BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва

25.04.2012
Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва
У другой палове ХХ стагоддзя мастацтву становіцца цесна ў музеях, і яно пачынае асвойваць вуліцы, плошчы, паркі, платы і сцены будынкаў.

У другой палове ХХ стагоддзя мастацтву становіцца цесна ў музеях, і яно пачынае асвойваць вуліцы, плошчы, паркі, платы і сцены будынкаў.

Скульптура, усталяваная ў гарадскую прастору, графіці, што раздражняе мінакоў ці, наадварот, ўпрыгожвае горад, перфоманс як мастацкі альбо грамадзянскі жэст – пакідаючы сцены галерэй, мастацтва дазваляе нам па-новаму ўбачыць самыя розныя прасторы: прыродную, сацыяльную, культурную, публічную, прыватную. Прапаноўваючы новы погляд, яно як бы падрывае гэтыя прасторы знутры, выяўляючы новыя структуры, суб’екты і практыкі сумеснага жыцця.

З перспектывы гісторыі мастацтваў Таццяна Арцімовіч прадставіць шэраг праектаў замежных і беларускіх мастакоў, якія працуюць з рознымі формамі паблік арта: гарадскія інсталяцыі Хрысто і Канстанціна Селіханава, лэнд-арт Роберта Смітсана, графіці Бэнксі, акцыі Нікаласа Урыбуру і Міхаіла Гуліна і іншых. А Вольга Шпарага, абапіраючыся на філасофскія даследванні прасторы, публічнасці, сацыяльнага і палітычнага, прапануе разгорнутыя каментарыі да мастацтвазнаўчых інтэрпрэтацыяў гэтых прац.

Імпрэза адбудзецца 28 красавіка (субота), а 15-00, у "Кальяннай № 1" (вул. Карла Маркса, 33).

Уваход вольны па папярэднім запісе – 8-029-3592360.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео