BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзіна Шаўцова: Святкаванне Вялікадня ў Беларусі нагадвае 1 мая

14.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Дзіна Шаўцова: Святкаванне Вялікадня ў Беларусі нагадвае 1 мая
Дзяржава імкнецца прывіць насельніцтву «а-ля рэлігійнасць», аднак для асноўнай масы беларусаў хрысціянскія святы з’яўляюцца нагодай, каб...

Дзяржава імкнецца прывіць насельніцтву “а-ля рэлігійнасць”, аднак для асноўнай масы беларусаў хрысціянскія святы з’яўляюцца нагодай, каб “сабрацца увечары”. Такім меркаваннем з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзялілася юрыст грададзянскай ініцыятывы “За свабоднае веравызнанне” Дзіна Шаўцова.

Успамiн пра рэлігійнасць

“Я магу сказаць за сваё атачэнне, якое ў асноўным з’яўляецца хрысціянскім, з царкоўнага асяродку, што для гэтых людзей, канешне, Вялікдзень - асэнсаванае свята. Зусім не яйкі і кулічы, а біблійная традыцыя, у якой вернікі ўзгадваюць укрыжаванне і ўваскрасенне Хрыста”, - кажа суразмоўца.

Асноўная ж маса грамадства ўзгадвае пра сваю рэлігійнасць двойчы на год.

“Нядаўна дачка мяне запыталася: “Мама, а чаму праваслаўныя (асноўная маса), з’яўляюцца вернікамі два разы на год - на Божае Нараджэнне і на Вялікдзень”? На вялікі жаль, сацыялагічныя даследванні сведчаць менавіта пра такую сітуацыю ў хрысціянскіх канфесіях, якія маюць вялікую колькасць прыхільнікаў. Згодна апытванняў (а яны робяцца даволі павярхнёва), чалавек зазвычай кажа, што ён вернік і адносіць сябе да праваслаўнай канфесіі (здараецца, да каталіцкай). Аднак на пытанне “Што гэта для Вас значыць?” ці “Як часта Вы наведваеце царкву?” гучыць адказ “Прыходжу на Божае Нараджэнне, на Вялікдзень”, - распавядае Дзіна Шаўцова.

Гэта катэгорыя так званых “вернікаў па сацыялагічным апытванням”.

“Для дадзенай часткі грамадства Вялікдзень хутчэй з’яўляецца нечым сімвалічным. Аднак нават калі такая нагода прымушае людзей хаця бы пра нешта падумаць і хаця бы нешта пачуць у царкве, ёсць прынамсі маленькая надзея на тое, што ў іх сэрцах можа нешта змяніцца”, - спадзяецца хрысціянская дзяячка.

Па яе словах, у апошнія часы адзначэнне рэлігійных святаў набывае ў Беларусі папулярнасць, якую, аднак, можна параўнаць з савецкай.

“Тое, што я назіраю за апошнія 15-17 год, дык на сённяшні дзень святкаванне Вялікадня праходзіць больш масава. З аднога боку, больш людзей наведваюць цэрквы, гэта стаецца больш традыцыйным, больш пра гэта кажуць у СМІ. З іншага боку, гэта стала больш падобным на адзначэнне нейкага дзяржаўнага свята. Вельмі нагадвае святкаванне 1 мая ў савецкія часы”, - параўноўвае Дзіна Шаўцова.

Бяспека ў храмах

А за апошні год дзяржаўныя ўлады ўзмацнілі ахову падчас набажэнстваў у храмах.

“Ахова грамадскага парадка ажыццаяўляецца не проста міліцыяй, але сіламі АМАПа. Раней я такога не заўважала. Верагодней за ўсё, гэта абумоўлена кантэкстам і тэндэнцыямі ў дзяржаве за апошнія некалькі год. Прыкладам, робіцца больш жорсткім заканадаўства ў сферы рэалізыці права на свабоду мірных сходаў, з’яўляюцца нейкія дадатковыя меры адказнасці (“больш за трох не збірацца”), і калі правадзяцца масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і рэлігійныя, дзяржава падключае да свята сілавыя структыры”, - адзначае юрыст.

Гэта яна звязвае з пэўным страхам, які адчуваюць дзяржаўныя улады.

“З нейкай прычыны ў вялікія святы дзяржава ўзмацняе меры бяспекі ў храмах, дзе збіраецца шмат людзей. Верагодна, дзяржава баіцца... Чаго тут баяцца? Мажліва, чакаюць, што ў мейсцах, дзе на свята збіраецца вялікая колькасць вернікаў, могуць з’явіцца людзі апазіцыйна настрою і выкарыстаць мэрапрыемства у нейкіх сваіх мэтах. Мабыць, такія спробы хочуць супыніць імгненна, маланкава”, - мяркуе эксперт.

Святы без сутнасцi

Увогуле ж адзначэнне хрысціянскіх святаў у грамадстве прымае характар паганства.

“З святаў выбіваецца іхняя сутнасць: знешняя форма застаецца, а хрысціянскі сэнс для асноўная масы людзей кудысці сыходзіць. Чалавек пагартаў каляндарык, набыты ў суседнім храме, - а сёння ж дзень асвячальніка Міколы! Значыць, ёсць нагода ўвечы сабрацца!.. І забыць наагул, якое свята адзначаем”, - даводзіць Дзіна Шаўцова.

Прычыну гэтага яна бачыць у імкненні людзей хоць неяк задаволіць грыбокую ўнутраную пустэчы. “Мне здаецца, гэта нейкая пустэча, прагненне нечага звышнатуральнага. Чалавек - істота перадусім духоўная. Любы чалавек патрабуе не толькі “кілбасы, хлеба і відовішчаў”, а тое, што задавольць глыбокую унутраную патрэбу”, - кажа суразмоўца.

“Нават каб сабрацца за чаркай і шкваркай, чалавек шукае нагоду. Проста так ніхто не хоча апускацца на ўзровень “абы расслабіцца”. А дзяржава праз адсутнасць нейкай зразумелай ідэялогіі (камунізм сыйшоў, а на змену нічога не прыйшло) намагаецца за вушы, як мне здаецца, прыцягнуць “а-ля рэлігійнасць”. Знешне ў грамадстве можна назіраць традыцыйную для Беларусі атрыбутыку праваслаўя і каталіцызма. Чалавек гэта ўсё бачыць, яму гэта звыкла. Вось яно і стварае атмасферу свята, што дае людзям нагоду забыць пра ўсе праблемы. Так жыццё беларусаў напаўняецца нечым паганскім”, - аналізуе Дзіна Шаўцова.

Да гэтага спрычынаецца тое, што асноўная маса насельніцтва даведваецца пра рэлігійныя святы ў асноўным з СМІ.

“Мабыць, як нейкая спадчына з савецкага мінулага, у людзей засталася вера ў тое, што калі нешта напісана ў газеце - значыць, праўда. А нават калі чалавек і прыйшоў у царкву, дык у храмах найбольшых па колькасці вернікаў канфесіяў можна бачыць, што толькі нейкая малая частка людзей уважліва намагаюцца нешта для сябе зразумець, слухаюць словы святара. Асноўная ж маса - гэта тыя, хто прыйшоў “асвяціць вадзічку”. Яны маюць дастакова павярхнёвае ўяўленне пра тое, што адбываецца падчас свята”, - кажа эксперт.

Невялiчкая камерцыя

Камерсанты карыстаюцца з рэлігійных святаў і з кожным годам прадаюць усё больш адпаведных тавараў. Прыкладам, у пальмовую нядзелю па ўсходне-хрысціянскім календары ў Мінску прадаваць галінкі вербаў пачалі яшчэ ўночы. Аднак, па словах Дзіны Шаўцовай, малаверагодна, што гэта аказала сур’ёзны ўплыў на сітуацыю.

“Канешне, гандаль хрысцтянскай атрыбутыкай адбываецца. Але не думаю, што гэтыя людзі рэальна зарабляюць у святы - яны хутчэй намагаюцца зашыць дзірку ў сваім бюджэце. Што тычыцца цэркваў, тут я магу з упэўненасцю сказаць: у святы яны шмат грошаў не атрымліваюць. Большай часткай сродкаў цэкрквы забяспечваюць у асноўным іх парафіяне. У 90-я, канешне, беларускім вернікам дапамагалі з-за мяжы, але зараз гэта адзінкавыя выпадкі”, - даводзіць юрыст.

Беларусы часта адзначаюць святы двойчы - па усходне-хрысціянскаму і заходне-хрысціянскаму календарам. Гэта ў некаторым сэнсе вучыць людзей талерантнасці.

“Мне здаецца, гэта якраз станоўчы момант з боку дзяржавы, калі яна праяўляе павагу да розных канфесій - у нас галоўныя хрысціянскія святы з’яўляюцца дзяржаўнымі, па абодвух календарах. І я не бачыла, каб гэта выклікала нейкія спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Большасць жа людзей, наколькі я сутыкаюся, адзначае святы па ўсходне-хрысціянскім календары”, - адзначае Дзіна Шаўцова.

Супярэчнасці ў асвятленнi

Аднак што тычыцца асвятлення рэлігійных святаў і сродках масавай інфармацыі, тут ёсць пэўныя супярэчнасці.

“Я ніколі не аналізавала, наколькі адэкватна ў СМІ падаецца інфармацыя пра такія святы. Аднак магу сказаць, што ў медыя выкрыўленая сітуацыя з канфесійнасцю. Напрыклад, дзяржава павіншавала каталікоў - але забылася пра пратэстантаў, хаця яны адзначаюць святы па тым сама календары. Тым больш, што пратэстанцкіх супольнасцяў у Беларусі значна больш, чым каталіцкіх. Бывае, канешне, што недзе ўзгадаюць пратэстантаў, недзе - юдэяў, якія маюць свае ўласныя святы. Аднак відавочна, што грамадству не хапае асветніцтва. Маю дачку ў школе запыталі: у якую царкву ты ходзіш? Адказала, што ў пратэстантскую, - а ніхто не разумее, што гэта такое. Людзі элементарна не ведаюць, што існуе шмат канфесій, унутры якіх ёсць шмат дэнаменацый”, - падрэзюмавала Дзіна Шаўцова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео