BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці сапраўды Беларусь і Еўрасаюз гатовыя да замірэння? (Відэа)

12.04.2012 Валер Карбалевіч, Радыё Свабода
Ці сапраўды Беларусь і Еўрасаюз гатовыя да замірэння? (Відэа)
О нас в медиа
Выступ Аляксандра Лукашэнкі на паседжанні па пытаннях замежнай палітыкі 5 красавіка быў параўнальна міралюбны. Які меседж даслаў...

Выступ Аляксандра Лукашэнкі на паседжанні па пытаннях замежнай палітыкі 5 красавіка быў параўнальна міралюбны. Які меседж даслаў кіраўнік Беларусі Еўрасаюзу? Чаму афіцыйны Мінск адмовіўся ад эскалацыі дыпламатычнай вайны? На якой аснове можа быць дасягнуты кампраміс?

 

Удзельнікі: дырэктар па даследаваннях Лібэральнага клуба Яўген Прэйгерман і дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Які меседж даслаў кіраўнік Беларусі Еўрасаюзу?

Валер Карбалевіч: Публічная частка выступу Лукашэнкі была даволі супярэчлівая. Там былі і жорсткія ацэнкі пазіцыі ЕС, і міралюбныя жэсты, як, напрыклад, прапанова еўрапейскім амбасадарам вярнуцца, і намёк на вызваленне некаторых палітвязняў. Калі рэзюмаваць ягоныя заявы, то якую выснову можна зрабіць? Якое пасланне Еўропе робіць Лукашэнка?

Яўген Прэйгерман: Сапраўды, выступ быў супярэчлівы. Гэта звычайны стыль Лукашэнкі. Тым больш падчас канфлікта. З аднаго боку, ён імкнецца паказаць сваю моц. А з іншага боку, дае пэўныя сігналы да міру.

У дачыненнях Лукашэнкі з ЕС існуюць два фундамэнты. Па-першае, адносіны з ЕС важныя для Мінска ў той геапалітычнай канструкцыі балансавання паміж Усходам і Захадам, якую ён выбудаваў. Таму нельга заходзіць за нейкую мяжу ў канфлікце з Еўропай. Востры і працяглы канфлікт з ЗША магчымы, а з Еўрасаюзам - не. Па-другое, Лукашэнку трэба ўвесь час дэманстраваць сваю моц сабе, эліце, тэлегледачам. Але, здаецца, у яго ёсць жаданне выйсці з сітуацыі эскалацыі канфлікта.

Андрэй Ягораў: Як заўсёды, у выступе Лукашэнкі шмат ірацыянальнага. Бывае цяжка зразумець, што азначаюць ягоныя словы. Але аб’ектыўна сітуацыя, якая склалася ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС, абсурдная. Таму крокі на замірэнне неабходныя з абодвух бакоў.

Афіцыйны Мінск адмовіўся ад эскалацыі канфлікта?

Карбалевіч: Міралюбны тон Лукашэнкі выглядае трохі нечаканым. Нагадаю, што пасля візавых санкцый Еўрасаюза 27 лютага Мінск запатрабаваў, каб амбасадары Польшчы і ЕС пакінулі Беларусь. 23 сакавіка Брусель пайшоў на ўвядзенне кропкавых эканамічных санкцый. Здавалася б, ужо цяпер адказ Мінска будзе яшчэ больш жорсткім. Аднак выйшла наадварот.

Прычым інфармацыя з Бруселю пра вяртанне еўрапейскіх амбасадараў у Беларусь была неафіцыйная. Мінск мог бы таксама адказаць неафіцыйна, праз закрытыя каналы. Аднак станоўчы адказ даў сам кіраўнік дзяржавы, публічна. Чаму?

Прэйгерман: Паводзіны абодвух бакоў у апошнія тыдні дыктаваліся логікай канфлікта. Думаю, пачынаючы дыпламатычную вайну, беларускае кіраўніцтва кіравалася тэорыяй адсутнасці ў еўрапейскіх палітыкаў "яец". Але зваротны ўдар ЕС быў моцным.

Таму трэба было шукаць падставу, каб спыніцца. Тым больш што ёсць інсайдэрская інфармацыя, што ў хуткім часе будуць сур’ёзныя праблемы ў адносінах з Расіяй.

Ягораў: Гэта звычайная сітуацыя ў адносінах Беларусі з Еўрасаюзам. Спачатку Мінск робіць нейкія захады да пагаршэння сітуацыі, ладзіць рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў і інш. А потым робіць дробныя крокі насустрач. Бо новых крокаў супраць ЕС у Менска цяпер проста няма. Што ён яшчэ можа зрабіць?

Карбалевіч: Напрыклад, "амерыканскі сцэнар". То бок запатрабаваць скараціць колькасць дыпламатычных прадстаўнікоў еўрапейскіх краін у Беларусі.

Ягораў: Каму ад гэтага будзе горш? Гэта з улікам той колькасці беларускага экспарту, які ідзе ў ЕС. Гэта дрэнна адбіваецца на міжнародных эканамічных, фінансавых рэйтынгах Беларусі. Таму нічога не застаецца, як рабіць крокі насустрач. Ядро канфлікта - гэта наяўнасць у Беларусі палітвязняў. І пакуль яны сядзяць, нельга разлічваць на паляпшэнне адносін.

На якой аснове можа быць дасягнуты кампраміс?

Карбалевіч: У чым можа палягаць кампраміс? Якая можа быць схема дыпламатычнага размену, абмену саступкамі?

Прэйгерман: Цяжка адразу вярнуцца ў адносінах на дату 19 снежня 2010 года. Адкручванне сітуацыі назад будзе ісці паступова. Спачатку вызваляць толькі частку палітзняволеных. А ўжо астатніх можа вызваляць пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Ягораў: Працэс размарожвання канфлікта можа быць толькі двухбаковы. Абодва бакі павінны мець нейкія гарантыі, што калі яны робяць пэўныя крокі насустрач, то іншы бок будзе рабіць тое ж самае. Вось цяпер Лукашэнка абяцае вызваліць некаторых палітвязняў, што важна для Еўропы.

Прэйгерман: Цвёрдае патрабаванне ЕС - вызваленне палітвязняў. Час ад часу кажуць яшчэ пра іх рэабілітацыю. Мінску патрэбны нармальны канал камунікацый з ЕС, які можа з'явіцца толькі пасля вяртання амбасадараў. А ўжо пасля можна рухацца далей, размаўляць, напрыклад, пра крэдыт МВФ. Вяртанне амбасадараў патрэбнае проста таму, што без іх амбасадам цяжка працаваць.

Ягораў: У сітуацыі вяртання паслоў і адначасовага вызвалення некаторых палітвязняў не будзе тых, хто прайграе. Бо гэта стане пачаткам пакрокавага збліжэння. Вызваленне палітвязняў будзе азначаць ліквідацыю ядра канфлікта. ЕС намякае, што чакае іншых крокаў па лібералізацыі палітычнай сітуацыі ў Беларусі, напрыклад, дыялогу паміж уладай і апазіцыяй, грамадзянскай супольнасцю. У гэтым выпадку можна будзе разлічваць на большы ўнёсак ЕС у развіццё Беларусі.

Карбалевіч: Як вы пракаментуеце заяву Лукашэнкі пра жаданне дзяліць амбасадараў краін ЕС на добрых і дрэнных?

Прэйгерман: Вядома, што розныя краіны ЕС займаюць розную пазіцыю адносна дачыненняў з Беларуссю. Жаданне Мінска раскалоць саюзнікаў - зразумелае. У практычным сэнсе гэта нічога не азначае.

Ягораў: З гэтага можна пасмяяцца. Бо ЕС прадэманстраваў салідарнасць і адзінства, калі ў адказ на высылку дыпламатаў Польшчы і Еўрасаюза з'ехалі ўсе еўрапейскія амбасадары.

Карбалевіч: Дарэчы, прадстаўнік МЗС Беларусі сказаў, што і амбасадар Польшчы можа вяртацца.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео