BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Уладам выгадна падымаць тэму санкцый (Відэа)

09.04.2012 Belsat.eu
Уладзімір Мацкевіч: Уладам выгадна падымаць тэму санкцый (Відэа)
О нас в медиа
Магчымасць увядзення санкцый Еўрасаюза ў дачыненні афіцыйнага Мінска ў руках беларускай афіцыйнай прапаганды сталася зброяй супраць...

Магчымасць увядзення санкцый Еўрасаюза ў дачыненні афіцыйнага Мінска ў руках беларускай афіцыйнай прапаганды сталася зброяй супраць дэмакратычнай апазіцыі. Філосаф Уладзімір Мацкевіч падкрэслівае, што гэта не адзіны спосаб для ўлад Беларусі выкарыстаць тэму санкцый на сваю карысць.

"Праблематыку санкцый, якіх няма, якія абмяркоўваюцца і яшчэ будуць безвынікова абмяркоўвацца ў Еўрасаюзе, вельмі карысна ўздымаць менавіта ўраду Беларусі. Будуць санкцыі, ці не будуць - улады будуць рабіць выгляд, што яны ёсць, і спісваць на санкцыі свае эканамічныя памылкі”, - гаворыць Уладзімір Мацкевіч. Ён таксама падкрэсліў, што засяродзіўшы ўвагу на санкцыях, пасварыўшы паміж сабою дэмакратычных лідэраў і лідэраў грамадзянскай супольнасці, улады дамагаюцца таго, каб яны “не займаліся тым, чым мусяць займацца, - палітычнаю дзейнасцю, вырашэннем сапраўды істотных пытанняў”.

Пры гэтым узмацініўся ціск на дэмакратычную апазіцыю на інфармацыйным полі. Праўладная арганізацыя “Белая Русь” прапаноўвае прыпыняць дзейнасць палітычных партый, чые лідэры заклікаюць да санкцый у дачыненні Беларусі. Працаўнік ААТ “Горадня Азот” падаў пазоў супраць Дзмітрыя Уса за заклікі ўвесці санкцыі, раней падобны пазоў падала працаўніца Мазырскага НПЗ супраць Віктара Івашкевіча, а ейную пазіцыю падтрымаў прафкам прадпрыемства. Усе гэтыя факты шырока асвятляюцца ў дзяржаўных медыях.

“Мне было заўсёды дзіўна, пачынаючы з першых заклікаў да ўвядзення санцкцый ад імя палітыкаў, што гэтыя палітыкі не разумеюць, што самі капаюць сабе яму, - гаворыць Уладзімір Мацкевіч. - Кожны палітык мусіць разумець, што ягоныя заклікі да санкцый не паўплываюць на пазіцыю Еўрасаюза. Меркаванняў у беларускім грамадстве шмат, і еўрапейцы выслухоўваюць, але прымаючы рашэнні, абапіраюцца на свае інтарэсы і магчымасці”.

 

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео