BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Свята яднання Беларусі і Расіі – бутафорскае, як і Саюзная дзяржава

02.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Свята яднання Беларусі і Расіі – бутафорскае, як і Саюзная дзяржава
  Беларуская дзяржава ўсё яшчэ не вызначылася ў сваім геапалітычным кірунку, і гэтая нявызначанасць вельмі негатыўна ўплывае на...

 

Беларуская дзяржава ўсё яшчэ не вызначылася ў сваім геапалітычным кірунку, і гэтая нявызначанасць вельмі негатыўна ўплывае на становішча як унутры Беларусі, так і на знешнюю палітыку. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў дырэктар Цэнтра Еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

 

Дамову аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі прэзідэнты абедзьвюх краінаў падпісалі 2 красавіка 1996 года, з тых часоў гэты дзень адзначаецца як свята яднання беларускага і расійскага народаў. А роўна праз год прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.

“Самое свята – сімвалічнае, звязанае з аб’яднаннем Беларусі і Расіі у так званую Саюзную дзяржаву. Але, як і сама Саюзная дзяржава мае бутафорскі эфект і не мае нейкага рэальнага значэння да сённяшняга часу, так і гэтае свята з’яўляецца бутафорскай надбудовай у незразумелай канструкцыі Саюзнай дзяржавы”, - каментуе Андрэй Ягораў.

Да геапалітычных трэндаў, якія робяцца Беларуссю, можна ставіцца па-рознаму, зазначыў эксперт.

“Але да сённяшняга часу ні беларуская нацыя, ні беларуская дзяржава фактычна не вызначыліся ў сваім геапалітычным кірунку. І гэтая нявызначанасць вельмі негатыўна ўплывае на знешне- і ўнутрыпалітычнае становішча ў Беларусі. Бо мы не валодаем сваёй прышласцю, не рацыянальна кіруем тым, куды павінная рухацца краіна, з кім інтэгравацца і ўступаць у альянсы, як вызначаць перспектыву свайго развіцця. Беларусь проста зацягваюць нейкія натуральныя працэсы ў той ці іншы бок”, - даводзіць ён.

“Зараз назіраем, як нас зноў павяло ў бок Расіі. І ніхто, зноў-такі, рацыянальна не абмяркоўвае, не вызначае, не дыскутуе, не палемізуе, наколькі ўвогуле гэта з’яўляецца стратэгічна важным для нацыянальных інтарэсаў”, - канстатуе суразмоўца.

Для Масквы свята яднання беларускага і расійскага народаў мае прыблізна такое сама значэнне.

“Таксама, як і ў Беларусі, гэта хутчэй палітычна-сімвалічны праект, які кіруецца імперскімі інтарэсамі Расіі. РФ прэтындуе на ролю аднаго з сусветных геапалітычных лідэраў. Таму ёй вельмі важна захоўваць такога кшталту інтэграцыйныя аб’яднанні, як Саюзная дзяржава з Беларуссю, Мытны саюз ці ініцыятывы Пуціна ў межах Еўразійскага саюза, каб гэта дэманстравала сімвалічныя падставы для рэгіянальнага лідэрства Расіі. Але рэальна, канешне, Расія не мае падставаў, каб займаць тое месца, на якое прэтэндуе”, - тлумачыць Андрэй Ягораў.

Гэткім чынам, для расійскіх уладаў ідэя свята 2 красавіка мае большае значэнне, чым для беларускіх.

“Стратэгічна, канешне, для Масквы гэтае свята, як і ўвогуле саюзная дамова з Беларуссю, мае большае значэнне, чым для Мінска, таму што ўкладаецца ў пэўныя трэнды расійскага рэваншу на постсавецкай прасторы. І таму для расійскай палітыкі гэтае свята нясе куды большае значэнне, чым для Беларусі, якая вагаецца паміж Усходам і Захадам і хутчэй выкарыстоўвае гэта выключна для таго, каб атрымліваць нейкія сітуатыўныя выгоды ад Расіі”, - кажа кіраўнік Цэнтра Еўрапейскай трансфармацыі.

Што тычыцца грамадскай супольнасці, дык жыхары Расіі наагул часам не ўспрымаюць Беларусь як самастойную краіну.

“Грамадзяне Беларусі, думаю, ведаюць, што знаходзяцца ў Саюзнай дзяржаве – бо шмат год у ёй знаходзяцца. Расійскія ж грамадзяне, натуральна, таксама гэта ведаюць – але яны часам не ведаюць, што Беларусь – незалежная дзяржава”, - падрэзюмаваў Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео