BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павал Севярынец: Думаю, у вызваленнях будзе перапынак

16.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Павал Севярынец: Думаю, у вызваленнях будзе перапынак
Сустаршыня аргамітэта партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, які абдывае пакаранне на «хіміі» па «справе 19 снежня»,...

Сустаршыня аргамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, які абдывае пакаранне на “хіміі” па “справе 19 снежня”, не чакае на сваё вызваленне бліжэйшымі днямі. Пра гэта ён распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

На думку палітыка, вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на апошніх выбарах Змітра Бандарэнкі звязаныя з тым, што палітвязняў прымусілі падпісаць прашэнні аб памілаванні.

“Думаю, тут будзе пэўная розніца паміж тымі, хто падпісаў і хто не”, - зазначыў Павал Севярынец.

Ён спадзяецца, што сам будзе вызвалены прыблізна ў чэрвені: “Мяркую, гэта адбудзецца недзе месяцы праз два”.

Сустаршыня БХД заўважыў, што вяртанне дамоў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі прыйшлося менавіта на Вялікдзень па ўсходне-хрысціянскім календары.

“Гэта сведчанне Божай ласкі! Сапраўды аб’явілася моц уваскрослага Хрыста! Дзякуй Богу, што людзі могуць вярнуцца дамоў, дзе іх чакаюць сем’і”, - дадаў Павал Севярынец.

Адзначым, што 15 красавіка ў 2012 годзе прыпадае на свята Божай міласэрнасці, які адзначаюць каталікі. Зміцер Бандарэнка, вызвалены з калоніі ў гэты дзень, з’яўляецца вернікам Рыма-каталіцкай царквы.

У сваю чаргу Андрэй Саннікаў паведаміў, што быў вызвалены згодна ўказа аб памілаваннні, падпісанага 14 красавіка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео