BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Два памятныя знакі ахвярам выбуху ў метро будуць адкрыты ў Мінску 11 красавіка

09.04.2012
Два памятныя знакі ахвярам выбуху ў метро будуць адкрыты ў Мінску 11 красавіка
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці загінуўшых пры трагедыі на станцыі Мінскага метрапалітэна «Кастрычніцкая», адбудуцца 11...

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці загінуўшых пры трагедыі на станцыі Мінскага метрапалітэна «Кастрычніцкая», адбудуцца 11 красавіка ў сталіцы, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


Так, у 17.50–18.05 на ўваходзе ў пераход вестыбюля нумар 1 станцыі метро "Кастрычніцкая" будзе адкрыты памятны знак. У 17.50–19.00 каля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай адбудзецца мітынг-рэквіем. А ў 18.30–18.50 у Крыпце храма запланавана адкрыць дошку памяці і адслужыць паніхіду.

Выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў 11 красавіка 2011 года. У выніку тэракта 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 315 грамадзян.

У верасні мінулага года па рашэнню Мінгарвыканкама "Аб увекавечанні памяці трагічна загінуўшых грамадзян на станцыі метро "Кастрычніцкая" быў аб’яўлены адкрыты конкурс на стварэнне памятнага знака. Яго пераможцам стаў скульптар Канстанцін Селіханаў з мемарыяльным знакам "Рака памяці" па ўвекавечанню памяці ахвяр тэракта. Кампазіцыя "Рака памяці" выканана з бронзы, белага мармуру і чорнага граніту. Яе памеры — 3 м у даўжыню і 2,3 м у вышыню. Мемарыяльны знак будзе знаходзіцца каля ўвахода на станцыю метро "Кастрычніцкая" на месцы часовай дошкі памяці. На бронзавай стэле адлюстраваны 15 хваль, на грэбені якіх — прозвішчы 15 загінуўшых у трагедыі. Акрамя імён загінуўшых кампазіцыя будзе змяшчаць адзін надпіс — дату тэракта і сімвалізаваць спынены час на электронным табло.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео