BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Палітыка Масквы больш тонкая, але ў сутнасці не адрозніваецца ад беларускай

25.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Палітыка Масквы больш тонкая, але ў сутнасці не адрозніваецца ад беларускай
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў выступіў з равітальнай прамовай, у якой зрабіў акцэнт на значнасці грамадзянскай супольнасці...

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў выступіў з равітальнай прамовай, у якой зрабіў акцэнт на значнасці грамадзянскай супольнасці. Дырэктар Цэнтра еўропейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў патлумачыў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, чаму падобныя тэмы не гучаць на афіцыйным узроўні ў Мінску.

Мядзведзеў, у прыватнасці, заявіў, што цягам свайго прэзідэнтства “змагаўся за развіццё грамадзянскіх свабод”.

“Паўтару тое, што сказаў у траўні 2008 года, заступаючы на пасаду прэзідэнта Расійскай Федэрацыі: лічу сваёй найважнейшай задачай развіццё грамадзянскіх і эканамічных свабод. Больш свабоды для кожнага - у гэтым была і застанцца мая мэта”, - падкрэсліў ён.

Зараз Дзмітры Мядзедзеў збіраецца стаць расійскім прэм’ер-міністрам.

“Абсалютна несправядліва, проста зневажальна лічыць Расію нацыяй, не здольнай да свабоднага жыцця, нацыяй, якая не заслугоўвае свабоды. Наадварот, для нашай нацыі невыносна сама думка пра рабства, пра падпарадкаванне нечай чужой волі”, - заўважыў ён.

Сярод іншага з вуснаў палітыка прагучала і тое, што “перамагчы карупцыю можна толькі разам з грамадзянскай супольнасцю”.

Аднак за гэтымі словамі мала што стаіць, адзначыў дырэктар Цэнтра еўропейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

“Пры агульным структурным падабенстве сітуацыі ў Расіі і Беларусі, у Маскве ўсё ж спрабуюць будаваць “аўтарытарызм з чалавечым тварам”. Таму ў рыторыку найвышэйшых асобаў уваходзяць пытанні дэмакратыі, правоў чалавека, грамадзянскай супольнасці і г.д. Але рэальна за гэтым мала што стаіць. Таму што сімвалічныя і напаўфіктыўныя структуры кшталту Савета па правах чалавека і развіццю грамадзянскай супольнасці пры Адміністрацыі прэзідэнта Расіі існуюць, але нейкага рэальнага ўплаву на прыняцце рашэнняў у краіне яны ўсё ж не маюць”, - кажа суразмоўца.

“І рыторыка грамадзянскай суполькансці існуе, але само разуменне гэтага панятку не надта адрозніваецца ад таго, якое ёсць у Беларусі, дзе за грамадзянскую супольнасць прымаюць праўладныя арганізацыі ці толькі тыя арганізацыі, што падтрымліваюць сістэму”, - даводзіць ён.

Напрыклад, гэта відавочна падчас правядзення выбараў.

“І падчас выбараў у Дзярждуму Расіі, і падчас апошніх прэзідэнцкіх, людзей, якія пратэставалі на пляцы, не ўспрымалі ў якасці грамадзянскай супольнасці. Ім хутчэй навешвалі ярлыкі “пятай калоны” ці “падрыўнікоў дзяржаўнай сістэмы”. То бок, па-сутнасці, тут адбываецца тое сама, што і ў нас. Толькі ў нас гэта ўсё больш выразна і больш правінцыйна выглядае - у тым сэнсе, што Расія праводзіць сваю палітыку больш тонка. Але ў сутнасці яна не адрозніваецца ад той, што праводзіць да грамадзянскай супольнасці Беларусь”, - падкрэсліў Андрэй Ягораў.

Пры гэтым, па яго словах, беларускія ўлады не пераймаюць ад Масквы гэты досвед больш тонкай палітыкі менавіта з той прычыны, што Расія сама запазычвае ў Мінска тэхналогіі пабудовы аўтарытарызма.

“Беларусь у параўнанні з Расіяй знаходзіцца значна наперадзе ўсіх грамадска-палітычных працэсаў. Гэта значыць, што нават беларускі аўтарытарызм выглядае куды больш прагрэсіўным у сваёй структурнай пабудове і прасунуўся значна далей за расійскі. Тут хутчэй ідзе размова пра тое, што тэхналогіі аўтарызацыі і пабудовы сучаснага аўтарытарызму, якія прайшлі сваё выпрабаванне ў Беларусі, запазычваюцца Расіяй. Але, ужо маючы на што звяртаць увагу, яны могуць больш карэктна ўводзіць гэтыя механізмы ў дзеянне. Таму тут хутчэй ідзе гаворка пра запазычанне чаго-небудзь з Беларусі, а не Беларуссю з Расіі”, - зазначыў Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео