BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міраслаў Кобаса: Суботнік - адно выхалошчванне грошаў

19.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Міраслаў Кобаса: Суботнік - адно выхалошчванне грошаў
  Савецкая звычка выганяць людзей увесну на працу па суботах не мае нічога агульнага з старадаўняй беларускай традыцыяй талакі, сумеснай...

 

Савецкая звычка выганяць людзей увесну на працу па суботах не мае нічога агульнага з старадаўняй беларускай традыцыяй талакі, сумеснай дабраахвотнай працы суседзяў. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў старшыня кіравання Фонда імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса.

 

Савет міністраў Беларусі абвесціў 21 красавіка рэспубліканскім суботнікам. Дзяржаўным арганізацыям, рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці гэты дзень “на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны”.

Па словах Міраслава Кобасы, зусім не абавязкова, што правядзенне суботніка дае нейкую карысць. “Гэта залежыць ад абставінаў, ад сітуацыі - як усё арганізавана і г.д. У нас ёсць такія шматвяковыя традыцыі, як, напрыклад, талака. Яна існавала ў Беларусі спрадвеку”, - зазначыў суразмоўца.

Традыя талакі, якая з’яўляецца адным з спосабаў арганізацыі працы ў беларусаў, ні ў якім разе не з’яўляецца савецкай.

“Саветы зрабілі гэта дабраахтотна-прымусовым: праца быццам бы адбываееца дабраахвотна... А ідэя талакі - дабраахвотнасць! Кожны гаспадар разумее: прыйшла вясна, пасля зімы трэба прыбрацца. Памятаю, калі яшчэ быў маленькім, суседзі збіраліся, і ніхто нікога не прымушаў - яны самі зацікаўленыя, каб каля кожнай хаты быў парадак. Каб не было так, што адзін сусед яго навёў, а другі - не. Асабліва перад святамі, перад Вялікаднём, падмяталі каля вуліцы кожны сваю частку. І ніхто нікому не камандаваў! І не казалі, што гэта “суботнік”, - узгадвае Міраслаў Кобаса.

За сённяшнім жа “суботнікам” хаваецца элементарнае прагненне ўладаў сабраць дадатковыя сродкі ці выкарыстаць неаплочвальную працу людзей.

“Зараз гэта пераўтварылася ў тое, што ўдзельнічаеш ці не ўдзельнічаеш, а пералічвай грошы… Гэта проста фармалізацыя. За ёй стаіць не тое, каб яб’яднаць людзей, каб яны рабілі агульную карысную справу. За гэтым стаіць нешта іншае - карысць! Элементарнае прагненне сабраць нейкія сродкі ці выкарыстаць яшчэ адзін лішні дзень працы людзей. І гэта, канешне, адчувальна. Вось у гэтым праблема, а не ў тым, што трэба навесці парадак”, - мяркуе кіраўнік Фонда імя Льва Сапегі..

Іншымі словамі, дзяржава проста выкалочвае грошы.

“Зараз - чыста фармальны, бюракратычны падыход: абвесцілі дзень, у які забавязалі усе прадпрыемствы вывесці на працу сваіх супрацоўнікаў. Ці нехта ў кагосці пытаўся? Калі па розуму, дык няправільна, па-першае, рабіць суботнік на базе прадпрыемстваў. У першую чаргу іх трэба ладзіць па мейсцы жыхарства, менавіта там павінны фармавацца нейкія супольнасці людзёй, ахвочых прыбрацца. Канешне, патрэбна і нейкая арганізацыя - напрыклад, тых сама саджанцаў прывесці, каб іх пасадзілі. Калі зладзіць такое цэнтралізавана - вось тады разумею: гэта суботнік!” - дадаў Міраслаў Кобаса.

Ён распавёў пра тыя суботнікі, якія амаль 20 год таму ладзілі ў сталіцы жыхары новых дамоў.

“Памятаю, у 83-м мы атрымалі ў Мінску кватэру. Зразумела, што будынак новы, трэба шмат чаго нармальна абсталяваць, у тым ліку пасадзіць дрэвы. Дык гэта што - праблемы? Знайшоўся нехта ініцыятыўны, абыйшоў кватэры ў пад’зедзе, сказаў: людзі, хто можа - прыйдзіце заўтра, а 10-й раніцы збярэмся і будзем садзіць дрэвы”, - узгадвае Міраслаў Кобаса.

А зараз у субтнік супрацоўнікам прадпрыемстваў прыйдзецца рабіць сваю звычайную працу, якая зусім не звязаная навядзеннем парадка.

“Звычайную працу сваю робяць! Гэта не мае нічога агульнага з добраўпарадкаваннем. Не ведаю, можа, на некаторых прадпрыемствах таксама займаюцца і добраўпарадкаваннем тэрыторыі - у свой час, калі я працаваў у такой арганізацыі, дык менавіта гэтым мы і займаліся часцей за ўсё. Але я ведаю прыклады, калі людзі проста прыходзяць на працу і працуюць, што называецца, дзень задарма. Вось гэта і ёсць выхалошчванне, а не субонік у тым сэнсе, у якім павінен быць. Выйсці лішні дзень на працу - гэта не ёсць талака”, - перакананы Міраслаў Кобаса.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео