BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стан здароўя Каваленкі набліжаецца да цяжкага

02.04.2012 Фота svaboda.org
Стан здароўя Каваленкі набліжаецца да цяжкага
Стан здароўя Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку, у параўнанні з апошнімі днямі пагоршыўся і стаў бліжэй да цяжкага. Пра гэта заявіў...

Стан здароўя Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку, у параўнанні з апошнімі днямі пагоршыўся і стаў бліжэй да цяжкага. Пра гэта заявіў лекара псыхіятрычнага шпіталю пры калоніі “Віцьба-3”, дзе утрымліваюць палітвязня.

Такую інфармацыю лекар паведаміў жонцы палітычнага актывіста Алене Каваленцы, якая датэлефанавалася ў шпіталь.

Ён таксама зазначыў, што калі стан здароўя вязня будзе пагаршацца, то Сяргея Каваленку могуць перавесці ў цывільны шпіталь, перадае “Радыё Свабода”.

Аднак спаткацца з вязнем 2 красавіка адміністрацыя калоніі ані жонцы вязня, ані яго маці Лідзіі Каваленцы, не дазволіла. На дадзены момант, па словах Алены Каваленкі, яе мужа праз зонд кормяць малочнай сумесю для кармлення немаўлят.

“Шэсць разоў на дзень яму ўліваюць сумесь „Беллакт“, паведаміў лекар. Пачалі гэтак карміць яшчэ ўчора, у нядзелю. Таксама працягваюць ставіць кропельніцы. Паводле лекара, ягоны стан „больш-менш“. Тэмпэратура паніжаная, ціск быццам нармальны. Але сам Сяргей есці па-ранейшаму адмаўляецца. Мяркую, калі б яго паклалі ў цывільны шпіталь, ён бы і сам пагадзіўся выходзіць з галадоўкі, а турэмным лекарам ён не давярае. Нас да Сяргея нікога не дапускаюць”, - распавяла яна.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 29 сакавіка з Сяргеям Каваленкам сустрэўся яго адвакат. Па словах абаронцы, апазіцыянер памірае: вязень на той момант важыў 45 кг. Каваленка галадае з 20-дзённым перапынкам з сярэдзіны снежня. Актывіст КХП БНФ пратэстуе супраць пакарання ў выглядзе 2 гадоў і месяца пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбыцця хатняй “хіміі”, якую ён атрымаў раней за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на каляднай хваінцы ў Віцебску.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео