BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алімпійскі чэмпіён Эван Лайсачак наведае Беларусь

11.04.2012
Алімпійскі чэмпіён Эван Лайсачак наведае Беларусь
Личности
Візіт у Беларусь Пасланніка спорту, алімпійскага чэмпіёна 2010 года па фігурным катанні Эвана Лайсачака адбудзецца 11-12 красавіка 2012 года. 

Візіт у Беларусь Пасланніка спорту, алімпійскага чэмпіёна 2010 года па фігурным катанні Эвана Лайсачака адбудзецца 11-12 красавіка 2012 года. 

Візіт ажыццяўляецца пры падтрымцы Бюро па адукацыі і культурных зносінах Дзярждэпартамента ЗША сумесна з Асацыяцыяй фігурнага катання ЗША і Беларускім Саюзам канькабежцаў, паведамляе Амбасада ЗША ў Мінску. Падчас знаходжання ў Мінску Эван Лайсачак правядзе майстар-класы для юных фігурыстаў і ўдзельнікаў нацыянальнай зборнай, выступіць перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і сустрэнецца са спартсменамі-інвалідамі.

Эван Лайсачак заваяваў залаты медаль на зімовых алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы. Тады ж Алімпійскі камітэт ЗША назваў яго Спартсменам года. Дадзены тур - першы досвед Эвана ў якасці Пасланніка спорту Дзярждэпартамента ЗША.

Спартыўная дыпламатыя з’яўляецца адным з элементаў “разумнай моцы” - канцэпцыі дыпламатыі, якая, на думку Дзяржсакратара Хілары Клінтан, уключае ўвесь спектр дыпламатычных прыёмаў дзеля спрыяння ўзаемаразуменню паміж народамі.

Пасланнікі спорту – гэта дзеючыя і былыя прафесійныя спартсмены і трэнеры, што прадстаўляюць розныя віды спорту і падарожнічаюць па свеце, праводзячы майстар-класы і камандныя мерапрыемствы, прыцягваючы моладзь да дыялогу аб важнасці адукацыі, здаровага ладу жыцця і павагі да разнастайнасці. З 2005 года каля 200 амерыканскіх спартсменаў наведалі больш за 50 краін свету ў якасці Пасланнікаў спорту па праграме “Sports United”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео