BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя Улада Вялічкі "Грамадская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!"

25.04.2012 ЕўраБеларусь
Лекцыя Улада Вялічкі "Грамадская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!"
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi». Сёлета «Гораду і Свету» ёсць што...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Сёлета “Гораду і Свету” ёсць што прамовіць грамадскаму дзеячу, старшыні Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Уладу Вялічке.

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Улад Вялічка

"Грамадская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!"

27 красавіка, а 18.30

"Арт-сядзіба"
(вул. Куйбышава, 22, ГД "Гарызонт", 2-гі паверх)

   

У кожнага з нас ёсць рэчы, адносна якіх мы можам сказаць “нам не ўсё роўна”. Для кагосьці гэта дзеці, кар’ера, заробак, курс долара, кошты на прадукты... Для кагосьці - зневажанне правоў чалавека, выкананне несправядлівых прысудаў, узровень і якасць адукацыі, лёс нацыі, будучыня краіны... Гэтае “не ўсё роўна” вызначае нашыя паводзіны адносна праблем, якія мы выдзяляем як прыярытэтныя. І тое, якім чынам мы вырашаем гэтыя праблемы, паказвае, наколькі беларусаў можна назваць грамадзянскай супольнасцю і еўрапейскай нацыяй.

27 красавіка ў цыкле публічных лекцый Urbi et Orbi чалавек, якому “не ўсё роўна”, што адбываецца з краінай зараз і якая будучыня чакае Беларусь, - грамадскі дзеяч, старшыня Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка заклікае нас да асэнсавання феноменаў “грамадзянская супольнасць” і “еўрапеізацыя” у кантэксце беларускіх рэалій.

Лекцыя называецца правакацыйна: “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!”. Значная колькасць беларусаў нават не ведае, што такое грамадзянская супольнасць, а пры слове “еўрапеізацыя” адразу ўяўляе, як нас нехта цягне ўступаць у Еўрасаюз. Калі дадаць да гэтага стэрэатыпы і міфы, якія транслююць газеты і тэлебачанне, сітуацыя выглядае даволі сумна. Але нават пры ўсіх гэтых умовах лектар кажа пра “моцны патэнцыял” нашай краіны: “Калі Беларусь выцягнуць з глыбокай замарозкі, то працэсы, якія будуць развівацца ў краіне, будуць развівацца пад уплывам грамадзянскай супольнасці - людзей, якім ёсць, што прапанаваць”.

Што можа выцягнуць краіну з “глыбокай замарозкі”? З каго складаецца грамадзянская супольнасць і што гэтыя людзі могуць прапанаваць для будучыні Беларусі? Як беларусам стаць нацыяй і што прывядзе беларускае грамадства да разумення сябе еўрапейцамі?

 

Як адкажа Улад Вялічка “Гораду і Свету” на гэтыя патынні - запрашаем даведацца 27 красавіка ў “Арт-сядзібу” (вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

 

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=506

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео