BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Ніякай карысці ад стварэння новых урадаў у выгнанні не будзе

05.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Ніякай карысці ад стварэння новых урадаў у выгнанні не будзе
  Беларусь ужо мае свой урад у выгнанні - Раду БНР на чале з Івонкай Сурвіллай. Ствараць жа нейкія дадатковыя ўрады ў выгнанні ніякага...

 

Беларусь ужо мае свой урад у выгнанні - Раду БНР на чале з Івонкай Сурвіллай. Ствараць жа нейкія дадатковыя ўрады ў выгнанні ніякага сэнсу не мае. Такога меркавання прытрымліваецца кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

 

“У апошні час у СМІ з’явіліся паведамленні пра тое, што ёсць прапанова стварыць нейкі ўрад у выгранні на базе новай эміграцыі з Беларусі, з тых шматлікіх арганізацый, якія былі створаныя выгнаннікамі ў Варшаве, Вільні і іншых гарадах Еўрасаюза. З гэтай прапановай выступіў Ханс-Георг Вік”, - нагадаў суразмоўца.

Спадар Вік раней ачольваў Кансультатыўна-назіральную групу АБСЕ ў Мінску, а на дадзены момант кіруе нямецкім таварыствам "Правы чалавека ў Беларусі". Месяц таму ён заявіў, што Рада БНР “сёння не можа быць прызнанай аніводнай дзяржавай урадам у выгнаньні”.

“Пасля антыканстытуцыйнага перавароту ў 1996-м ніхто так і не паспрабаваў стварыць эміграцыйны ўрад у замежжы. Пра гэта можна пачаць думаць цяпер, улічваючы апошнюю напружанасць у стасунках паміж ЕС і Мінскам”, - сказаў тады нямецкі дыпламат.

З якіх прычынаў Ханс-Георг Вік зрабіў такую заяву, Уладзімір Мацкевіч сказаць не бярэцца.

“З боку лідэраў шэрагу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, палітычных лідэраў, дзеячоў культуры было выказана меркаванне: мы лічым дастатковым існаванне Рады БНР у выгнанні і не бачым неабходнасці стварэння нейкіх новых урадаў. Тым болей, што сувязь паміж новымі арганізацыямі эмігрантаў, беларускай грамадзянскай супольнасцю і палітычнай апазіцыяй вельмі ўмоўная ды пакідае жадаць лепшага”, - каментуе сітуацыю філосаф.

“Традыцыя пераймальнасці беларускай дзяржаўнасці ад БНР да сённяшніх часоў застаецца каштоўнасцю для беларускіх дзеячоў, якія падпісалі заяву ў адказ на прапанову Ханса-Георга Віка”, - даводзіць Уладзімір Мацкевіч.

Гэта былі такія вядомыя ў Беларусі асобы, як паэт і экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, мастак Алесь Марачкін, кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас і шматлікія іншыя.

Сойм Партыі БНФ толькі далучыўся да іх, калі 31 сакавіка агучыў сваю заяву, у якой заклікаў структуры Еўрасаюза па ўсіх беларускіх пытаннях кансультавацца з Радай БРН.

“Пазіцыя Партыі БНФ, агучаная апошнім часам, цалкам супадае з поглядамі тых, хто падпісаў заяву ад імя прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі - а сярод апошніх быў і я. Сапраўды, для Беларусі ніякай карысці ад стварэння нейкіх новых урадаў не будзе. Набыццё сапраўднай незалежнасці нашай краіны атрымае сімвалічную легітымнасць толькі пасля таго, як Рада БНР перадасць свае паўнамоцтвы новаму дэмакратычна абранаму ўраду”, - перакананы Уладзімір Мацкевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео