзяцей”, - распавядве яна.

Ілля – дызайнар, змагаецца з ВІЧ 7 год. “Кожны дзень я сустракаю штам людзей. Часам хачу запытацца, ці ведаюць яны свой ВІЧ-статус?” – кажа ён.

Фотапраект з'яўляецца часткай інфармацыйна-культурнай кампаніі “Пасланне” ў межах рэалізацыі гранта Глабальнага фонду для барацьбы з СНІДам, туберкулёзам і малярыяй “Забеспячэнне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых груп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і догляду ў сувязі з ВІЧ”. Ён ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі пры падтрымцы Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС).

Арганізацыя “Пазітыўны рух” вызначыла для сябе тэму “Змены грамадскай думкі ў адносінах да людзей, якія жывуць з ВІЧ” як доўгатэрміновую стратэгічную мэту. Цягам 10 гадоў “Пазітыўны рух” паспяхова рэалізуе розныя творчыя і інфармацыйныя ініцыятывы для дасягнення мэты па інфармаванні, змене грамадскай думкі і зніжэнню стыгмы і дыскрымінацыі ў адносінах да ВІЧ-станоўчых людзей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео