BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Як і Мінск, Масква не зважае на закон пры прыняцці палітычных рашэнняў

12.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Як і Мінск, Масква не зважае на закон пры прыняцці палітычных рашэнняў
Пакуль беларускія дэмакратычныя сілы не маюць адзінай пазіцыі, а ў ЕС назіраецца разыходжанне па пазіцыях і стратэгіі дзеяння адносна...

Пакуль беларускія дэмакратычныя сілы не маюць адзінай пазіцыі, а ў ЕС назіраецца разыходжанне па пазіцыях і стратэгіі дзеяння адносна Беларусі, вакол адбываецца інтэграцыя сіл аўтарытызму. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Так ён пракаментаваў словы генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Нікалая Бардзюжы. Апошні 12 красаківа раскрытыкаваў увядзенне Еўрасаюзам санкцыяў супраць Беларусі, назваўшы гэта “умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны”.

У сваю чаргу Андрэй Ягораў зазначыў, што ніякага ўмяшальніцтва з боку ЕС не адбываецца.

“Зараз мы назіраем пэўную кансалідацыю паміж аўтарытарнымі суб’ектамі. Прыкладам, рашэнні Беларусі па невыезных і па спісу невыезных з краіны падтрымліваюцца Памежным камітэтам Расіі і заявамі афіцыйных асоб кшталту прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядведзева. У той сама лініі мы бачым і заяву генсека АДКБ. І тут трэба разумець, што гэта сыходзіць з пэўнай сітуацыі супольных інтарэсаў постсавецкіх аўтарытарызмаў наконт таго, што парушэнне правоў чалавека і ўнутраная недэмакратычная сітуацыя апраўдваецца прынцыпам суверэнітэта дзяржавы і магчымасцю абрання ёю свайго ўласнага шляху развіцця. Але гэта хлусня!” - кажа ён.

“Прынцып правоў чалавека і ўніверсальныя каштоўнасці дэмакратыі прызнаныя гэтымі дзяржавамі і ратыфікаваныя імі ў шэрагу міжнародных пагадненняў, пачынаючы ад Дэкларацыі правоў чалавека ды Міжнароднага пакта па грамадзянскіх і палітычных правах, а сканчваюцы спецыяльнымі канвенцыямі, якія павінныя выконвацца. А яны па факце не выконваюцца гэтымі краінамі - значыць, міжнародная супольнасць мае права рэагаваць на адпаведныя сітуацыі невыканання дзяржавамі тых дамоваў, якія яны падпісалі і ратыфікавалі”, - патлумачыў суразмоўца.

Дзеянні Еўрасаюза ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва цалкам адпавядаюць міжнародным пагадненням.

“У выпадку Беларусі з боку ЕС няма ніякага ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржавы. Ёсць толькі абазначэнне пазіцыі Еўрапейскага Саюза наконт той сітуацыі, якая склалася ў краіне. Гэта не абмяжоўвае ніякіх унутраных чыннікаў у Беларусі, а толькі выражае пазіцыю ЕС: не бачыць на сваёй тэрыторыі тых людзей, якія датычныя да парушэння правоў чалавека і рэпрэсій. Такая пазіцыя вынікае з міжнародных пагадненняў, ратыфікаваных самой Рэспублікай Беларусь”, - нагадаў Андрэй Ягораў.

Пашырэнне ж Еўрасаюзам “чорнага спісу” за кошт некаторых беларускіх юрыдычных асоб санкцыямі можна назваць толькі ўмоўна.

“Супраць кампаніяў мы назіраем хутчэй не санкцыі, але абмежаванне дзейнасці бізнэсоўцаў, якія валодаюць тымі кампаніямі. Яны, зноў-такі, маюць сімвалічны характар. Бо, як вядома, тыя ж кампаніі Чыжа не ўсе патрапляюць у “чорны спіс” ЕС. Таму гэта хутчэй дэманстрацыя пазіцыі, чым нейкія рэальныя санкцыі супраць кампаній”, - даводзіць эксперт.

Што тычыцца заяваў расійскіх улад пра тое, што на тэрыторыі РФ будуць затрымліваць беларускіх невыезных, гэта цалкам верагодна, дадаў Андрэй Ягораў.

“Так, гэта рэальна - у сэнсе палітычнай рэальнасці такога кроку. Але яно не мае ніякіх юрыдычных падставаў. Як і ў Беларусі, так і ў Расіі ніхто не зважае на закон у выпадку неабходнасці прыняцця палітычных рашэнняў”, - заўважыў ён.

“У сітуацыі інтэграцыі антыдэмакратычных сілаў мы паралельна маем дэзынтэграцыю дэмакратычных сіл. У Беларусі няма нейкай вызначанай адзінай пазіцыі ўсіх кансалідаваных сіл палітычнай апазіцыі і дэмакратычнай супольнасці, а ў ЕС назіраецца разыходжанне па пазіцыях і стратэгіі дзеяння адносна Беларусі. У такой сітуцыі дэмакратычная супольнасць, канешне, церпіць значную паразу ад кансалідаванай пазіцыі аўтарытызму”, - канстатуе дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео