BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Рэйтынгаванне чыноўнікаў - гэта не рэформа (Відэа)

21.04.2012 Belsat.eu
Андрэй Ягораў: Рэйтынгаванне чыноўнікаў - гэта не рэформа (Відэа)
О нас в медиа
Мода на рэйтынгі дакацілася нарэшце і да беларускага кіроўнага істэблішмента. Урад цяпер замест вымоў або прэмій будзе чыноўнікаў...

Мода на рэйтынгі дакацілася нарэшце і да беларускага кіроўнага істэблішмента. Урад цяпер замест вымоў або прэмій будзе чыноўнікаў рэйтынгаваць.

Паводле пастановы прэм’ер-міністра, рэйтынгавая ацэнка дзейнасці цяпер мае быць для дзяржслужбоўцаў асноўнаю. Яна датычыць як чыноўнікаў вертыкалі, гэтак і міністэрстваў, а таксама іншых арганізацый, якія падпарадкоўваюцца Савету міністраў. Для кожнага чыноўніка рэйтынг мае складацца з асобных крытэрыяў. Дзякуючы ім, урад мае намер зрабіць працу чыноўнікаў больш эфектыўнаю.

Паводле дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, новая сістэмы ацэнкі працы чыноўнікаў будзе больш персаніфікаваная. То бок кіраўнікі будуць несці асабістую адказнасць за працу ўсёй структуры.

"Гэта не рэформа ў поўным сэнсе гэтага слова. Гэта нейкія новыя адміністрацыйныя захады дзеля ўзмацнення адказнасці кіраўнікоў. Палепшыць працу дзяржапарата спрабуюць адміністрацыйнымі метадамі. Вядома, гэта не працуе, спрабуюць знайсці нейкія новыя выйсці, ды заўсёды ўсё выліваецца ў закручванне дадатковых гаек. На кіраўнікоў спрабуюць ускласці дадатковыя абавязкі ды ўскладніць іхную працу. Але без нармальнай рэформы якасных змен не будзе", - упэўнены Андрэй Ягораў.

Паводле адмыслоўца, кіраўнікі дзяржапаратаў будуць ціснуць на падначаленых, а калі тыя не дадуць рады з падвышэннем сваіх рэйтынгаў, выкарыстаюць інструмент прыпісак, які застаецца адною з галоўных праблем беларускай бюракратыі.

"Як цяпер дзяржапарат закрыты ад грамадскага кантролю, такім ён і застанецца. А гэтыя ацэнкі будуць выкарыстоўвацца, каб узмацніць адміністратыўны прымус зверху. Каб уладу наблізіць да грамадзян, трэба дэцэнтралізаваць дзяржапарат, увесці транспарэнтнасць, элементы электроннага кіравання і гэтак далей. Гэтага не робіцца, а шукаюцца цэнтралізаваныя захады дзеля ўзмацнення логікі працы", - кажа Ягораў.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео