BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Каліценя: Эмігранты могуць вярнуцца ў дэмакратычныю Беларусь, калі ім забяспечыць умовы

03.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Леанід Каліценя: Эмігранты могуць вярнуцца ў дэмакратычныю Беларусь, калі ім забяспечыць умовы
Калі ў Беларусі зменіцца палітычная сістэма, для беларусаў замежжа з’явяцца рэальныя перскектывы працаваць на радзіме. Але ці вернуцца...

Калі ў Беларусі зменіцца палітычная сістэма, для беларусаў замежжа з’явяцца рэальныя перскектывы працаваць на радзіме. Але ці вернуцца яны, будзе залежыць ад здольнасці новых ўладаў забяспечыць адпаведныя ўмовы. 

 

Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў дырэктар Цэнтра сацыяльных інавацый, магістар палітычных навук Леанід Каліценя.

Беларусы бягуць…

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў нядаўна апублікавала даклад, згодна якому ў 2011 годзе прытулку ў еўрапейскіх краінах папрасіў 1,441 грамадзянін Беларусі. У 2010 годзе такіх зваротаў ад беларусаў было атрымана толькі 941.

У той самы час да беларускіх уладаў за 2011 год паступіла 90 просьбаў прадаставіць прытулак у рэспубліцы. У 2010 годзе падобных хадайніцтваў было 150.

Гэткім чынам, узровень жыцця ў Беларусі усё менш прываблівае як сваіх, так і замежных грамадзян.

“Калі казаць пра беларускую эміграцыю наагул, а не толькі пра афіцыйную, першым аспектам праблемы з’яўляецца адсутнасць дакладных дадзеных, колькі людзей з’язжае. Дадзеных пра тое, якая колькасць беларусаў едзе ва ўсходнім накірунку, прыкладам, у Расію, увогуле няма. Па Расіі ёсць прыблізныя дадзеныя - лічбы вагаюцца ад соцень тысячаў да мільёна. Гэта, канешне, не тыя, хто імкнецца атрымаць палітычны прытулак, але людзі пакідаюць сваю краіну, каб знайсці працу”, - адзначыў Леанід Каліценя.

Палітычнае становішча як пропуск у ЕС

Па яго словах, беларусы часта выкарыстоўваюць палітычнае становішча ў сваёй краіне, каб проста з’ехаць у дзяржаву з лепшым узроўнем жыцця. “Што тычыцца тых, хто звярнуўся па палітычны прытулак у ЕС, мы не ведаем, якая частка іх зрабіла гэта з прычыны рэальнага палітычнага пераследу, а якая проста выкарыстоўвае сітуацыю”, - заўважыў эксперт.

Леанід Каліценя падкрэсліў, што гэта не абавязкова можа быць звязана з прагненнем больш зарабляць.

“Напрыклад, чалавек хоча трапіць у ЕС, працаваць там. Чаму людзі не хочуць жыць у Беларусі? Я не магу адказваць за ўвесь спектар грамадства, але, калі казаць пра маладых людзей, з якімі мне даводзіцца размаўляць, сярод іх ёсць дастаткова амбіцыйныя асобы. Яны хочуць шмат чаго дасягнуць: прадказальнай прышласці, добрага эканамічнага становішча, дастаткова сучаснага і камфортнага жыцця. Дзеля гэтага яны вывучаюць некалькі моваў, паступаюць у прэстыжныя замежныя вну, на што знаходзяць сродкі пры дапамозе бацькоў, грантаў ці нейкіх асаблівых заробкаў. Гэтыя людзі пакідаюць краіну, бо не бачаць тут перспектыў для свайго развіцця”, - канстатуе суразмоўца.

Аэрадром падскока

На сучасным этапе няма даследванняў, ці беларусы намагаюцца эміграваць разам з сваімі сем’ямі, ці ствараюць сям’ю ўжо за мяжой.

“Якраз пра іх сямейныя, матрыманійныя планы мне цяжка нешта сказаць. Але, вандруючы, дастаткова часта сустракаю ў цягніках і самалётах, якія накіроўваюцца на захад, вельмі шмат таленавітых, перспектыўных маладых людзей. Яны давучваюцца недзе ў Беларусі, а другую адукацыю атрымліваюць за мяжой і там плануюць пабудаваць сваю далейшую кар’еру. На радзіме для іх няма месца”, - кажа Ленід Каліценя.

Беларусы жывуць за мяжой вельмі і вельмі па-рознаму, працягвае эксперт.

“Я цесна кантактаваў, прыкладам, з суполкай студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільнюсе - амаль палова з іх не збіраюцца вяртацца дамоў. У нефармальнай размове з імі я зразумеў, што вялікі адсотак студэнтах выкарыстоўвае ЕГУ як “аэрадром падскока”. Тобок, не ў якасці старта, з якога пачынаюць, але пры дапамозе якога можна паступіць у больш прэстыжныя вну і ужо дакладна застацца за мяжой. Калі звярнуць увагу на спецыяльнасці, якія атрымліваць у ЕГУ студэнты, скажам, візуальнае мастацтва, дык зразумела, што асаблівай патрэбы ў візуальным мастацтве Беларусь дакладна не мае. Для рэалізацыі такіх адмыслоўцаў тут няма ані рынка, ані належных умоваў”, - тлумачыць дырэктар Цэнтра сацыяльных інавацый.

Толькі некаторыя беларусы ў эміграцыі імкнуцца праяўляць сваю беларускасць.

“Чым далей на Захад, тым болей яны імкнуцца як мага хутчэй асімілявацца з знешнiм асяродкам. Сваю культурную ідэнтычнасць беларусам там праяўляць асабліва няма перад кім. Ёсць такія, якія прымаюць удзел у жыцці сваёй дыяспары, але ў асноўным іх можна сустрэць у беларускай блогасферы. Тобок, зараз сацыяльныя сеткі з’яўляюцца адзіным 100% варыянтам удзелу эмігрантаў у грамадскім жыцці Беларусі, нават калі пэўнай беларускай супольнасці ў тым месцы, дзе яны жывуць, няма”, - распавядае Леанід Каліценя.

Добрыя спецыялісты будуць вельмі запатрабаванымі

Палітычныя змены ў Беларусі самі па сабе не гарантуюць, што людзі, удала пабудаваўшы за мяжой кар’еру, вернуцца ў сваю айчыну.

“Змена палітычнай сітуацыі, мажліва, верне невялікі адсотак беларусаў. Чалавек - істота разумная, асабліва той, хто будуе кар’еру. Хто з’ехаў проста пазабавіцца, наагул нікуды вяртацца не будзе, бо краіна пры змене палітычнай сістэмы перажывае эканамічныя, сацыяльныя і іншыя цяжкасці. Адпаведна, для людзей, што з’ехалі з краіны ў пошуках лепшага жыцця, туды вяртацца - абсалютна нелагічна”, - даводзіць эксперт.

Крыху ў іншай сітуацыі апынуцца добрыя спецыялісты, якія ў Беларусі пры новай уладзе будуць вельмі запатрабаванымі.

“Тым жа, хто робіць кар’еру, бым болей не вельмі зразумела, куды вяртацца ў сітуацыі перабудовы і мажлівага зруйнавання інстытутаў, нейкіх сацыяльных удараў. З іншага боку, калі кіраўніцтва пераходнага перыяду зможа забяспечыць для іх адпаведныя ўмовы і дастаткова прывабныя прапановы, у сітуацыі перахода спецыялісты могуць зрабіць някепскую кар’еру. Я маю наўвазе не толькі эканамістаў, але таксама сацыёлагаў, культуролагаў і гэтак далей. Беларусі насамрэч спатрэбіцца вельмі шмат падобных адмыслоўцаў. Яно перспектыўна, але пра гэта трэба думаць тым, хто збіраецца быць у пераходным кіраўніцтве, каб забяспечыць належныя інфраструктурныя і інстытуцыйныя ўмовы”, - падрэзюмаваў Леанід Каліценя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео