BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тацяна Вадалажская: Патаемныя расстрэлы - знак здзяйснення злачынства

11.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Тацяна Вадалажская: Патаемныя расстрэлы - знак здзяйснення злачынства
Беларускія ўлады ўжываюць сістэму таемнага забойства, калі родныя асуджанага не ведаюць даты выканання прысуда і не могуць пахаваць...

Беларускія ўлады ўжываюць сістэму таемнага забойства, калі родныя асуджанага не ведаюць даты выканання прысуда і не могуць пахаваць забітага. 

Гэта індыкатар нецывілізаванасці і агульнай непавагі да грамадства, а ў хаванні забойства наагул выражаецца адчуванне здзяйснення злачынства.

Такім меркаваннем з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзялілася старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук Тацяна Вадалажская.

Хаця суседнія з Беларуссю дзяржавы, у тым ліку Расія і Украіна, адмянілі смяротнае пакаранне, гэта не абавязкова азначае, што грамадства ў гэтых краінах лепей падрыхваванае да такой адмены. Напрыклад, пасля жорсткага згвалтавання і смерці 19-гадовай Аксаны Макар сярод жыхароў Украіны з’явіліся заклікі расстраляць злачынцаў, “як гэта зрабілі ў Мінску” з абвіначанымі ў тэрарызме Змітром Канавалавым і Ўладыславам Кавалёвым.

“Трэба адрозніваць палітычныя рашэнні, якое можа прымацца, напрыклад, проста як паказчык таго, што “мы таксама Еўропа - узялі і прынялі”. І насамрэч гэта можа не залежыць ад гатоўнасці грамадства. Думаю, што і ва Украіне, і ў Расіі, мабыць, грамадства падрыхтаванае не так добра. Але ж у той сама Расіі было трошкі больш дыскусіяў на гэтую тэму і больш магчымасцяў яе абмеркаваць. Таму спрыяла сітуацыя, якая склалася там з 1994-96 гадоў з СМІ, свабодай слова, з тым, каб увогуле падымаць у грамадстве любыя цяжкія, неадназначныя пытанні, а не толькі гэтае. Беларусь у гэтым сэнсе праблемамі свабоды слова, свабодай асацыяцыяў, проста парушыла тыя магчымасці, якія маглі б падрыхтаваць грамадства”, - заначыла сацыёлаг.

Каб простыя грамадзяне задумаліся над складанымі праблемамі, якія паўстаюць у грамадстве, іх патрэбна да гэтага падштурхоўваць.

“Людзі могуць абмяркоўваць гэта на кухнях, але зразумела, што не прыйдзе чалавек з працы і не будуць абмяркоўваць за вячэрай у сям’і смяротнае пакаранне, калі ён не пачуе пра яго ад некага, хто будзе дадзеную тэму падымаць. Такія пытанні могуць абмяркоўваць рэлігійныя дзеячы, інтэлектуалы, палітыкі. Але дзе гэта можна пачуць?” - задаецца пытаннем Тацяна Вадалажская.

На сённяшні дзень улады ў Беларусі не разумеюць, што нельга за забойства караць забойствам - такім сама злачынствам.

“Гэта маральнае пытанне, дзе няма “правільнага” і “няправільнага”, аднолькавага для ўсіх. Калісьці чалавецтва перабывала ў такім стане, дзе забойства за забойства было абсалютна нармальным. Чалавецтва развіваецца - і ўводзіць новыя правілы, нормы, больш разумее чалавека, чалавечую годнасць. Але ўсё не роўна! У гэтым сэнсе тое, што існуюць людзі, якія прытрымліваюцца іншага меркавання, абсалютна нармальна. Іншая справа - ёсць пэўная сусветная практыка, і яна патрабуе ад іншых узняць гэтае пытанне. Я таксама лічу, што выкарыстоўваць смяротнае пакаранне - няправільна. Нельга заставацца забойцамі! Тым больш, што рашэнне прымае чалавек”, - падкрэсліла суразмоўца.

Сярод краінаў, якія ўсё яшчэ дазваляюць караць смерцю, ёсць не толькі дыктатарскія, але і такія дэмакратычныя, як ЗША. У дадзеным выпадку ўлады не імкнуцца навязаць нейкае паітычнае рашэнне, а прыслухоўваюцца да меркавання сваіх грамадзянаў.

“Менавіта таму, што яны дэмакратычныя, яны часткова могуць захаваць тое, як грамадства адказала на пастаўленае пытанне. Прыкладам, у некаторых штатах Амерыкі. Не ведаю дакладна, але думаю, што гэта звязана між іншым з той культурай, якая ёсць падмуркам для тых штатаў, дзе застаецца смяротнае пакаранне. Усе штаты розныя. Іх засноўвалі розныя субкультуры. Розныя перасяленцы розных рэлігій - розных адгалінаванняў у хрысціянстве ці нават не ў хрысціянстве. І гэта ўсё - падмурак на тое, каб адказаць на маральнае пытанне”, - даводзіць сацыяёлаг.

Аднак беларускае кіраўніцтва, у адрозненні ад амерыканскага, пайшло значна далей - прыкладам, увяло сістэму таемнага забойства, калі родныя асуджанага не ведаюць даты выканання прысуда і не могуць пахаваць забітага.

“Не ведаю, чаму так ёсць. Але для мяне гэта, безумоўна, індыкатар нецывілізаванасці. Бо калі ўжо дзяржава і грамадства бярэ на сябе права караць смерцю - гэта можна рабіць з большай годнасцю і большай павагай да людзей. Не толькі тых, якіх караюць, але і тых, якія вакол - родныя, сябры і г.д. Гэта агульная непавага да грамадства. І думаю, што калі чалавек робіць нешта не надта маральнае нават па сваім ўласным разуменні, але ўсё ж робіць, тады гэта злачынства, якое чалавек хавае. І адчуваннне здзяйснення злачынства, мне здаецца, выражаецца ў гэтым хаванні. Бо калі чалавек з поўным правам нешта робіць - дык што там хаваць?” - адзначыла Тацяна Вадалажская.

У нейкім сэнсе ўлада мае адчуванне, што ідзе на злачынства. “Для мяне гэта - неасазнаны, але знак злачынства”, - удакладніла эксперт.

Аднак беларуская грамадзянская супольнасць на гэта не адказвае масавымі пратэстамі, хаця ўнутры яе вядуцца бясконцыя размовы пра тое, што ў любы момант кожнага чалавека могуць абвінаваціць у чым заўгодна і расстраляць.

“У нас увагуле даволі дзіўны стан грамадства, калі мала што можа вывесці людзей на вуліцы. Нават калі прыгадаць тэракт - страшэнны тэракт! Гэта абсалютная рэч, якая павінная была нешта ў грамадстве цалкам змяніць. Безумоўна, людзі вельмі па-чалавецку сябе паводзілі, асабліва ў першыя дні. Дапамагалі, хваляваліся... Але - як хутка ўсё забылася! Абсалютна нічога не змянілася ў стаўленні людзей да нейкіх праблемаў, іх актыўнасці і г.д.! І гэта, ядумаю, звязана не з адным толькі смяротным пакараннем, а ўвогуле з абыякасцю або недачыненнем сабе як чалавека да нейкіх праблемаў, што знаходзяцца “трошку збоку”, - аналізуе Тацяна Вадалажская.

Зусім па-іншаму падзеі развіваліся пасля тэракту 11 верасня 2000 года ў ЗША.

“Амерыка змянілася. Справа не ў тым, што людзі сталі выходзіць на вуліцы. Калі да гэтага выпадка амерыканцы жылі, ведаючы пра тэрарызм як з’яву, але не ўпускаючы яго ў сваё жыццё, то пасля яго яны сталі разумець: гэта жыве побач. Наколькі я ведаю, гэта праяўлялася нават у тым, што амерыканцы сталі менш дэмакратычнымі, менш адкрытымі і талерантнымі да іншых”, - распавядае старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Сацыёлаг не ацэньвае дадзеную рэакцыю як станоўчую ці адмоўную, але падкрэслівае: важна тое, што яна была.

“Гэта рэакцыя, паказальнік таго, што людзі рэагуюць. Калі забіваюць на тваёй вуліцы, ты пачынаеш зачыняць дзверы ці арганізоўваеш патрулі аховы. Чалавек пачынае жаць па-іншаму! Толькі ці трэба, каб такое адбылося на тваёй вуліцы, ці дастаткова, каб яно адбылося недзе ў краіне?” - уздымае яна пытанне.

Тацяна Вадалажская таксама патлумачыла, чаму пасля паведамлення пра расстрэл абвінавачанага ў тэракце Ўладыслава Кавалёва, ў СМІ з’явіліся меркаванні некаторых журналістаў пра тое, што “яго маці сама вінавата, бо няправільна сябе паводзіла”.

“Людзі дазваляюць сабе вырашаць, што ёсць правільна, а што - не. Асабліва калі яно тычыцца паводзінаў іншага чалавека. Каментаваць - гэта, здаецца, якасць апошняй эпохі: можна каментаваць усё, бо ніякай адказнасці за свае каментары ты не нясеш. Тобок, не ўсведамляюць адказнасці за жыццё іншага чалавека, паводзіны якога абсяркоўваюць: “Я маю нейкае меркаванне, чаму я не павінен яго выказваць?” - прыводзіць сацыёлаг хаду думак надта ўпэўненых у сабе каментатараў.

Людзі перасталі адчкваць адказнасць за свае словы, што імі таксама можна забіваць, асабліва калі выказваюцца ў Сеціве, падсумавала Тацяна Вадалажская.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео