BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адышла ў вечнасць Арына Вячорка

10.04.2012
Адышла ў вечнасць Арына Вячорка
Личности
Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь» выражае спачуванні родным і блізкім вядомай культурніцкай дзяячкі Арыны Вячоркі, якая сышла з...

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” выражае спачуванні родным і блізкім вядомай культурніцкай дзяячкі Арыны Вячоркі, якая сышла з жыцця 9 красавіка ў Вільні.

Спадарыня Арына 5 красавіка ляцела на адпачынак у Барселону, калі ў аэрапорце ў Вільні з ёй здарыўся інсульт. З таго часу яна заставалася ў коме і памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. Калі і дзе адбудзецца пахаванне, пакуль невядома.

Арына Вячорка (Ірына Паладзеўна Ползік) нарадзілася 14 красавіка 1961 года ў Мінску, займалася педагагічнай, грамадскай і культурнай дзейнасцю, з’яўлялася ініцыятаркай адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі. Працавала ў беларускіх школах Мінску, у Лабараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Нацыянальнага інстытуту адукацыі. Аўтар артыкулаў з гісторыі беларускай педагогікі, гісторыі матэматыкі і тэхнікі для “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, “Гісторыі беларускай навукі і тэхнікі”. Укладальніца двухтомнай бібліяграфіі гісторыі беларускай пэдагогікі.

Сузаснавальніца першага беларускага нефармальнага згуртаваньня новага часу “Беларуская спеўна-драматычная майстроўня” (1980–1985). Удзельніца руху за адраджэнне беларускай школы з 1983 году. Сузаснавальніца моладзевага адраджэнцкага згуртаваньня “Талака” (1986–1988).

Прадусар гурту “Стары Ольса”, музычнага праекту “Вір”. Кансультант музычнага праекту “Гістарычны эпас”, фільма “Старадаўнія музычныя інструменты Беларусі”.

Намесьніца дырэктара ААТ “Новая музычная кампанія” (2007–2009), намесьніца дырэктара выдавецтва “Каўчэг” (з 2009). Каардынатар міжнародных праектаў Дома сустрэчаў “Мікушэва” (Польшча, з 2011). Аўтар праекту “Ноч музыкі” ў Белдзяржфілярмоніі (2010).

У Арыны Вячоркі засталося трое дзяцей — Радаслава (юрыст), Францішак (журналіст і грамадскі актывіст), Ружана (школьніца), а таксама ўнук Даніла.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео