BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Асіметрычны адказ" альбо звычайнае "кідалава"?

19.04.2012 Віталь Цыганкоў, "Радыё Свабода"
"Асіметрычны адказ" альбо звычайнае "кідалава"?
О нас в медиа
У адказ на еўрапейскія санкцыі Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЕЗ, заяўляюць прадстаўнікі...

У адказ на еўрапейскія санкцыі Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЕЗ, заяўляюць прадстаўнікі Памежнага камітэту. Прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганні па забеспячэнні памежнай бяспекі на ўезд і выезд былі размеркаваны раўнамерна. Іншымі словамі, Беларусь пагражае, што ўжо не будзе гэтак уважліва сачыць за нелегальнымі мігрантамі, што імкнуцца трапіць у краіны Еўразвязу. Ці можа напалохаць Еўропу такі адказ беларускага боку? Ці не блефуе афіцыйны Менск, ці ён сапраўды можа парушыць міждзяржаўныя дамоўленасці? На гэтыя пытанні адказвае палітолаг Уладзімір Мацкевіч.

— Афіцыйны Мінск вуснамі чыноўнікаў папярэджваў, што адказ на еўрапейскія санкцыі будзе асіметрычным. Ці можна назваць гэтыя паведамленні пра перагляд падыходаў да аховы мяжы якраз тым самым адказам? Наколькі ўдалым быў выбраны варыянт такога адказу?

— Калі разважаць у адпаведнасці са значэннем гэтага слова, то адказ, сапраўды, вельмі асіметрычны.

Але найперш трэба звярнуць увагу на тое, што беларуская мяжа абсталяваная і ўмацаваная на грошы Еўразвяза. Значная частка тэхнічнай дапамогі Еўразвяза ішла на падтрымку працы мытнай і памежнай службы Беларусі. Таму можна сказаць, што Беларусь тут проста парушае свае фінансавыя абавязкі, не выконвае тое, за што ўжо заплачаныя грошы. Бо вялікія выдаткі Еўразвяза на памежнае супрацоўніцтва ідуць на абсталяванне памежных пунктаў і гэтак далей. Таму такія дзеянні ўжо выходзяць за межы палітыкі, а становяцца парушэннем бізнэс-абавязкаў.

Па-другое, варта адзначыць, што беларуская памежная служба працавала не толькі на тое, каб абмежаваць пераход нелегальных мігрантаў у краіны Еўропы. Але і перашкаджала сваім грамадзянам перасякаць межы Беларусі. І тым самым парушала міжнародныя дамовы пра свабоду перасоўвання, якія падпісала яшчэ калісьці БССР і потым пацвердзіла Рэспубліка Беларусь.

— За апошнія 10 гадоў Еўракамісія на ажыццяўленне праектаў у сфэры кіравання межамі ў Беларусі выдаткавала больш за 50 мільёнаў еўра. У бліжэйшыя гады на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць яшчэ каля 40 мільёнаў еўра. З гэтага пункту гледжання ці не выглядаюць дзеянні беларускіх уладаў палітычным блефам, бо яны проста не маюць права парушыць свае абавязкі?

— Я думаю, яны сапраўды не маюць такога права. Гэта тое, што на жаргоне называецца "кідалава". Я нават думаю, што тут было выдаткавана болей за 50 мільёнаў, бо тут, напэўна, не ўлічваюцца ўскосныя выдаткі Еўразвяза ў рамках памежнага супрацоўніцтва. Напрыклад, апошняя дамова была пра 120 мільёнаў памежнага супрацоўніцтва з Польшчай і 37 мільёнаў — з Латвіяй.

Значная частка гэтых грошай таксама ідзе на ўладкаваньне мяжы, і гэта досыць вялікія грошы. Беларусь брала на сябе гэтыя абавязкі, атрымоўваючы гэтыя грошы, падпісвала міжнародныя пагадненні — і яна павінна іх выконваць, незалежна ад таго, як разгортваюцца палітычныя падзеі!

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео