BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зацверджаны першы План устойлівага энергетычнага развіцця для Беларусі

07.04.2012 ENPI Info Centre | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Зацверджаны першы План устойлівага энергетычнага развіцця для Беларусі
Праз шэсць месяцаў пасля таго, як Полацк стаў першым і пакуль адзіным у Беларусі падпісантам Пакта мэраў (Covenant of Mayors), зараз горад гатовы...

Праз шэсць месяцаў пасля таго, як Полацк стаў першым і пакуль адзіным у Беларусі падпісантам Пакта мэраў (Covenant of Mayors), зараз горад гатовы падпісаць План устойлівага энергетычнага развіцця (SEAP) дзякуючы праекту SURE - CIUDAD (Супрацоўніцтва і дыялог у сферы гарадскога развіцця).

Першым запланавым дзеяннем Плана будзе ўсталяванне святлодыёдных вулічных ліхтароў на галоўным праспекце горада, што адбудзецца ў маі 2012 года з фінансаваннем у 40000 еўра з бюджэта SURE.

Распрацоўка і ўкараненне Плана ўстойлівага энергетычнага развіцця з'яўляецца абавязковым патрабаваннем для кожнага горада, які вырашае далучыцца да Пакта мэраў.

Згодна Плана, Полацку трэба будзе ажыццявіць у бліжэйшыя восем гадоў комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на энергазберажэнне і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі ў розных сектарах, у тым ліку: муніцыпальныя будынкі, транспарт, мясцовая вытворчасць электраэнергіі, планаванне землекарыстання і праца з грамадзянамі. План прадугледжвае мадэрнізацыю састарэлага абсталявання, укараненне святлодыёдных тэхналогій, развіццё гарадской роварнай сеткі і іншыя сучасныя меры, якія грунтуюцца на еўрапейскім досведзе.

Гэты працэс пачаўся амаль год таму, калі еўрапейскія і беларускія эксперты, пад кіраўніцтвам партнёраў па праекце SURE, пачалі працаваць над распрацоўкай Плана:

“Мы хочам, каб энергаэфектыўныя і энергазберагальныя тэхналогіі ў нашым горадзе ішлі ў нагу з апошнімі дасягненнямі і перадавой еўрапейскай практыкай, - сказаў мэр Полацка Аляксандр Пазняк. - План устойлівага энергетычнага развіцця з'яўляецца, па сутнасці, увасабленнем таго, як гэтыя сучасныя практыкі прымяняюцца ў Полацку ў адпаведнасці з патрэбамі горада і яго жыхароў”.

SURE факусуецца на двух гарадах ў Беларусі і ў Марока. Ён накіраваны на аказанне дапамогі гэтым гарадам у стварэнні транснацыянальных сетак і развіцці патэнцыялу для распрацоўкі свайго Плана устойлівага энергетычнага развіцця. Праект будзе падрыхтоўваць і рэалізоўваць пілотныя мерапрыемствы, займацца арганізацыяй мерапрыемстваў па інфармаванні грамадскасці, каб дапамагчы шырокаму колу зацікаўленых бакоў і бенефіцыяраў убачыць, чым яны могуць дапамагчы ў гэтай справе. Два гарады ЕС - Мурсія (Гішпанія) і Фрыдрыхсхафэн (Германія), якія маюць вялікі досвед у планаванні ўстойлівага энергетычнага развіцця, - будуць дапамагаць Полацку і Сале ў выкананні абавязкаў па Пакту мэраў, забяспечваючы іх падтрымкай ва ўсіх прадугледжаных мерапрыемствах.

Праект CIUDAD задуманы на 2009-2012 гады і суфінансуе 21 мясцовы грантавы праект на Поўдні і на Усходзе Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ENP). Праекты вырашаюць агульную задачу CIUDAD; у прыватнасці, наступныя пытанні:

  • Экалагічная ўстойлівасць і энергаэфектыўнасць.
  • Устойлівае эканамічнае развіццё і скарачэнне сацыяльнай няроўнасці.
  • Эфектыўнае кіраванне і планаванне ўстойлівага гарадскога развіцця.

Пакт мэраў быў запушчаны ў 2008 годзе як прыярытэтная задача на мясцовым і рэгіянальным узроўні для рэалізацыі Плана дзеянняў ЕС па энергаэфектыўнасці (EU Energy Efficiency Action Plan). Ён складаецца з фармальных абавязкаў гарадскіх саветаў выйсці за рамкі мэт Еўропы па скарачэнні выкідаў у атмасферу СО2 на 20% праз выкарыстанне энергаэфектыўных і аднаўляльных крыніц энергіі.

Пакт мэраў падпісалі больш за 2000 гарадоў і пасёлкаў ва ўсіх 27 дзяржавах-сябрах ЕС і ў 10 трэціх краінах; што складае больш за 127 мільёнаў чалавек і дае магчымасць стрымлівання выкідаў у атмасферу СО2 больш як на 132 млн. тон у год.

 

Паводле: First Sustainable Energy Action Plan in Belarus approved // ENPI Info Centre.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео