BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святлана Каралёва: Моладзевы парламент у Беларуси – прыгожыя словы-фантомы

18.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Святлана Каралёва: Моладзевы парламент у Беларуси – прыгожыя словы-фантомы
  Калі беларускія ўлады хочуць стварыць молодзевы парламент, яны павінныя выразна агучыць свае мэты ды правілы функцыянавання падобнага...

 

Калі беларускія ўлады хочуць стварыць молодзевы парламент, яны павінныя выразна агучыць свае мэты ды правілы функцыянавання падобнага органа. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла эксперт Альтэрнатыўнай молодзевай платформы  Святлана Каралёва. “Інакш будзе прафанацыя!” - зазначыла яна.

 

Пра ініцыятыву стварэння ў 2012 годзе моладзевага парламента паведаміў старшыня Рады маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Казбанаў.

Па яго словах, гэты орган будзе прадстаўляць інтарэсы рэспублікі на міжнароднай арэне ў кааперацыі з аналагічнымі структурамі ў краінах СНД. Членам моладзевага парламента трэба будзе адстойваць палітычныя інтарэсы дзяржавы, уносіць парады па змяненні дзейснага заканадаўства, удзельнічаць у распрацоўцы новых заканадаўчых актаў. Плануецца, што парламентары будуць валодаць інфармацыяй аб стане спраў у краіне ў галіне навукі, адукацыі, гандлю, культуры і іншых сферах, садзейнічаць іх развіццю.

На думку ж Святланы Каралёвай, гэта будзе чыста намінільная структура.

“Нават не вельмі разумею, чым яна будзе займацца. Ідэя, канешне, абсалютва цудоўная: вучыць маладых людзей працэсам прыняцця рашэнняў. Але цікава, хто будзе выносіць на абмеркаванне пытанні, як будуць праходзіць усе працэдуры, хто будзе адслежваць іх выкананне. Мабыць, гэткім чынам яны некага фармуюць – можа, маладых палітыкаў. Але, як мне здаецца, гэта будзе не больш як праэкт. Ды ў моладзі будуць пэўныя расчараванні… Бо каб праэкт быў адалым, яны павінныя быць увесь час у працэсе, прымаць рашэнні - а гэтыя рашэнні павінныя нешта мяняць”, - даводзіць эксперт.

“Але я думаю, што гэта адно фіктыўны выпадак. А можа, быць, нешта і адбудзецца насамрэч. Уяўляеце? Бац – і моладзевы парламент скажа: “У нас адсутнічае моладзевая палітыка, хацім моладзевую палітыку ў краіне!” І гэта было бы геніяльна”, - смяецца Святлана Каралёва.

Падобная моладзевая структура ёсць у Расіі. Яна, паводле эксперта, даволі актыўна дзейнічае. Расійскі моладзевы парламент мае такія мэты, як прыцягнуць моладзь да вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем Масквы і ўнутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў, а таксама падвысіць узровень палітычнай культуры маладых людзей і ступень іх удзелу ў грамадска-палітычных жыцці.

Аднак беларуская арганізацыя можа паставіць сабе зусім іншыя задачы, кажа Святлана Каралёва.

“Патрэбна, каб іх фармаваў не Мінсгарвыканкам і не парламент, а асяродак маладых людзей. Паглядзім, хто будзе ствараць правілы гульні моладзевага парламента. Ідэя, зразумела, цудоўная - але і ідэя камунізма таксама была цудоўная! “Парламент”, “дэмакратыя”, “удзельнічаць у прыняцці рашэнняў”, “лідэр” – гэта ўсё прыгожыя словы, але словы-фантомы”, - зазначыла Святлана Каралёва.

Яна падкрэсліла, што ў моладзевы парламент павінныя быць выбары, на якія трэба забяспечыць свабодны доступ для усіх ахвотных. “Я не ведаю, хто будзе ствараць правілы гульні гэтых выбараў. Можа, на іх спусцяць БРСМ – маўляў, калі ласка, па два чалавекі з школы! Тады гэта будзе “наш варыянт”, - адзначыла эксперт у галіне моладзевай палітыкі.

Апрача таго, вельмі важна, ад каго сыходзіць сама ідэя стварэння падобнага моладзевага органа.

“Цікава - а хто абвесціў пра працэс стварэння моладзевага парламента? Мінгарвыкнкам, БРСМ – ці гэта была моладзевая ініцыятыва, калі маладыя людзі звярнуліся з сваёй ідэяй у парламент і выканкам?” – задае пытанне Святлана Каралёва. – “Бо гэта розныя ўмовы”.

У дадзеным выпадку з ініцыятывай выступіла Акадэмія навук.

“Акадэмія нашых навук хоча стварыць моладзевы парламент - мабыць, па пытанняў падтрымкі маладых талентаў у навуковай сферы? Цудоўная ініцыятыва – толькі з чым яна звязаная, якія яе мэты? Можа, у Акадэміі навук праблемы - і яны хочуць абараныць сваіх маладых навукоўцаў, каб тыя не пакідалі радзіму? Альбо таму, што ў іх вельмі малыя заробкі? Альбо яны хочуць прыцягнуць Фонд прэзідэнта для падтрымкі моладзевага патэнцыяла? Мэта павіннная быць выразна агучаная, правілы гульні – прынытыя. Альбо гэта прафанацыя”, - канстатуе Святлана Каралёва.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео