BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі адзначаюць Радаўніцу

24.04.2012 ЕўраБеларусь, фота Андрэя Лянкевіча
У Беларусі адзначаюць Радаўніцу
У аўторак, 24 красавіка, праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Радаўніцу — дзень памінання памерлых. У Беларусі да звычая наведвання...

У аўторак, 24 красавіка, праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Радаўніцу — дзень памінання памерлых. У Беларусі да звычая наведвання могілак у гэты дзень і малітвы за сваіх продкаў часта далучаюцца вернікі іншых канфесій ды наагул усе, хто мае памерлых родных.

Гэтая традыцыя узнікла ва ўсходніх славянаў, якія са старажытных часоў ладзілі трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Праваслаўная царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ, але, як і іншыя хрысціянкія цэрквы, забараніла сваім вернікам удзельнічаць у паганскім звычаі накрываць сталы на могілках ды “частаваць памерлых”. Замест гэтага хрысціяне моляцца за душы продкаў і прыбіраюць могілкі.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды ў аўторак. Спачатку ідуць маліцца за блізкіх у царкву, а потым - на могілкі. Просты ж беларускі народ часта ідзе толькі на могілкі, прычым людзі не толькі прыносяць туды знічы і кветкі, але часта ладзяць сапраўдныя “памінальныя піры”. З культу памяці продкаў карыстаюцца камерсанты, які прадаюць ля могілак штучныя кветкі.

Прыкладам, на могілкі у Калодзішчах пад Мінскам людзі часцей неслі “велікоднае яйка і кулічы для спачылых”, а то і гарэлку, чым запалялі лампадкі. Таксама сілвакаліся і самі - не адыходзячы ад магілаў. Малітваў жа не было чуваць зусім.

Нагадаем, ані праваслаўная, ані каталіцкая царква не ўхваляе паганскіх звычаяў і лічыць, што спачылым патрэбна толькі малітва аб супакоі душы і добрыя справы ў памяць пра іх. Шмат пратэстанцкіх цэркваў за памерлых не моляцца наагул, уважаючы, што далейшы іх лёс - неба або пекла - вырашыўся адразу пасля смерці.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, сёлета напярэдадні Радаўніцы невядомыя вандалы паламалі крыжы ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео