BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці прыняла заяву з асуджэннем смяротных пакаранняў

11.04.2012 Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці прыняла заяву з асуджэннем смяротных пакаранняў
Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў гадавіну выбуху ў Мінскім метро выступіла...

Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў гадавіну выбуху ў Мінскім метро выступіла з заявай, якая асуджае прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

 

 

 

ЗАЯВА
БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

11 красавіка 2012 года
Мінск, Рэспубліка Беларусь

 

Мы, удзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, занепакоены тым, што ў беларускай судова-прававой практыцы па сёння выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Асаблівы недавер і шырокае грамадскае абмеркаванне выклікаў смяротны вырак па справе тэрарыстычнага акта на станцыі метро “Кастрычніцкая” і яго паспешлівае выкананне.

Непасрэдна пасля тэракта 11 красавіка 2011 года удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства рашуча асудзілі гэты варварскі акт; зазначылі, што ён накіраваны супраць усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх палітычных і грамадскіх поглядаў, нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Заклікі беларускай грамадскасці да ўлад не рабіць паспешлівых крокаў, праводзіць вышукова-следчую працу ў рамках прававых норм; пры выяўленні выканаўцаў і прадстаўленні доказаў іх віны адмовіцца ад помсты, чым па сутнасці з’яўляецца смяротнае пакаранне, і замяніць яго на пажыццёвае зняволенне, былі праігнараваныя.

Рэспубліка Беларусь - адзіная з еўрапейскіх краін, якая не адмовілася ад смяротных прысудаў шляхам іх поўнай адмены ці ўвядзення мараторыя, што, акрамя іншага, пазбаўляе нашу краіну магчымасці стаць сябрам Савета Еўропы. У Беларусі, пачынаючы з 1991 года па 16 сакавіка 2012 года, было выканана прыкладна 400 судовых прысудаў аб смяротным пакаранні - беларускія ўлады не прадастаўляюць грамадству дакладных статыстычных дадзеных па гэтым пытанні.

Апошні смяротны прысуд над асуджанымі па справе выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым быў выкананы ў сакавіку 2012 года. Судовы працэс, які адбываўся з 15 верасня па 30 лістапада 2011 года не змог пераканаць беларускае грамадства, у тым ліку частку пацярпелых, у сапраўднай віне падазраваных. Прычынай гэтага сталіся наступныя фактары:

  • нягледзячы на выключны статус гэтай справы для Беларусі, судовы працэс праходзіў у незвычайнай спешцы;
  • заўвагі адвакатаў пра супярэчнасці ў дзеяннях і выніках працы следства ігнараваліся;
  • асуджаныя не мелі права да апеляцыі; да паўторнага, больш падрабязнага перагляду сваёй справы;
  • засталіся нераскрытымі матывы, якімі б маглі кіравацца падазраваныя і асуджаныя да растрэлу.

Судовы працэс над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым дыскрэдытаваў беларускую судова-прававую сістэму як унутры краіны, так і па-за яе межамі, выклікаў хвалю абгрунтаванай крытыкі беларускай і сусветнай грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый было сабрана больш за 165 тысяч подпісаў за ўвядзенне мараторыя на смяротныя прысуды ў Беларусі. Ва ўсіх вялікіх гарадах прайшлі грамадзянскія акцыі, падчас якіх актывісты звярталі ўвагу на супярэчлівы судовы працэс і паспешлівы смяротны вырак, заклікалі беларускія ўлады спыніць саму практыку смяротнага пакарання ў краіне. Гэтыя падзеі пацвярджаюць гатоўнасць і жаданне вялікай часткі беларускага грамадства адмовіцца ад выкарыстання вышэйшай меры пакарання ў айчыннай судовай практыцы.

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, удзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

  • Лічым выкананне смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву паспешлівым;
  • Асуджаем саму практыку смяротных пакаранняў у Беларусі;
  • Заклікаем улады Рэспублiкi Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне!

 

Подпісы:

Уладзімір Мацкевіч, старшыня Часовага каардынацыйнага камітэта (ЧКК) Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Уладзіслаў Вялічка, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь"

Андрэй Ягораў, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Навукова-даследчая ўстанова "Аналітычная група ЦЕТ"

Яраслаў Бекіш, сябра Каардынацыйнага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Сяргей Мацкевіч, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асамблея НДА Беларусі

Сяргей Драздоўскі, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Яўген Бойка, Грамадзянская ініцыятыва “Магілёўская адукацыйная ініцыятыва”

Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб’яднанне  "Фонд імя Льва Сапегі"

Сяргей Дзежурка, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне "Гуманітарны мост"

Анатолі Швяцоў, Грамадскае аб’яднанне "Абарона правоў бацькоў і дзяцей"

Таццяна Зялко, Ініцыятыўная група па стварэнні Грамадскага аб’яднання беларускіх пенсіянераў "Наша пакаленне"

Ігар Леднік, Праваабарончы рух "Наша Беларусь"

Аляксандар Крыжэвіч, Грамадскае аб’яднанне “Магілёўскі этнаграфічны клуб”

Дзмітрый Гамянюк, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "ГЕДЭЎС"

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Ігар Лялькоў, Грамадскае аб’яднанне БНФ "Адраджэнне"

Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Наталля Васілевіч, Культурна-асветніцкая ўстанова "Цэнтр "Экумена"

Аляксандр Кузняцоў, Нефармальны рух "Вольны шлях"

Ірына Сухій, Грамадскае аб’яднанне “Экадом”

Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб’яднанне "Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"

Жанна Літвіна, Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Андрэй Дуброўскі, Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Саюз маладых інтэлектуалаў"

Леанід Каліценя, Грамадскае аб'яднанне “Цэнтр сацыяльных інавацый”

Іна Кулей, Асветніцка-дабрачынная установа “Камітэт "Салідарнасць"

Алесь Крот, Маладзёжная прафсаюзная група "Студэнцкая РАДА"

Алена Танкачова, Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»

Вольга Смалянка, Фонд развіцця прававых тэхналогій

Антаніна Елістратава, Рэспубліканскае моладзёжнае грамадскае аб'яднаньне "Нэкст Стоп - Нью Лайф"

Эдуард Баравікоў, Установа "Магілёўскі моладзевы цэнтар"

Ганна Герасімава, Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільне

Ігар Барысаў, Газета “Наш Магілёў”

Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусель)

Святлана Каралёва, Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Алег Гулак, Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне “Беларускі Хельсінкскі камітэт”

Таццяна Кузіна, Беларускi iнстытут стратэгiчных даследаванняў

Тамара Мацкевіч, Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай школы"

Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Юры Губарэвіч, Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду"

 

Спампаваць тэкст

Download the text

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео