BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь адзначае 26-ю гадавіну Чарнобыля

26.04.2012 Фота Паўліны Калтавічанкі
Беларусь адзначае 26-ю гадавіну Чарнобыля
У чацвер, 26 красавіка, а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук у Мінску пачнецца акцыя ў памяць пра адну з найбуйнейшых радыяцыйных аварый -...

У чацвер, 26 красавіка, а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук у Мінску пачнецца акцыя ў памяць пра адну з найбуйнейшых радыяцыйных аварый - выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Чарнобыльская катастрофа 1986 года закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў болей, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма.

Больш за 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысяч дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысяч беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Беларускія ўлады злачынна замоўчваюць праблему радыяцыі. За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі была скарочаная колькасць тэрытарыяльных зон з перыядычным радыяцыйным кантролем. Сёння на моцна забруджаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хоць у Расеі і Украіне з такіх зон даўно ўсіх адсялілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі “ачысціліся” і заклікаюць людзей вяртацца ў небяспечную для жыцця зону.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, шэсце 26 красавіка пачнецца а 18:30 ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава і скончыцца ля парку Дружбы народаў, дзе а 19:30 плануецца правесці гадзінны жалобны мітынг.

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху - 2012” заяўлялі, што маюць намер правесці яго “пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС”. Акрамя экалагічнай тэмы на “Чарнобыльскім шляху” будуць падымацца і іншыя актуальныя пытанні, галоўнае з якіх - вызваленне палітвязняў.

Нагадаем, шэсце ў гадавіну чарнобыльскай трагедыі праходзіць у Мінску з 1988 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео