BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Напярэдадні Радаўніцы ў Курапатах паламалі крыжы

24.04.2012
Напярэдадні Радаўніцы ў Курапатах паламалі крыжы
Ва ўрочышчы Курапаты невядомыя ўчынілі чарговы акт вандалізму. Напярэдадні праваслаўнай Радаўніцы там паламалі крыжы.

Ва ўрочышчы Курапаты невядомыя ўчынілі чарговы акт вандалізму. Напярэдадні праваслаўнай Радаўніцы там паламалі крыжы.

Гэта не першыя выпадкі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек, нагадвае “Радыё Свабода”.

 Пры канцы 1990-х гадоў паламалі таблічку на Крыжы Пакуты.

 Што да мемарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, то было дванаццаць выпадкаў вандалізму. У 2002 годзе адрамантаваную каторы ўжо раз “лаву Клінтана” ўсталёўваў у Курапатах амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак.

У снежні 2005 году невядомыя вандалы двойчы апаганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы габрэям і выяву Курапацкай Божай Маці мастака Аляксея Марачкіна. Не раз ламалі і крыжы. З фактаў вандалізму ў Курапатах заводзілі крымінальныя справы, аднак злачынцаў ніколі не знаходзілі. Летась напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж Пакуты, актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ аднавілі яго.

У 2008 годзе актывісты КХП БНФ затрымалі двух падлеткаў, якія павалілі некалькі крыжоў на алеі ў Курапатах. Актывісты выклікалі міліцыю і потым далі паказаньні супраць падлеткаў. Бараўлянская міліцыя распачала справу паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу “Апаганьваньне гістарычна-культурных каштоўнасцяў”. Артыкул прадугледжвае пакараньне да трох гадоў пазбаўлення волі. 12 студзеня стала вядома, што міліцыя Бараўлянскага сельскага савету спыніла крымінальны пераслед двух маладзёнаў, якіх падазравалі ў разбурэнні крыжоў. Доказаў, якія атрыманыя ў часе сьледзтва, недастаткова, для таго, каб перадаць справу ў суд і прыцягнуць да адказнасці двух непаўнагадовых навучэнцаў школы і ПТВ.

 Грамадскасць звярнулася да ўладаў з заклікам забяспечыць ахову ўрочышча Курапаты, якое з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю першай катэгорыі. Аднак у адказ упраўленне ўнутраных справаў Мінскай вобласці прапанавала аргкамітэту для ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў плаціць за ахову ўрочышча Курапаты.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео