BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011”

06.04.2012
“7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011”
Біенале арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім універсітэтам у Познані і Польскім інстытутам у Мінску.

Біенале арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім універсітэтам у Познані і Польскім інстытутам у Мінску.

У вернісажы возьмуць удзел куратары фестывалю праф. Міраслаў Паўлоўскі і праф. Стэфан Фіцнэр, а таксама прадстаўнікі Універсітэта ў Познані.

На выставе будуць прадстаўлены працы студэнтаў амаль што з усіх вышэйшых мастацкіх устаноў, такіх як: Акадэмія мастацтваў у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Катавіцах, Гданьску, Лодзі, а таксама Мастацкі ўніверсітэт ў Познані, Сілезскі ўніверсітэт у Цешыне, Універсітэт М. Складоўскай-Кюры ў Любліне і многія іншыя. Усяго на выставе будуць прадстаўлены 96 прац 67 аўтараў.

Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.

У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года заўсёды праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані, аддзначаюць куратары біенале.

 Выставу можна наведаць з 11 па 26 красавіка 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва; (017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео