BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тамара Сідарэнка: Масква можа парушыць закон і не выпускаць беларусаў праз Расію

09.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Тамара Сідарэнка: Масква можа парушыць закон і не выпускаць беларусаў праз Расію
На дадзены момант Беларусь не мае агульных з Расіяй законаў, якія бы прадугледжвалі затрыманне беларускіх невыезных грамадзян на...

На дадзены момант Беларусь не мае агульных з Расіяй законаў, якія бы прадугледжвалі затрыманне беларускіх невыезных грамадзян на расійскай тэрыторыі. Аднак улады абедзьвюх краін могуць проста парушыць сённяшняе заканадаўства. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіла эксперт Цэнтра прававой трансфармацыі Тамара Сідарэнка.

Кіраўнік Памежнай службы Федэральнай службы бяспекі РФ Уладзімір Пронічаў 6 красавіка заявіў, што “для тых, хто не мае права на выезд з Беларусі, закрыты выезд з Расіі”.

Па словах генерала, грамадзянам Беларусі, што не маюць права выезду з краіны, недапушчальна “збягаць на тэрыторыю Расіі і праз яе межы - у іншыя дзяржавы”. Уладзімір Пронічаў дадаў: калі памежныя службы атрымаюць даручэнне затрымаць тую ці іншую асобу, гэта будзе выканана як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Расіі.

Тамара Сідарэнка сумняецца ў правамоцнасці такой заявы.

“Пакуль я магу сказаць толькі тое, што гэта, па-першае, было сказана тэарэтычна: яно будзе, калі будзе дадзена даручэнне. Гаворка не ідзе пра тое, што ўжо заўтра праз расійскую мяжу нікога з беларускіх невыезных не прапусцяць. Што тычыцца законнасці гэтай заявы - шчыра кажучы, я сумняюся, што гэта правільна. Нягледзячы на тое, што ў нас агульны памежны рэжым, сумняюся, што гэткія паўнамоцтвы ёсць. Для такіх затрыманняў патрабуюцца нейкія асобныя пагадненні. Не думаю, што ў агульных дакумантах прапісаныя гэтыя абставіны: прапускаць людзей, ці не”, - заўважыла эксперт.

Дагэтуль любы грамадзянін Беларусі, абвешчаны невыезным з краіны, мог спакойна перамяшчацца за яе межы праз расійскую тэрыторыю. Што тычыцца, прыкладам, затрымання ў Расіі беларускіх злачынцаў, у кожным выпадку падпісваюцца дакуманты на канктрэтную асобу.

“Для гэтага існуе міжнародная канвенцыя, падпісаная і Беларуссю, і Расіяй. Калі паўстае пытанне пра выдачу нейкага злачынцы, гэта ажыццяўляецца на тэрыторыі любой дзяржавы. І гэта афармляецца пры дапамозе вельмі сур’ёзных дакумантаў - персанальна, у дачыненні да персанальнай асобы. А тут у нас прапаноўваецца абвяшчаць невыезнымі, уключаць іх у спісы... У Беларусі існуе свой закон, і ён толькі наш, дзейнічае толькі на нашай тэрыторыі. Калі ёсць пэўныя аснаванні, тады некага ўключаюць у так званы спіс невыезных. Але гэта беларускі закон. І ці можа ён проста так, у межах агульнай дамоўленасці, дзейнічаць у Расіі, без дадатковых пагадненняў - я вельмі сумняюся”, - даводзіць Тамара Сідарэнка.

Наяўнасць Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на дзеянне законаў ніяк не ўплывае. “Не, канешне! Павінна быць дадатковае пагадненне менавіта ў гэтай сферы. Нейкія агульныя законы ёсць толькі тады, калі падпісаныя нейкія дэкларацыі, мемарандумы, канвенцыі ці нешта іншае”, - падкрэсліла эксперт.

Нягледзячы на гэта, зараз рана сцвярджаць, што заява генерала Пронічава абсалютна ніяк не адаб’ецца на сітуацыі. “Цяжка сказаць. І ў нас жа - хто гэта думаў, што з даведкай пра дазвол на выезд з краіны на мяжы чалавек можа даведацца, што да яго ёсць нейкія пытанні з боку афiцыйных устаноў. Да таго ж, вясвятляецца, што нашых грамадзян незаконна ўключаюць у спісы невыезных, яўна незаконна не выпускаюць з краіны. Таму як можна здагадацца, ці заява можа паўздзейнічаць на нешта? Парушыць закон улады таксама маюць магчымасць! Можа, будуць парушаць і не выпусцяць! І мы будзем перад фактам. А па закону - не павінна быць ніякага ўздзеяння, таму што няма заканадаўства ў гэтай галіне”, - дадала юрыст.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, апошнім часам беларускія памежнікі не хочуць выпускаюць у Еўрасаюз журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў і іншых вядомых асобаў. Сярод прычынаў невыпуска ўказваюць “ухіленне ад войска”, “банкроцтва” і “грамадзянскія позвы”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео