BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алекс Ніс: Беларусь. Седзячы на двух крэслах паміж Расіяй і ЕС

20.04.2012 Алекс Ніс, DGAP | Рэзюмэ выканана Яўгеніяй Камаровай, ЕўраБеларусь
Алекс Ніс: Беларусь. Седзячы на двух крэслах паміж Расіяй і ЕС
Аналитика и исследования
Узаемастасункам Беларусі, якая здольна гуляе на суперніцтве паміж Расіяй і ЕС, і яе ўсходняй суседкі надзяляецца міжнароднымі...

Узаемастасункам Беларусі, якая здольна гуляе на суперніцтве паміж Расіяй і ЕС, і яе ўсходняй суседкі надзяляецца міжнароднымі аналітыкамі мала ўвагі, але яны маюць на Беларусь нашмат большы ўплыў.

Беларусь - маленькая дзяржава з невялікай колькасцю мінеральных рэсурсаў і слабой нерэфармаванай эканомікай. Краіна моцна залежыць ад расійскіх субсідый. Інакш кажучы, без эканамічнай лібералізацыі, падтрымліваць дзяржаву на плаву і мець падтрымку эліт немагчыма. Беларускі падыход інакш называюць “гандлем суверэнітэтам”, дзякуючы якому Аляксандр Лукашэнка дабіваецца палітычнай лаяльнасці: праз пагрозы Захаду пераарыентацыяй на Расію і атрыманне еўрапейскага фінансавання (“шматвектарная знешняя палітыка”), калі субсідыі Масквы Мінску змяншаюцца.  

Такая палітыка паказвае сябе рэзультатыўнай, паколькі ЕС і Расія канкурыруюць за ўплыў на Беларусь праз спалучэнне прымусаў і стымулаў і ўспрымаюць адно аднога як нелігітымных актараў. Яны па чарзе змагаюцца за фарміраванне беларускай нарматыўна-прававой базы, што ў геапалітычных рамках абумоўлівае палітычную нестабільнасць краіны. Для ЕС вельмі важна не прыняць нестабільнасць за еўрапеізацыю і не пасадзейнічаць таму, што палітычнае спаборніцтва нашкодзіць беларускаму народу.

* * *

Беларусы і рускія - блізкія нацыі: прыход Лукашэнкі да ўлады ў 1994 годзе стаўся магчымым дзякуючы пабудове яго перадвыбарчай кампаніі на прарасійскім накірунку эканоміка-палітычнага развіцця, па кантрасце з праеўрапейскім курсам Беларускага Народнага Фронта. Працягваючы серыю міжнародных пагадненняў 1990-х гадоў, суседзі - славяне ў канцы 1999 года стварылі Саюзную дзяржаву, дзе былі створаныя роўныя працоўныя правы, адменены памежны кантроль і вырашана закласці асновы для аб’яднання заканадаўства і стварэння адзінай эканамічнай прасторы і адзінай валюты. У 2007 годзе Беларусь разам з Казахстанам увайшла ў Мытны саюз Расіі, у якім мае быць створаная зона свабоднага гандлю, агульная легіслацыйная база і знешнія тарыфы паміж краінамі. Падчас аб’яднання, Лукашэнка прадставіў Беларусь як цывілізацыйны аплот Расіі перад варожым Захадам. Узамен Беларусь атрымлівае танныя нафту і газ, крэдыты і ільготныя гандлёвыя пагадненні (агулам з 1991 года, згодна Дзмітрыю Мядзведзеву, Беларусь атрымала ад Расіі субсідыі на 50 млрд. долараў)

Беларусь і Расія таксама аб’яднаныя ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і двубаковымі дамовамі (Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны), таксама Расія валодае 2-ма стратэгічнымі базамі ў Беларусі (РЛС у Ганцавічах і ваенны цэнтр сувязі ў Вілейцы).

* * *

У апошні час адносіны паміж суседзямі можна ахарактарызаваць як “хранічны канфлікт”, які ўзнік з-за спробы Расіі ў 2004 годзе павысіць кошт на танныя энэрганосьбіты (з 30 долараў да 50 долараў за 1000 м3 газу). Газавыя спрэчкі з-за кошта і ставак за транзіт працягнуліся ў 2007 і 2010 гадах, калі Расія ў выніку зменшыла пастаўкі газа на 15%. У адказ Лукашэнка не прызнаў незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, байкатаваў маскоўскі Саміт АДКБ і выказаў сумнеў у легітымнасці Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, у 2010 годзе ён адмовіўся падпісаць Мытны кодэкс Мытнага саюза. Канфлікт дасягнуў апагея ў другой палове 2010 года, калі Расія запусціла серыю дакументальных фільмаў пра Лукашэнку, якія паказвалі яго з адмоўнага боку, а 3-яга кастрычніка Дзмітры Мядзведеў выкрыў удзел Лукашэнкі ў знікненнях людзей па палітычных матывах на пачатку 2000-х гадоў.

Палітыка Расіі да Беларусі вызначаецца агульнай формулай: патрабаванні - перыяд напружання - адступленне. У 2006 годзе Расія абвясціла палітыку “аднолькавай рэнтабельнасці“ коштаў на газ для СНД і Еўропы да 2011 года і дасягнення аднолькавага (еўрапейскага) узроўню коштаў на энэрганосьбіты для ўсіх суседзяў. Аднак цягам 2006-2011 гадоў Расія то павышала, то зніжала для Беларусі экспартныя пошліны на нафтапрадукты, прадстаўляючы Мінску крэдыты (крэдыт у 1,5 млрд. долараў у абмен на размяшчэнне ў Беларусі расійскіх ПРО - адказ на з’яўленне сістэмы ПРО ЗША ва Усходняй Еўропе; пачатак 2011-га - 3-мільярдны крэдыт на 3 гады праз Еўразійскую эканамічную супольнасць; лістапад 2011-га - пагадненне на пастаўку газа з 40-працэнтнай зніжкай да 2014 года). Апошнім стаў 1-мільярдны крэдыт “Беларуськалію” узамен на продаж “Газпрому” 50% акцый “Белтрансгаза”.

* * *

Беларусь знаходзіцца ў палітычных цісках паміж унутранай і знешняй палітыкай Расіі, якая будуе з ёй адносіны на паняццях “братэрніцтва”, “патэрналізму” і “паразітызму”.

Цыклічнасць адносін Масквы і Мінска абумоўленая жаданнем расійскіх эліт паступова змяншаць фінансаванне суседзям, але не губляць над імі кантроль. На пачатку 2000-х гадоў у рамках дзейнасці Саюзнай дзяржавы Лукашэнка аб’ехаў большую частку Расіі са сваёй кампаніяй “аб’яднальніка славянскіх народаў”; Уладзімір Пуцін у адказ зрабіў апошняму чорны піяр, выкрыўшы міф пра беларускі эканамічны цуд. Саюзная дзяржава не дае беларускім элітам магчымасці абараніць свае інтарэсы ўнутры саюза, а расійскае кіраўніцтва пужае перспектывай драбнення яе тэрыторыі па этнічных падставах.

Узаемастасункі Беларусі і Расіі завязаныя на карпаратыўных карупцыйных схемах і “кругавой паруцы”: асноўныя субсідыі Масквы - пастаўкі Беларусі нафтапрадуктаў, свабодных ад мытных пошлін. Гэта выгадна абодвум бакам: Лукашэнку падтрымлівае на плаву ўбыткавыя беларускія прадпрыемствы, умацоўваючыся як “гарант стабільнасці”, а Пуцін выкарыстоўваў Беларусь як афшорнага пасярэдніка для расійскіх нафтавых кампаній (“Сургутнефтегаз”, “Роснефть”, “Газпром нефть”, “ЛУКОЙЛ” ды інш.).

* * *

Адносіны Беларусі з ЕС можна вызначыць формулай “гандаль суверэнітэтам”. Калі Беларусі патрабуюцца грошы, Лукашэнка абвяшчае, што “ЕС нам не вораг, а партнёр” і што “мы гатовыя супрацоўнічаць”, - палітыка, падобная на ельцынаўскую часу ваенных канфліктаў у рэгіёнах Расіі: непаслядоўнасць у выказваннях, абыякавасць да знешніх меркаванняў, непрадуманая канфрантацыя з партнёрамі і звядзенне ўсіх знешніх сувязяў да палітыкі абмену, з апорай на нацыянальную ідэнтычнасць.

Палітыка Еўропы да Беларусі адзначаная 3-ма супярэчлівымі накірункамі: абмежаваць уплыў Расіі, умацоўваючы яе суверэнітэт; мець эфектыўнага ўсходняга партнёра; стварыць у Беларусі прававую базу з апорай на права чалавека.

На жаль, палітыка спалучэння любові беларусаў да Еўропы і прыналежнасці да Расіі найлепш адпавядае грамадскай думцы, у адрозненне ад апазіцыйнага піяра версіі польска-літоўскага паходжання беларусаў; супрацоўніцтва ЕС з апазіцыяй ускладненае многімі прычынамі.

З 1997 года, калі ЕС прыпыніў падпісанне Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве з-за ўзмацнення аўтарытарызму Мінска, узаемастасункі краін будуюцца на строгай “абумоўленасці” і зруху толькі пасля “значнага развіцця” Беларусі, азначэнне якога ўвесь час змяняецца (2004, 2006 гады). У 2008 годзе, пасля расійска-грузінскай вайны і ўключэння Беларусі ва Усходняе партнёрства стала відавочна, што Мінск неабходны Еўропе як яе абарончы бастыён на Усходзе і што рэальнага супрацоўніцтва не існуе.

Паказным прыярытэтам стабільнасці і сацыяльнай роўнасці (насуперак “алігархічнаму капіталізму” Масквы) абумоўленае і падпісанне ў 2010 годзе кантракта на пастаўку Беларусі нафты, які Мінск загаддзя назваў “недаўгавечным”, і гандаль палітвязнямі.

З часу прыхода Лукашэнкі да ўлады на хвалі аб’яднання з Расіяй, у Беларусі ўзнік сацыяльны клас, які не хоча збліжэння “брацкіх народаў”. З 2000 года беларускія эліты зразумелі: продаж Маскве беларускіх актываў роўназначны капітуляцыі. Тым жа абумоўленая інтэнсіфікацыя гандлёвых сувязяў з Іранам, Венесуэлай і Кітаем.

Вынікі

Спаборніцтва за Беларусь паміж Расіяй і ЕС дае глебу для падтрымання ў Беларусі аўтарытарнага рэжыма, у тым ліку з-за нявызначанай цівілізацыйнай прыналежнасці Расіі, якая стаіць супраць еўраатлантычнай інтэграцыі (стварэння ў Еўропе “падзяляльных межаў”). Беларусь жа гуляе на патрэбах абодвух бакоў і ўмацоўвае свой суверэнітэт, адначасова прымаючы ўдзел разам з Расіяй у інтэграцыйных праектах, якія сумяшчаюць знешнюю і ўнутраную палітыку краін і паступова размываюць палітычную, этнічную і культурную ідэнтычнасць абодвух народаў.

Поспех знешняй палітыкі Лукашэнкі грунтуецца на веры Расіі ў небяспеку заходняга ўплыву на свайго суседа і ў выніку пастаяннага субсідавання Мінска. Злом гэтай парадыгмы магчымы толькі пасля змянення курса знешняй палітыкі Масквы, якая пастаянна шукае стратэгічнай незалежнасці і адначасова - збліжэння з Захадам. Стратэгічнае партнёрства стане магчымым толькі на аснове агульных каштоўнасцяў і адпавядання палітыкі ЕС меркаванням большасці беларусаў. Мэта ЕС - усталяванне ў Беларусі еўрапейскіх норм і стандартаў і аналагічных дзяржаўных структур, узаемадзеянне з пакуль яшчэ “савецкімі” уладамі і грамадзянамі праз мяккую сілу (ініцыятыву Усходняга партнёрства) і супрацоўніцтва з акцёрамі змен унутры дзяржаўных эліт (што, аднак, немагчыма пра наяўнасці палітвязняў). Права чалавека пакуль успрымаюцца Мінскам толькі ў рамках геапалітычных выгад, а нацыяналізацыя бачыцца на кантрасце з дэмакратызацыяй і еўрапейскай інтэграцыяй як небяспекамі страты суверэнітэту.

Алекс Ніс, аналітык у кансалтынгавай кампаніі GPW, ранейшы каардынатар расійска-еўразійскай праграмы пры аналітычным цэнтры па міжнароднай палітыцы “Сhatham House” у Лондане

 

Паводле: Alex Nice. Playing Both Sides. Belarus between Russia and the EU // DGAP, 2-2012.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео