BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі (28-30.09.2012)

23.04.2012
Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі (28-30.09.2012)
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута палітычных даследаванняў...

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на вэб-сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская і англійская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца: руская, польская і літоўская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

Удзельнікі Кангрэса будуць мець магчымасць надрукаваць матэрыялы сваіх выступаў у выглядзе тэзісаў альбо асобных артыкулаў.

Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна:

1) Запоўніць анкету: http://palityka.org/machform/view.php?id=10

2) Запампаваць тэзісы выступу - да 400 слоў на любой працоўнай мове.

3) Пры патрэбе ў кампенсацыі выдаткаў на транспарт і пражыванне - запоўніць адпаведныя формы.

Усе дадатковыя пытанні і інфармацыю дасылайце, калі ласка, на адрас электроннай пошты: [email protected].

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 15 чэрвеня 2012 года.

 

Арганізатары і партнёры Кангрэса:

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), інтэрнэт-часопіс "Новая Еўропа" (Беларусь), Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры Варшаўскім Універсітэце (Польшча), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), сайт экспертнай супольнасці "Наше мнение" (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя "Цэнтр усходняй палітыкі" (Літва), часопіс “Arche” (Беларусь), інтэрнэт-часопіс “BelarusDigest” (Вялікабрытанія).

 


 

Паварот да Беларусі: ідэі, метады, канцэпцыі

Папярэдняя тэматычная структура Кангрэса

 (на аснове ўхваленых калектыўных заявак і прапаноў)

Гісторыя:

(сацыяльная гісторыя, палітычная гісторыя, эканамічная гісторыя) 

1. Вялікае княства Літоўскае: палітыка, сістэма кіравання, заканадаўства, міжнародныя стасункі.

2. Lingua i natio: праблема этнічнасці ў Сярэднявеччы і Раннім Новым часе (казус Вялікага княства Літоўскага).

3. Мадэрнізацыя, індустрыялізацыя і палітычныя пераўтварэнні: Беларусь ХІХ-ХХ стагоддзяў. 

Гуманістыка:

(даследаванне мастацтва, літаратуры, багаслоўскай думкі, біблеістыка)

4. Сучасная беларуская культура: арт-рынак, арт-менеджмент і арт-практыкі.

5. Сучаснае беларускае мастацтва: дыскурс, тэорыя, практыка.

6. Беларускі кінематограф: рэінтэрпрэтацыі "савецкага" і праблемы постсавецкага перыяду.

7. Беларуская літаратура: пераклад, выданне, даследаванне.

8. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу.

9. Багаслоўская думка: гістарычны і сацыяльны кантэкст, даследчая праблематыка і перспектывы развіцця.

Сацыяльныя дысцыпліны:

(палітычная навука, палітэканомія, міжнародныя адносіны, еўрапейскія даследаванні) 

10. Інстытуты беларускай палітыкі, 1990-2012. 

11. Беларусь у сістэме міжнародных адносін і двухбаковых стасункаў.

12. Еўрапейскія даследаванні ў беларускім кантэксце.

13. Беларусь: выклікі эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі.

Эканоміка:

14. Праблемы трансфармацыі эканомікі Беларусі.

Міждысцыплінарныя накірункі:

(палітыка памяці, сучасная гісторыя, сацыяльная і палітычная тэорыя, урбаністыка, рэлігіязнаўства, гендэрныя даследаванні)

15. Разнастайнасці (пост)камунізму ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

16. Сацыяльная і гуманітарная веда: змена даследчых парадыгм.

17. Горад, урбанізацыя, гараджане: мінулае і сучаснасць (гістарычная урбаністыка).

18. Беларускае рэлігіязнаўства: вынікі дваццацігадовай гісторыі і перспектывы развіцця.

19. Гендэрныя палітыкі і практыкі ў Беларусі.

20. Тэарэтызаванне гендэру ў беларускай гуманістыцы.

Накірункі, арыентаваныя на практычныя праблемы:

21. Рэфармаванне беларускай сістэмы адукацыі: практыка і канцэптуальнае забеспячэнне. 

22. Даследаванні грамадзянскай супольнасці Беларусі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео