BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дударскі фэст - 2012

23.04.2012
Дударскі фэст - 2012
Дударскі фэст-2012 – адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту, як дуда (валынка).

Дударскі фэст-2012 – адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту, як дуда (валынка).

У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі – праект “Пава”, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll, новая праграма гурта „Кашлаты Вох” і інш.

Зноў на сцэне з’явяцца дзеці – гурт з Івянца “Рарог”. Упершыню прыедзе дудар з Украіны – Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы – упершыню на Беларусі гурт Tryzna са Шчэціна. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт "Тутэйшыя".

Канцэрт-адкрыццё.адбудзецца 27 красавіка а 19:00 у Палацы культуры ветэранаў (Я.Купалы.21).

Удзельнікі: СТАРЫ ОЛЬСА, ESSA, Дуэт Дзяніс Сухі і Стась Чавус, Віктар Лявіцкі (Украіна), РАРОГ (Івянец, падлеткавы гурт), Перад канцэртам у фае – танцы са слухачамі, тэатр "Яварына", гурт "Тутэйшыя".

29 красавіка а 18:00 у клубе Re:Public пройдзе гала-канцэрт.
Удзельнікі: СТАРЫ ОЛЬСА, LITVINTROLL, "Тутэйшыя", CORNU COPIA, DJ Павел Бальцэвіч & Зміцер Сасноўскі, Конкурс імправізацыі з DJ Павел Бальцэвіч, PAWA (фольк-мадэрн - праект гурта TESTAMENTUM TERRA), КАШЛАТЫ ВОХ. Танцавальная падтрымка: тэатры "Дэ-Грыза", "Яварына", "Фламея", "Гістрыён".

Госці фестывалю – польскі гурт Tryzna са Шчэціна выконвае старадаўнюю музыку XII-XV стст. з абшараў Скандынавіі і Усходняй Еўропы. Песні спяваюцца ў арыгінале, гэта  значыць на мовах перыяду Сярэднявечча, сярод якіх сустракаюцца і тыя, што даўно ўжо не існуюць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео