BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Дубянецкая: Царква не павінна выконваць дыпламатычных функцый дзяржавы

09.04.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Ірына Дубянецкая: Царква не павінна выконваць дыпламатычных функцый дзяржавы
Наколькі прэтэнзіі беларускага прэзідэнта наконт таго, што Каталіцкая царква «не дапрацоўвае» ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і...

Наколькі прэтэнзіі беларускага прэзідэнта наконт таго, што Каталіцкая царква “не дапрацоўвае” ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Еўропай, абгрунтаваныя і ці па належным адрасе яны накіраваныя?

Нагадаем, у панядзелак на сустрэчы з паслом Суверэннага Мальтыйскага Ордэна Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам Аляксандр Лукашэнка выказаў думку, што Каталіцкая царква павінна займаць больш актыўную пазіцыю ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Захадам.

Вядома, скажу шчыра, мы разлічвалі на большае ў супрацоўніцтве з Каталіцкай царквой. Лічым, што Каталіцкая царква відавочна не дапрацоўвае ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай”, - заявіў Лукашэнка.

- У царквы зусім іншыя задачы, - тлумачыць доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая. - Законам у Беларусі царква аддзеленая ад дзяржавы і не павінна выконваць дзяржаўных дыпламатычных функцыяў, гэтаксама як дзяржава не павінна ўмешвацца ў любыя справы царквы. Не варта ўскладаць спадзяванні на тое, што хто-небудзь проста па добрай волі пачне выконваць дзяржаўныя функцыі, таму што сама дзяржава недапрацоўвае, і хто небудз пачне працаваць за яе: хоць царква, хоць недзяржаўныя арганізацыі, хоць асобныя людзі. Зробленая заява ніяк не адпавядае функцыям царквы і стасункам царквы і дзяржавы.

Таксама беларускі прэзідэнт сказаў, што ў Мальтыйскім Ордэне “добры ўплыў у Святым Прастоле, у вас там шмат уплывовых людзей, якія павінны, у рэшце рэшт, паглядзець, што адбываецца ў адносінах з краінай, дзе другая па велічыні на постсавецкай прасторы канфесія - каталікі, што тут жывуць добрыя людзі, якія хочуць жыць у дружбе”.

- Ведаеце, гэта стэрэатып у нашым грамадстве, дзе кажуць “пасха польская” і “пасха руская”, дзе робяць выразны падзел на ўсходняе і заходняе, дзе лічаць, што нібыта заходняе павінна працаваць на Захад, а ўсходняе - на Усход, - адзначае Ірына Дубянецкая. - Кажучы пра тое, што Каталіцкая царква “не дапрацоўвае” на заходнім напрамку, магчыма, Лукашэнка думае, што Праваслаўная царква “дапрацоўвае” ў паляпшэнні стасункаў з Расіяй. Па гэтай логіцы, дарэчы, невядома, што павінны рабіць пратэстанты. І тады хто павінны працаваць на Беларусь?

Такім чынам, атрымліваецца, што ў Беларусі нібыта нехта павінен выконваць дзяржаўныя функцыі ўнутры дзяржавы замест яе самой, а гэта проста направільна, упэўненая Ірына Дубянецкая. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео