BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Андрэя Расінскага "Унікальнасць тыражаванага"

10.04.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Андрэя Расінскага "Унікальнасць тыражаванага"
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») - лекцыю...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) - лекцыю культуролага Андрэя Расінскага "Унікальнасць тыражаванага".

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Андрэй Расінскі

"Унікальнасць тыражаванага"

13 красавіка, а 18.00

Кафэ "Лофт" 
(вул. П. Броўкі, 22)

   

Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi” арганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.

13 красавіка лекцыяй “Унікальнасць тыражаванага” культуролаг Андрэй Расінскі правакуе публічнасць “Гораду і Свету” на дыскусію пра тыражаванне як механізм унікалізацыі культурнай з’явы, сцвярджаючы: “Толькі тое, што патэнцыйна тыражавана, што распачынае ці завяршае тыражную серыю, з’яўляецца ўнікальным. Нетыражаванае - выпадае з камунікацыі”. Лектар прапануе разгледзець тыражных герояў, тыражныя гісторыі і сюжэты, біяграфію аўтара як адну з матрыц тыражавання; інтрыгуе трохкутнікам тыражавання як абавязковай умовай паспяховасці, закране нават сакральныя рэчы - прыклады паспяховага тыражавання ў Бібліі, а таксама разважае пра вірусныя хваробы камунікацыі як тое, што блакуе сістэму глыбінных матрыц тыражавання. Апошняе закранае адну з сур’езных праблем актуальнай культуры беларусаў: “Зараз у нас афіцыйная культура - гэта культура смецця. Прычым смецця, якое мусіць заблакаваць камунікацыю як такую, заблакаваць тыражаванне як такое. Гэта вірусная сістэма, калі ўсё забіваецца “шумам у эфіры”. У нас няма творчых асяродкаў, людзі не бачаць і не чуюць адзін аднаго!” - зазначае Андрэй Расінскі ў сваім інтэрв’ю.

Якія механізмы могуць паспрыяць наладжванню культурнай камунікацыі ў Беларусі? Наколькі прапанаваныя лектарам матрыцы тыражавання прыдатныя для беларускай сітуацыі? Якія героі, сюжэты, аўтары патэнцыйна тыражаваныя, а значыць, здольныя зрабіць беларускую культуру паспяховай і звышпапулярнай, а не маргінальнай і перыферыйнай? Як адрэагуе на гэта культурнае асяроддзе?

Запрашаем паддацца правакацыі і падыскутаваць пра гэта 13 красавіка ў гарадскім кафэ “Лофт” (вул. П. Броўкі, 22 - каля Мастацкай вучэльні імя Глебава). Звяртаем увагу на тое, што лекцыя пачнецца а 18.00!

Уваход вольны!

 

Тэзісы і план лекцыі

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=440

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео