BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінск развітаўся з Арынай Вячоркай

12.04.2012 ЕўраБеларусь, фота svaboda.org
Мінск развітаўся з Арынай Вячоркай
Паніхіда па вядомай беларускай дзяячцы Арыне Вячорцы адбылася 12 красавіка ў мінскай царкве святых Пятра і Паўла.

Паніхіда па вядомай беларускай дзяячцы Арыне Вячорцы адбылася 12 красавіка ў мінскай царкве святых Пятра і Паўла.

Як паведаміў сын спадарыні Арыны Францішак Вячорка на сваёй старонцы ў Facebook, пахаванне адбудзецца ў вёсцы Міханавічы, што ў Мінскім раёне, “Памінкі – а 19-ай”, - удакладніў ён.

У Мінску 12 красавіка 2012 года развіталіся з Арынай Вячоркай

У Мінску 12 красавіка 2012 года развіталіся з Арынай Вячоркай

Ружана, Радаслава, Вінцук і Францішак Вячоркі

У Мінску 12 красавіка 2012 года развіталіся з Арынай Вячоркай

У Мінску 12 красавіка 2012 года развіталіся з Арынай Вячоркай

Развітацца з спадарыняй Арынай прыйшлі мовазнаўца Пятро Садоўскі і паэт Уладзімір Някляеў

У Мінску 12 красавіка 2012 года развіталіся з Арынай Вячоркай

У Вільні развітанне з Арынай Вячоркай адбылося 11 красавіка.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, спадарыня Арына 5 красавіка ляцела на адпачынак у Барселону, калі ў аэрапорце ў Вільні з ёй здарыўся інсульт. З таго часу яна заставалася ў коме і памерла 9 красавіка, не прыходзячы ў прытомнасць.

Арына Вячорка нарадзілася 14 красавіка 1961 года ў Мінску, займалася педагагічнай, грамадскай і культурнай дзейнасцю, з’яўлялася ініцыятаркай адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі. У яе засталося трое дзяцей — Радаслава (юрыст), Францішак (журналіст і грамадскі актывіст), Ружана (школьніца), а таксама ўнук Даніла.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео