BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Згоду на візіт Папы Рымскага ў Беларусь трэба атрымліваць у Маскве

13.04.2012 Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода
Уладзімір Мацкевіч: Згоду на візіт Папы Рымскага ў Беларусь трэба атрымліваць у Маскве
О нас в медиа
"Я думаю, што недалёкі той дзень, калі і Папа Рымскі зможа сустрэцца ў Беларусі са сваімі прыхільнікамі. Мы будзем рады бачыць яго. Мы ў...

"Я думаю, што недалёкі той дзень, калі і Папа Рымскі зможа сустрэцца ў Беларусі са сваімі прыхільнікамі. Мы будзем рады бачыць яго. Мы ў гэтым напрамку павінны працаваць і з нашым Патрыярхам. Мы вядзем гэтую працу", - заявіў Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Мінску з апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці.

Чаму, нягледзячы на шматлікія заявы беларускага кіраўніцтва цягам многіх гадоў, візіт Папы Рымскага ў Беларусь дагэтуль малаверагодны? Хто выступае супраць прыезду ў Беларусь іерарха Каталіцкай царквы? На гэтыя пытанні адказвае філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Віталь Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка запрашаў Папу Рымскага прыехаць у Беларусь яшчэ ў 2008 годзе і паўтарыў гэтае запрашэнне падчас свайго візыта у Ватыкан у 2009 годзе, рабіў такія заявы і пазней. Аднак, выглядае, што ў рэальнасці гэтае пытанні ніякім чынам не прасунулася, ніякіх канкрэтных крокаў да прыезду Папы ў Беларусь не робіцца. Чаму?

Уладзімір Мацкевіч: Бо гэта не такое простае пытанне, гэта не сяброўскае запрашэнне аднаго чалавека прыехаць у госці да іншага. Візіт Папы Рымскага абумоўлены міжканфэсійнымі стасункамі паміж Касцёлам і Рускай праваслаўнай царквой, якая абвясціла Беларусь сваёй кананічнай тэрыторыяй. Таму такі візіт можа сам па сябе можа ўскладніць міжканфесійную сітуацыю ў краіне. Пакуль Беларуская праваслаўная царква не з'яўляецца аўтакефальнай, то згоду на такі візіт трэба атрымліваць у Маскве. У гэтым сэнсе Лукашэнка, як бы ён не імкнуўся падаваць сябе як адзінага валадара ў краіне, не з'яўляецца цалкам самастойным.

- Ці вы лічыце, што Лукашэнка на самой справе хоча бачыць Папу на беларускай зямлі, але, маўляў, нічога не можа зрабіць? Здаецца, усё ж беларуская дзяржаўная і палітычная ўлада на тэрыторыі Беларусі больш уплывовая чым нават Праваслаўная царква.

- У большасці пытаннях - так. Але ж канфесійныя праблемы вельмі тонкія і складаныя. Па-другое, трэба ўлічваць стаўленне ўлад да Касцёла ў Беларусі, якой ствараюцца вельмі неспрыяльныя ўмовы. Ехаць у тую краіну, дзе Касцёлу ствараюцца кепскія ўмовы - Папа не будзе вельмі спяшацца.

- Чаму тады, разумеючы ўсё гэта, Лукашэнка працягвае рабіць заявы пра запрашэнне Папы ў Беларусь? Каб атрымаць прыхільнасць каталіцкага электарата?

- Так, з аднаго боку гэта папулісцкая заява для каталікоў Беларусі - каб паказаць, што ён прыхільна ставіцца да Касцёла. Па-другое, гэта звязана з замежнай палітыкай: Лукашэнка настойліва імкнецца выкарыстаць аўтарытэт Касцёла ў ціску на свецкія ўлады еўрапейскіх краін, каб тыя змянілі стаўленне да Мінска. І па-трэцяе, Лукашэнка праз такія заявы хоча трохі пазбавіцца ціску Маскоўскай патрыярхіі, якая ўсё ж з'яўляецца чыннікам імперскай палітыкі Расіі.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео