BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Больш за палову прагаласуе супраць кандыдатаў Лукашэнкі

12.04.2012 Уладзімір Глод, Радыё Свабода
Больш за палову прагаласуе супраць кандыдатаў Лукашэнкі
О нас в медиа
Вынікі сакавіцкага сацыялагічнага даследавання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў,...

Вынікі сакавіцкага сацыялагічнага даследавання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, зарэгістраванага ў Літве.

На думку НІСЭПД, вынікі даследавання паказваюць наступнае: "Беларускае грамадства надалей застаецца ў стане сну. Крызіс 2011 года так і не здолеў яго раскатурхаць. У сярэдзіне лета складалася ўражанне, што працэс абуджэння вось-вось пачнецца, але кастрычніцкая стабілізацыя курса беларускага рубля стала чымсці накшталт моцнадзейнага сацыяльнага снатворнага".

У апытанні ўдзельнічалі больш за 1500 чалавек. Памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 0,03%.

Чарноў: "Трэцяя сіла ў Беларусі - гэта хімера і ілюзіі"

Палітолаг Віктар Чарноў кажа "Свабодзе", што наяўнасць у Беларусі нейкай трэцяй сілы паміж уладай і апазіцыяй - гэта хімера і міф:

"Гэта рэанімацыя старога міфа пра трэцюю сілу. То бок многіх выбарцаў не задавальняе дзейная ўлада. І ў той жа час яны не бачаць альтэрнатывы ёй у апазіцыі. І таму яны жывуць марай, што, магчыма, з'явіцца нейкая трэцяя сіла - новыя рухі, новыя кандыдаты ў дэпутаты, якія будуць выражаць нейкія асаблівыя пункты гледжання.

Гэта - хімера, ілюзія. Такога ў нас быць не можа. У тых умовах, у якіх апынулася Беларусь, нічога іншага, акрамя палярызацыі, немагчыма. Трэцяга тут не дадзена".

Тое, што амаль палова насельніцтва нічога не ведае пра магчымы байкот выбараў, Віктара Чарнова не дзівіць:

"Бальшыня беларусаў - людзі даволі апалітычныя. Яны не жывуць штодня ў палітычна-інфармацыйнай прасторы. На іх палітычныя навіны часта падаюць як снег на галаву. Палітычна актыўныя людзі пра гэта ўжо даўно ведаюць, а да астатніх гэта даходзіць вельмі позна. Бальшыня жыве сваім прыватным жыцьцём. І таму, каб прасунуць ідэю байкоту, трэба праводзіць вельмі маштабную, актыўную, энэргічную інфармацыйную кампанію".

Лябедзька: "Лічбы НІСЭПД аптымістычныя для актыўнага байкота выбараў"

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што насамрэч трэба весці гаворку не пра тры, а пра дзве групы ў грамадстве: "Бо ў Рэспубліцы Беларусь той, хто падтрымлівае Лукашэнку, адкрыта выказваецца пра гэта. А вось што тычыцца яго апанентаў, то яны падзяляюцца на дзве падгрупы: тыя, хто выступае з адкрытым забралам, і тыя, хто з розных прычын вуаліруе сваю пазіцыю. Таму з гэтага апытання бачна - калі б у Беларусі былі свабодныя выбары, то значную большасць у парляменце атрымалі б прыхільнікі перамен, а прыхільнікі Лукашэнкі былі б у апазіцыі".

Старшыня АГП таксама лічыць, што дадзеныя пра магчымы ўдзел альбо няўдзел патэнцыйных выбарнікаў у галасаванні дае добрую перспектыву для прыхільнікаў актыўнага байкота выбараў: "Патэнцыял для ўдзелу ў выбарах усё ж такі недастатковы, каб гаварыць, што людзі пойдуць на выбары. З сацыялогіі вядома - не ўсе, хто кажа, што пойдзе на выбары, да іх даходзяць. А сярод тых, хто вагаецца, бальшыня не прыходзіць на выбарчыя ўчасткі. І гэта ў сітуацыі, калі сёння ніхто не вядзе нейкую працу па тлумачэнні таго, што ў Беларусі няма сапраўдных выбараў. Таму рашэнне, якое мы прынялі на партыйным з'ездзе, можа быць вельмі-вельмі перспектыўным".

Ягораў: "Пратэставы электарат не кансалідаваны"

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:

"Гэтыя лічбы выразна сведчаць пра некансалідаваную пазіцыю беларускіх грамадзян адносна бягучай палітычнай сітуацыі. Іх падзяленне прыкладна на тры роўныя групы сведчыць, што бальшыня насельніцтва падтрымлівае перамены альбо ў выглядзе галасавання за альтэрнатыўнага кандыдата, альбо ў выглядзе патэнцыйнага галасавання за апазіцыйных кандыдатаў. Але гэты пратэставы электарат, які выступае за змены, не з'яўляецца на гэты час кансалідаваным".

Што тычыцца таго, што 41,6% апытаных нічога не чулі пра прапанову апазіцыі байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, то і гэта, на думку Андрэя Ягорава, цалкам вытлумачальна: "Паводле ранейшых дадзеных НІСЭПД, увогуле бальшыня беларусаў не ўспрымае нейкія радыкальныя формы змены сітуацыі як магчымае. Для іх толькі выбары - легітымны механізм змен у Беларусі. Таму яны арыентуюцца менавіта на гэта.

Да таго ж сама ідэя байкота мае вельмі малое распаўсюджанне, таму што яна прапагандуецца выключна праз незалежныя сродкі масавай інфармацыі. А яны не маюць значнага ўплыву на грамадства нават у інфармацыйным плане".

 

 

 

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео