BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Каліценя:Вырашыць праблему сацыяльнай выключанасці можна пры ўдзеле грамадзянскай супольнасці

17.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Леанід Каліценя:Вырашыць праблему сацыяльнай выключанасці можна пры ўдзеле грамадзянскай супольнасці
Цэнтр інфармацыі і падтрымкі няўрадавых арганізацый Літвы праводзіў 13-14 красавіка ў Вільнюсе канферэнцыю, прысвечаную пераадоленню...

Цэнтр інфармацыі і падтрымкі няўрадавых арганізацый Літвы праводзіў 13-14 красавіка ў Вільнюсе канферэнцыю, прысвечаную пераадоленню наступстваў сацыяльнай выключанасці ў грамадстве.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі тры перспектывы развіцця сваёй дзейнасці: аўдыё-відэа-інтэрнэт, супрацоўнітва на міжнародным узроўні і працу з грамадзянскай супольнасцю. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў кіраўнік Цэнтра сацыяльных іннавацый Леанід Каліценя, арганізацыя якога выступала партнэрам у правядзенні мерапрыемства.

“Большасць удзельнікаў, якія ў асноўным з’яўляюцца супрацоўнікамі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, ацанілі канферэнцыю як цікавую, карысную і вельмі значную для іх практычнай дзейнасці. Галоўнай тэмай была каардынацыя высілкаў дзяржаўных і недзяржаўных інстытутаў па пераадоленні сацыяльнай выключанасці, абмяркоўвалася таксама эфектыўнасць працы, новыя метады тэхналогіі”, - кажа суразмоўца.

Арганізатары мерапрыемства прапанавалі ўдзельнікам звярнуць увагу на асвятленне сацыяльных праблемаў пры дапамозе медыя.

“Адрознай рысай канферэнцыі была спроба скаардынаваць высілкі як камерцыйных, так і некамерцыйных структураў, а менавіта – вытворцаў кіна-відэапрадукцыі. І таксама - людзей, для якіх дадзеная прадукцыя з’яўляецца інструмантам для дзейнасці. Маецца наўвазе сацыяльная рэклама, кіно пра сацыяльныя праблемы і г.д. Былі высказаныя ідэі пра тое, што сфера сацыяльнай рэкламы развіта дастаткова слаба і ў Літве, якая з сваімі нацыянальнымі асаблівасцямі ўваходзіць у Еўрасаюз, але яшчэ больш слаба - у Беларусі”, - зазначыў Леанід Каліценя.

Паводле яго, перспектывы працы ў дадзеным накірунку вельмі вялікія.

“Удзельнікі – прадстаўнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, няўрадавых арганізацый і кінавытворцаў – сышліся ў меркаванні, што адным з стратэгічных накірункаў працы павінна быць каардынацыя высілкаў па стварэнні больш якаснай і эфектыўнай сацыяльнай кіна-відэапрадукцыі. Каторая, у сваю чаргу, дапаможа грамадству звярнуць увагу на сацыяльныя праблемы”, - даводзіць эксперт.

Ён адзначыў, што ў выніку канферэнцыі яе ўдзельнікі зразумелі: не трэба чакаць ласкі ад дзяржавы, але самым ствараць патрэбную прадукцыю.

“З аднога боку, для гэтага ёсць свабодны доступ да інтэрнэта і іншых неабходных сродкаў. З іншага - ствараныя пры іх дапамозе ролікі, фільмы, відэазаняткі дазволілі бы падвысіць эфектыўнасць і якасць працы, іх можна было бы выкарыстоўваць для падрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі сацыяльных супрацоўнікаў”, - аналізуе кіраўнік Цэнтра сацыяльных іннавацый.

Другой вельмі важнай тэмай было наладжванне супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні між актарамі дадзенай сферы.

“Маецца наўвазе, каб літоўскія і беларускія няўрадавыя арганізацыі маглі вырашаць свае задачы незалежна ад знешнепалітычнага кантэкста. Гэтыя ідэі выразіла старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар. Удзельнікі яе групы таксама прыйшлі да высновы, што тут таксама маюцца значныя перспектывы супрацоўніцтва, у чым зацікаўленыя абодва бакі. І яны намецілі першыя крокі ў дадзеным накірунку”, - паведаміў мадаратар канферэнцыі.

Вынікі абмеркавання трэцяй тэмы агучыў старшыня цэнтральнай Рады Рэспубліканскай асацыяцыі інкалідаў-калясачнікаў Сяргей Драздоўскі.

“Яго выступ тычыўся неабходнасці актыўна супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю. Бо праблема сацыяльнай выключанасці не вырашаецца толькі дзяржаўнімі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Патрабуецца яшчэ ўвага грамадства – а значыць, наладжванне працы з грамадзянскімі ініцыятывамі і грамадзянскай супольнасцю. Гэта дазволіць вырашаць праблемы ў комплексе, куды больш эфектыўна, чым зараз. Тобок, вырашыць праблему сацыяльнай выключанасці без грамадзянскай супольнасці мы не можам. І Сяргей бачыць перспектывы ў гэтым накірунку”, - падрэзюмаваў Леанід Каліценя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео