BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рада Еўропы: Не можа быць кантактаў з Мінскам да вызвалення палітвязняў

02.04.2012
Рада Еўропы: Не можа быць кантактаў з Мінскам да вызвалення палітвязняў
Личности
Рада Еўропы не можа падтрымлівацье стасункі з беларускімі ўладамі. Пра гэта заявіў генэральны сакратар арганізацыі Турб’ёрн Ягланд.

Рада Еўропы не можа падтрымлівацье стасункі з беларускімі ўладамі. Пра гэта заявіў генэральны сакратар арганізацыі Турб’ёрн Ягланд.

“У нас няма аніякіх кантактаў на палітычным узроўні, але мы працуем з грамадзянскай супольнасцю і сродкамі масавай інфармацыі. Пакуль Беларусь не адменіць смяротнае пакаранне і ня вызваліць палітвязьняў, мы не можам мець з ёй палітычных кантактаў. Гэта неверагодна, што кандыдаты ў прэзыдэнты ўсё яшчэ ў няволі”, - прыводзіць яго словы “Радыё Свабода” з спасылкай на аўстрыйскую Die Presse.

Ён падкрэсліў, што Беларусь, адзіная краіна на кантыненце, што не ўваходзіць у Раду Еўропы, застаецца тут і адзінай дзяржавай, якая ўсё яшчэ ўжывае смяротнае пакаранне. Напярэдадні ж прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году Мінск падаваў сыгналы, што можа скасаваць гэты від пакарання.

“Былі выразныя знакі, што Беларусь хоча стаць часткай еўрапейскай сям’і. Аднак я ўпэўнены, што гэтая краіна некалі стане членам Рады Еўропы. Іншае было б проста вар’яцтвам”, - кажа Турб’ёрн Ягланд.

Раней генсакратар арганізацыі асудзіў расстрэлы абвінавачаных у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава, адзначыўшы, што “такім стаўленьнем да жыцця чалавека, непавагай да яго асноўных правоў і дэмакратычных стандартаў улады Беларусі ўсё больш ізалююць сваю краіну і яе людзей ад усяго астатняга свету”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, нядаўна Турб’ёрн Ягланд заявіў, што Еўропа "ніколі не зможа прымусіць Лукашэнку рэфармавацца і сысці ад улады самастойна". "Мы маем дачыненне з класічным дыктатарам. Усе дыктатары маюць галоўны прыярытэт – выжыванне”, - зазначыў ён і прапанаваў свой план дзеянняў у дачыненні да Беларусі, які прадугледжвае адзіную палітыку Еўропы з удзелам Расіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео