BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці можа тыражаванае быць унікальным (Відэа)

16.04.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Ці можа тыражаванае быць унікальным (Відэа)
« Я б хацеў падштурхнуць беларускую культуру да стварэння тыражаваных твораў, і праз гэта тыражаванне - унікальных» - адзначыў кінакрытык...

“ Я б хацеў падштурхнуць беларускую культуру да стварэння тыражаваных твораў, і праз гэта тыражаванне - унікальных” - адзначыў кінакрытык і культуролаг Андрэй Расінскі ў сваёй публічнай лекцыі з цыклу Urbi et Orbi.

Меркаванне, што нібыта тыражаванае – гэта нешта другога гатунку (у адрозненне ад твораў, якія існуюць толькі у адным экземпляры), з’явілася адначасова з нараджэннем масавай вытворчасці і асабліва кінематографа. Толькі тыражаванае унікальна, лічыць Андрэй Расінскі. То бок тое, што распачынае ці працягвае серыю. І патлумачыў сваю тэзу на прыкладзе кіно.

Узораў паспяховага тыражавання можна прывесці шмат. “Беласнежка і сем гномаў”, якую Уолт Дысней экранізаваў у 1937 годзе, сабрала вялікую колькасць “Оскараў”. З тых часоў Беласнежка з’явілася ў 95 фільмах і 2 відэагульнях. У сучасным пракаце ідзе “Беласнежка і помста гномаў”, і гэтая стужка нагадвае казку братоў Грым хіба што персанажамі. Такім чынам, браты Грым распачалі серыю, якая ўжо вельмі развілася.

Шэрлак Холмс таксама выдатна стварыў серыю: ён прысутнічае ў 254 фільмах, 2 відэагульнях. Калі, напрыклад, брытанскі Холмс 30-х гадоў ды савецкі Холмс адпавядаюць конандойлаўскаму, то Шэрлак Холмс Гая Рычы ёсць абсалютна нестандартным, фактычна ад літаратурнай першакрыніцы засталося толькі імя.

Абагульняючы, Расінскі кажа, што ў стварэнні серыі важныя тры складнікі: імя персанажа, яго гісторыя, а таксама абставіны, дэкарацыі, у якіх адбываецца дзеянне.

І яшчэ прыклады унікальнага тыражаванага. У 1914 годзе выйшлі амаль адначасова дзве стужкі з ўдзелам Чарлі Чапліна, і з таго часу пачалася доўгая вандроўка валацугі Чарлі з фільма ў фільм. Як працяг гэтай серыі можна разглядаць нават фільм “Вітаю, я ваша цёця”.

Серыйным стаў як Шрэк, так і яго сябры, якія паўсталі з іншых казак (Рапунцэль, Кот у ботах ды інш.); Бэтман, які прыйшоў у кіно з коміксаў. Папялушка – 136 фільмаў, 4 відэагульні. А яшчэ - Дракула, Фауст, Зорра, Дон Кіхот, Гамлет…

Серыі стваралі не тольк ў кіно: напрыклад, той жа Казімір Малевіч таксама стварыў серыю, якую завяршыў знакаміты “Чорны квадрат”. Дарэчы, квадратаў было шмат, і розных колераў, а яшчэ маніфест “Ад кубізму да супрэматызму”. І  ўсё гэта складнікі серыі.

У якасці беларускіх прыкладаў паспяховага тыражавання Андрэй Расінскі назваў Барбару Радзівіл (прынамсі тэатральная пастаноўка) і гісторыі Уладзіміра Караткевіча.

Слухачы лекцыі звянулі ўвагу, што унікальнае – тое, што існуе ў адзінкавым экземпляры. Маўляў, гаварыце пра папулярнае, яркае, паспяховае, але не унікальнае. Унікальнае і масавае – гэта як індывідуальны пашыў і шырпатрэб. Расінскі не згодны з такой пастаноўкай пытання.

- Пакуль герой ці персанаж не будзе ўключаны ў серыю, ён выпадае з культуры, знікае як такі, - тлумачыць культуролаг.

Відэазапіс лекцыі:

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео