BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Чарнобыльскі шлях страціў сваё палітычнае значэнне

25.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Чарнобыльскі шлях страціў сваё палітычнае значэнне
Паколькі ў Беларусі будуецца АЭС, Чарнобыльскі шлях мог бы стаць для грамадства значнай падзеяй. Але на сёння незадаволенасць...

Паколькі ў Беларусі будуецца АЭС, Чарнобыльскі шлях мог бы стаць для грамадства значнай падзеяй. Але на сёння незадаволенасць насельніцтва рэжымам застаецца толькі патэнцыйнай, заўважае кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

“Я якраз думаю, што Чарнобыльскі шлях страціў сваё палітычнае значэнне. Бо на сённяшні дзень ён не нясе ніякай асэнсаванай нагрузкі, ніякага зместу. Гэта хутчэй рытуальнае дзеянне, дзе выходзяць на вуліцу па звычцы, калі ўжо ні лозунгі, ні мэты не маюць нейкага вырашальнага значэння. Проста каб засведчыць сваю нязгоду з рэжымам! Шмат хто лічыць неабходным засведчыць гэтую нязгоду - а шмат хто расчараваўся: колькі можна яе вызначаць? І таму, калі няма пэўнай мэтазгоднасці нейкіх дзеянняў, людзі проста на іх не прыходзяць”, - аналізуе сітуацыю філосаф.

Па яго словах, грамадзянскай супульнасці варта прапанаваць нейкую альтэрнатыву - але яе проста няма. Як і лэдэра, які мог бы павесці беларусаў за сабой.

“І ў гэтым сэнсе трэба нешта думаць - заахвочваць людзей да палітычных дзеянняў не праз рытуальнае шпацыраванне ад адного мейсца да іншага, а праз далучэнне іх менавіта да нейгага мэтанакіраванага. Пакуль такіх яскравых, масавых прапановаў няма. Ёсць лакальныя прапановы - прыкладам, тыя сама распрацоўкі “дарожных мапаў”, праца Нацыянальнай платформы, падрыхтоўка нейкіх рэфарматарскіх дзеянняў, ціск на беларускія ўлады праз стварэнне сетак міжнарожных арганізацый і г.д. Але ў гэтым могуць удзельнічаць толькі невялікія групы людзей! Для масавага ж дзеяння сёння няма ні ідэяў, ні падставаў, ні адпаведных прывабных асобаў, якія маглі бы заклікаць і павесці за сабой”, - канстатуе Уладзімір Мацкевіч.

На думку філосафа, гэта тычыцца не толькі Чарнобыльскага шляху, але амаль усіх масавых марапрыемстваў, якія ладзіць апазіцыя. Эксперт дадаў, што ЧШ ніколі не быў толькі грамадскай акцыяй.

“Не думаю, што калі-небудзь, адпачатку, Чарнобыльскі шлях быў вольным ад палітыкі. Гэта заўсёды была вельмі палітызаваная акцыя грамадскай супольнсці, накіраваная на тое, каб прастымуляваць улады дбаць пра сапраўды значныя праблемы і небяспекі для нашага грамадства”, - упэўнены Уладзімір Мацкевіч.

Праблема Чарнобыля актуальна для Беларусі яе ніколі - улады будуюць уласную атамную электрастанцыю, а ёсць планы пабудаваць нават две. Аднак гэта таксама не выводзіць людзей на акцыі пратэста.

“Здавалася б, сёння, калі ў Беларусі будуецца свая АЭС, Чарнобыльскі шлях мог бы набыць другое дыханне і стаць такой падзеяй, якая адпавядала бы сённяшнім рэаліям. Але ж гэтага не адбываецца - не адбываецца менавіта праз тое, што ў беларускага насельніцтва няма даверу да тых структураў, якія супрацьстаяць рэжыму. За ўсё часы існавання беларускага рэжыму сёння, напэўна, грамадства найбольш не задаволенае гэтым рэжымам. Але ж, паколькі станоўчай альтэрнатывы не прапаноўваецца, гэтая незадаволенасць, так бы мовіць, толькі патэнцыйная - і складае толькі патэнцыйную пагрозу для рэжыма, а не можа быць накіраванай у нейкім канструктыўным напрамку”, - зрабіў выснову Уладзімір Мацкевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео