BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павал Севярынец: Гандаль з ЕС наконт амбасадараў ужо адбыўся

10.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Павал Севярынец: Гандаль з ЕС наконт амбасадараў ужо адбыўся
Личности
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнню Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, прысуджаны да «хіміі» па «справе 19...

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнню Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, прысуджаны да “хіміі” па “справе 19 снежня”, падзяліўся з Службай інфармацыяй “ЕўраБеларусі” сваім бачаннем дыпламатычнага канфлікта між афіцыйным Мінскам і Брусэлем.

“Гэта ўжо сур’ёзныя разборкі, таму што адкліканне ўсіх амбасадараў - яўна геапалітыка, і хутчэй за ўсё, такія рэчы вырашаюцца на ўзроўні гандлю. Калі амбасадараў ужо абяцаюць вярнуць пасля Вялікадня, думаю, што нейкі абмен (альбо дамова пра яго) ужо адбыўся”, - аналізуе палітык.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан раней заяўляла, што амбасадары краін ЕС могуць прыехаць у Мінск яшчэ да 23 сакавіка, аднак вяртанне зацягваецца. Павал Севярынец зазначыў, што нічога пэўнага ў дадзеным пытанні сказаць нельга.

“Натуральна, але ж гандаль - гэта заўсёды працэс. Ён асабліва доўгі ў геапалітыцы. Усе разумеюць, што жыць нам тут, на гэтай зямлі адно побач аднога, доўга, і намагаюцца выгадаць як мага болей. Тым больш, што гаворка тут ідзе не пра сам прадмет, пакуль яшчэ не пра тое, пра што сапраўды збіраюцца дамаўляцца - сферы ўплыву ў геапалітыцы, сяброўства з кімсьці супраць кагосьці і г.д. Гавораць увогуле пра размову, пра магчымасць паразмаўляць. Такога ўзроўню нярвовыя абгрунтаванні дыялогу адбываюцца хіба што ў выпадку з Палестынай і Ізраілем, якія гадамі могуць дамаўляцца пра тое, каб дзе-небудзь сустрэцца і пагаварыць: як гэта будзе абстаўлена, хто і якія пытанні будзе абмяркоўваць… Я думаю, ў Беларусі з Еўрасаюзам зараз вось такая цяжкая сітуацыя”, - дадаў сустаршыня БХД.

Па яго словах, беларускі прэзідэнт заблакаваў стасункі з ЕС, а з гэтага карыстаюцца расійскія ўлады.

“Карыстаецца з гэтай сітуацыі Масква. Тым, што пакуль Еўропа не здольная адыграць ролю балансу ў беларускіх справах. Таму што Лукашэнка (я думаю, з падачы Масквы) гэты вектар палітыкі да сябе на бліжэйшыя некалькі месяцаў проста закрыў. Зараз адбываюцца спробы дадзены вектар рэанімаваць”, - канстатуе суразмоўца.

Тым часам расійскае кіраўніцтва, адзначае Павал Севярынец, “метадычна паглынае беларускі суверэнітэт”.

“Адзіная падстраўхоўка, якая ёсць у Аляксандра Рыгоравіча на гэты выпадак, дык гэта Кітай. Ён можа палохаць расійцаў, што дамовіцца з кітайцамі, як раней палохаў Маскву, што збяжыць на Захад. Хаця ён не збіраўся ні збягаць на Захад, ні прадавацца кітайцам, але ўсё адно размаўляе з Масквой. Тая ж гэта разумее - і павольна, але з кракадзілавай метадычнасцю паглынае беларускую гаспадарку ды суверэнітэт такімі кавалкамі, як сістэма супрацьпаветранай абароны, супольная мяжа альбо “Белтрансгаз”, - зазначыў палітык.

Па яго прагнозах, калі продаж будзе працягвацца падобнымі тэмпамі, гэта прывядзе наўпрост да таго, што беларускі прэзідэнт згубіць уладу.

“Калі Аляксандар Рыгоравіч не разумее, што гэта ўсё цягам двух гадоў непазбежна скончыцца крахам ці палацавым пераваротам з боку Масквы, а можа і хутчэй. Прынамсі ў перспектыве двух год праглядаецца, што прадаваць больш не будзе чаго. Такімі тэмпамі, якія мы бачым за апошні год, продаж і здача гэтых асноўных элементаў суверэнітэту сведчыць: яшчэ пару год - і не застанецца. Яно будзе працаваць ужо як маскоўская ўласнасць, і ўжо расійцы будуць наводзіць там парадак. А тады Аляксандар Рыгоравіч згубіць уладу. Ён гэта разумее - і таму спрабуе зараз дамовіцца з еўрапейцамі. Там ўся размова адбываецца вельмі глыбока, таму што ні прайшло і году, як план Младэнава па вызваленні палітвязняў у абмен на нейкі крэдыт праваліўся праз уцечку інфармацыі”, - адзначыў палітык.

Нагадаем, балгарскі міністар замежных спраў Нікалай Младэнаў сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам напрыканцы жніўня і прапанаваў афіцыйнаму Мінску аднаўленне стасункаў з ЕС і 2 млрд еўра, калі ён да канца 2011 года вызваліць усіх апазіцыянераў.

Павал Севярынец падкрэсліў, што Аляксандар Лукашэнка адначасова і блакуе дыялог з Еўрасаюзам, і спрабуе з ім дамовіцца.

“Так, разумее, што без гэтага абыйсціся нельга. Гэта асаблівасці псіхалогіі нашага сённяшняга кіраўніка. Я дапускаю, што ў свеце ёсць тое, чаго мы не здольныя разумець. У тым ліку - псіхалогію Лукашэнкі як палітыка. Ягоная псіхалогія тут грунтуецца хутчэй на помсце сваім асабістым ворагам, каторымі ёсць кандыдаты ў прэзідэнты. Яны адначасова выкарыстоўваюцца як разменая манета ў гандлі з Захадам”, - кажа палітык.

“І на мой погляд - толькі ў самам крайнім выпадку Лукашэнка гатовы будзе іх выпусціць і садраць за гэта з еўрапейцаў найбольшы кошт. Напрыклад, нейкія крэдыты ці супрацоўніцтва, якімі можна будзе палохаць Маскву. Усё, урэшце рэшт, сканчваецца ў Крамлі. Скончыцца тым, што Лукашэнка прад’яўляе і гаворыць: “А я тады…” Ну і Масква выдае чарговы крэдыт альбо яшчэ там нешта. Таму гэта, так бы мовіць, расійска-еўрапейская вайна на беларускай тэрыторыі”, - заўважыў сустаршыня БХД.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, беларускі міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў 8 красавіка (у гэты дзень па заходне-хрысціянскім календары адзначаецца Вялікдзень) заявіў, што амбасадары краін ЕС могуць вярнуцца ў Мінск, “калі ўслед за гэтым не будзе новых санкцый”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео