BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усходняе партнёрства і прэзідэнцтва Даніі ў ЕС: паміж рэальнасцю і крушэннем надзей

10.04.2012 Пітэр Мунк Йенсэн, Open Europe - Batory Foundation | Рэзюмэ выканана Яўгеніяй Камаровай, ЕўраБеларусь
Усходняе партнёрства і прэзідэнцтва Даніі ў ЕС: паміж рэальнасцю і крушэннем надзей
Аналитика и исследования
Еўрапейская палітыка добрасуседства (ENP) узнікла ў 2004 годзе ў якасці аптымістычнай рэакцыі Аб’яднанай Еўропы на рэвалюцыі ва Усходняй...

Еўрапейская палітыка добрасуседства (ENP) узнікла ў 2004 годзе ў якасці аптымістычнай рэакцыі Аб’яднанай Еўропы на рэвалюцыі ва Усходняй Еўропе, падзенне Савецкага Саюза і адпаведнае пашырэнне ЕС на Усход.

У 2008-2009 гг. палітыка трансфармавалася ў Міжземнаморскі саюз, Усходняе партнёрства (УП) і Чарнаморскую сінергію. З гэтага часу эканамічны і палітычны клімат у ЕС значна пагоршыўся у сувязі з палітычным і фінасавым крызісам, стомленасцю ЕС ад пашырэння, складанасцямі з чалавечымі рэсурсамі. Адзіным выключэннем у цыкле падзей стала “Арабская вясна” 2011 года, якая, аднак, перацягнула ўвагу ЕС амаль цалкам на паўднёвае добрасуседства. У 2009 годзе, падчас інаўгурацыйнага саміта Усходняга партнёрства ў Празе, чаканні партнёраў ад УП усё яшчэ былі высокімі.

Данія надае вялікае значэнне развіццю стабільнасці і дэмакратыі ва Усходняй Еўропе і на Каўказе. Актыўны ўдзельнік палітыкі пашырэння ЕС пасля падзення Берлінскай сцяны, краіна стала адным з ініцыятараў стварэння ініцыятывы Еўрапейскага добрасуседства, якую і прапанавала ў 2002 годзе для "новых суседзяў". Агульныя фінансавыя сродкі, выдзеленыя на праграму двухбаковай дапамогі добрасуседству, якая ўключае ў сябе 15 краін, у т.л. Турцыю, Балканы і Расію, складаюць каля 150 мільёнаў еўра. З іх 40% выдзелена на краіны УП: 40% - на эканамічнае развіццё, 30% - на дэмакратызацыю, правы грамадзян і грамадзянскую супольнасць і 30% - на рэформы ў дзяржаўным сектары.

Верагодна, больш мірная палітыка новага левацэнтрысцкага ўрада Даніі што да ўсходніх суседзяў застанецца без вялікіх змен.

На дадзены момант задачы старшынства Даніі ў ЕС бачацца як утрыманне дзяржаў на Усходзе на адлегласці выцягнутай рукі: каб яны не надта аддаліліся ад Еўропы, але і не наблізіліся настолькі, каб увайсці ў ЕС, які змагаецца з фінансавым крызісам і праблемамі на Поўначы Афрыкі.

У адрозненне ад старшынства Польшчы, дацкае старшынства ў ЕС лічыць не УП рухавіком прагрэсу ЕС, а Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў (EEAS); Данія не будзе садзейнічаць пераразмеркаванню фінансавых рэсурсаў з Поўдня на Усход, а хутчэй наадварот; пакуль не запланавала арганізацыю сустрэч краін УП на вышэйшым узроўні, акрамя сустрэчы міністраў у канцы вясны 2012 года; не надзяляе краіны Усходу Еўропы перспектывай еўрапейскага станаўлення.

Пазітыўнае бачанне ініцыятывы “Усходняе партнёрства”:

  • УП забяспечыла асобную інстытуцыйную рамку для развіцця супрацоўніцва ЕС з усходнімі краінамі-сябрамі;
  • ЕС завяршыў перамовы па Пагадненні аб асацыяцыі з Украінай, уключаючы пагадненне аб Глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA), якое, аднак, не падпісваецца ў чаканні лёсу былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі, якая сядзіць за кратамі;
  • Пачаліся перамовы па пагадненнях аб асацыяцыі з Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй і Грузіяй, а перамовы па DCFTA - з Малдовай і Грузіяй;
  • Заснаваны Форум грамадзянскай супольнасці УП, на якім рэалізуецца мноства ініцыятыў УП;
  • Краінам-партнёрам сталі даступныя новыя фінансавыя рэсурсы агульнай сумай (да 2014 года) каля 1,8 млрд. еўра;
  • Прайшла першая сесія Парламентскай асамблеі EURONEST, якая складаецца з парламентарыяў ЕС і краін УП;
  • Запушчаная Комплексная праграма інстытуцыянальнага развіцця (CIBP) у галіне дзяржаўнага кіравання, прававых норм і збліжэння з заканадаўствам ЕС (acquis communautaire); пяць флагманскіх праектаў у вобласці інтэграванага кіравання межамі, малога і сярэдняга бізнесу, энергаэфектыўнасці, абароны навакольнага асяроддзя і грамадзянскай абароны;
  • Ажыццяўляюцца Планы дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму з Украінай і Малдовай, а з Грузіяй - пагадненні па рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму;
  • Малдова і Украіна далучыліся да Еўрапейскай энергетычнай супольнасці.

Негатыўнае бачанне ініцыятывы “Усходняе партнёрства”:

  • Палітычныя і эканамічныя рэформы рэалізуюцца непаслядоўна, у выніку чаго рэгіён УП не змог стаць больш дэмакратычным і стабільным;
  • ЕС насамрэч засведчыў больш эканамічных і палітычных хібаў у краін-партнёраў, не ў апошнюю чаргу - у Беларусі;
  • Прынцыпы належнага кіравання, свабоды СМІ і вяршэнства закона застаюцца пад сумневам, узровень карупцыі вельмі высокі;
  • Замарожаныя канфлікты засталіся;

Выклікі краін УП старшынству Даніі ў Еўрасаюзе:

  • Данія хоча бачыць заключанымі як мага раней Пагадненне аб асацыяцыі і DCFTA з Украінай, таксама як і эканамічныя прававыя акты (economic acquis). Гэта залежыць ад павагі Кіевам прынцыпаў дэмакратыі і верхавенства права, г.зн. ад таго, як хутка Цімашэнка акажацца на свабодзе, што, магчыма, будзе абмяркоўвацца на будучай сустрэчы міністраў ЕС у маі ці чэрвені; - будуць працягвацца перамовы па DCFTA з Грузіяй і Малдовай, а з Украінай, улічваючы расійскую прапанову Еўразійскага саюза, сітуацыя, верагодна, не нашмат палепшыцца.
  • Еўракамісіі даручана падрыхтаваць “дарожную карту” на 2012 год з задачамі, інструментамі і будучымі дзеяннямі для УП перад наступным Самітам УП у другім паўгоддзі 2013 года; Еўракамісія будзе гуляць вядучы роль у маніторынгу прагрэсу і дапамозе партнёрам у рэалізацыі плана, але старшынства Даніі магло б адыграць важны роль у палітычным асвячэнні падзеі.
  • З Беларуссю дацкі ўрад, як і ўвесь ЕС, прытрымліваецца двухузроўневай стратэгіі: пашырэння санкцый пры неабходнасці і адначасовага пашырэння супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю.
  • Лібералізацыя візавага рэжыму, што цягне за сабой як шэраг складанасцяў, так і шмат плюсаў (у рамках яго - развіццё праграм абмену і стажыровак для студэнтаў і даследчыкаў у рамках двухбаковых праграм асобных дзяржаў УП).
  • Узаемадзеянне з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі (нізавымі арганізацыямі і НДА) для падтрымкі дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці праз Еўрапейскі фонд за дэмакратыю (EED), давер да якога сярод дзяржаў-сябраў пакуль што недастатковы.
  • Бюджэт ЕС на 2014 - 2020 гады наўрад ці будзе канчаткова вызначаны датычна прыярытэтаў Усходняга ці Паўднёвага добрасуседства ЕС.
  • Старшынству Даніі ў ЕС трэба будзе не толькі перавесці фокус увагі Еўропы з уласных праблем на знешнія пытанні, але і падтрымаць дэмакратыю і ўзмацніць кантакты паміж людзьмі з краінамі УП, а таксама ў гандлі, візавай падтрымцы, будаванні інстытутаў.

Выклікі для ЕС і яго адпаведныя дзеянні:

  • Апазіцыя паміж стабільнасцю і неабходнасцю змен: стабільнасць можна забяспечыць у доўгатэрміновай перспектыве, калі праводзіць эканамічныя і палітычныя рэформы (у выглядзе санкцый, меншай фінансавай падтрымкі) пры захаванні базавых еўрапейскіх каштоўнасцяў.
  • Забеспячэнне новай рыторыкі і новых рамак супрацоўнітцва: рашэннем ЕС (і Даніі) для Украіны, Малдовы і Грузіі ў можа быць стварэнне інстытуцыйных двухбаковых рамак згодна патрэбам і магчымасцям краін - пры ўмове відавочнай перспектывы членства; для Азербайджана, Арменіі і Беларусі - іншыя сродкі “еўрапеізацыі”. Улічваючы рэальны стан краін УП - аўтарытарныя рэжымы з высокім узроўнем карупцыі і нізкай прававой абароненасцю грамадзян - ЕС пакуль што павінен забяспечыць гэтыя краіны інтэграцыйнымі магчымасцямі (напрыклад, Усходняя эканамічная зона (EEA), пакуль без перспектывы ўступлення.
  • Датычна прымянення санкцый ці замарожвання падпісання пагадненняў, калі ў краінах УП парушаюцца дэмакратычныя нормы, Крысці Раік з Фінскага інстытута міжнародных адносін даводзіць: санкцыі працуюць толькі ў выпадку, калі партнёр сам гатовы да рэформ. Выклік паўстае ў тым, каб, пры невыкананні патрабаванняў ЕС, не ізаляваць краіну, разрываючы з ёй усе сувязі; г.зн. прымяняць не толькі прынцып абумоўленасці на аснове палітычнага рэжыма, геаграфіі, нацыянальных прэферэнцый.
  • Узмацніць інструмент Фонда кіравання (Governance Facility) з мэтай больш прадуманага размеркавання рэсурсаў і паказваць больш строгую абумоўленасць на базе гадавых справаздач па краінах УП, узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці і павялічыць дзейнасць у рамках CIBP, павялічыць удзел у садзейнічанні эканамічнаму росту, паляпшэнню ўмоў працы і ў рэзультатах прагрэсу ў рэформах.

 

Пітэр Мунк Йенсэн,
старэйшы аналітык Дацкага інстытута міжнародных даследаванняў

 

Паводле: Peter Munk Jensen. The Eastern Partnership and the Danish EU Presidency: Caught between Realism and Disillusion (Policy paper) // Open Europe - Batory Foundation.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео