BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Да 2017 года ў цэнтры Мінска плануецца стварыць музейны квартал

13.04.2012
Да 2017 года ў цэнтры Мінска плануецца стварыць музейны квартал
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на відэабрыфінгу 13 красавіка на...

Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на відэабрыфінгу 13 красавіка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, ідэя стварэння квартала належыць Аляксандру Лукашэнку. Квартал плануецца стварыць на ўчастку, сумежным з Нацыянальным мастацкім музеем. Паводле слоў Пракапцова, гэта будуць не толькі музейныя залы, зробленыя з улікам усіх сучасных тэхналогій, але і развітая інфраструктура, у тым ліку кіёскі і магазіны па продажы друкаванай прадукцыі.

Са стварэннем музейнага квартала Нацыянальны мастацкі музей зможа выставіць усю сваю калекцыю, у тым ліку арганізаваць экспазіцыю старажытнабеларускага мастацтва, паведаміў Пракапцоў. Сёння яна прадстаўлена ў будынку-прыбудове і складае менш чым 30% усіх экспанатаў, што захоўваюцца ў Беларусі. Таксама можна было б больш прадставіць калекцыю сучаснага беларускага мастацтва і калекцыю мастацтва Усходу, лічыць Пракапцоў. Ён спадзяецца, што са стварэннем музейнага квартала Нацыянальны мастацкі музей будзе поўнасцю адпавядаць еўрапейскаму і сусветнаму ўзроўню.

Першыя крокі па стварэнні музейнага квартала ўжо зробленыя: год таму Нацыянальнаму мастацкаму музею быў перададзены інтэрнат БДУ па вуліцы Карла Маркса, 24. Цяпер ідзе актыўнае праектаванне гэтага будынка, адзначыў Пракапцоў.

"Безумоўна, вельмі востра стаіць праблема адсялення з сумежных будынкаў жыхароў", — сказаў дырэктар музея. Ён спадзяецца, што будынкі, неабходныя для музейнага квартала, усё-такі ўдасца вызваліць. "Я думаю, музейны комплекс — гэта вельмі важная, знакавая падзея для нацыянальнай культуры, яе развіцця", — перадае словы Пракапцова БелаПАН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео