BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ярмошына: Ці запрашаць АБСЕ на выбары – пытанне складанае

02.04.2012
Ярмошына: Ці запрашаць АБСЕ на выбары – пытанне складанае
Личности
Ці запрашаць на выбары ў Палату прадстаўнікоў назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, будзе вырашаць асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Ці запрашаць на выбары ў Палату прадстаўнікоў назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, будзе вырашаць асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. “Гэта вельмі складанае пытанне, улічваючы іх ранейшыя паводзіны. Таму рашэнне будзе прымаць кіраўнік дзяржавы”, - цытуе чыноўніцу “Радыё Свабода”.

Указ пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў можа з’явіцца ў чэрвені, найбольш верагоднай датай іх правядзення з’яўляецца 23 верасня, паведаміла Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, Беларусь пакуль не збіраецца пераймаць досвед расійскіх уладаў у правядзенні выбараў.

“Нейкія невялічкія змены могуць быць. Але што тычыцца прынцыповых, такіх, як ужыванне вэб-камераў, такога не будзе. ЦВК звярнулася да спэцыялістаў “Белтэлекаму” з просьбай падлічыць, колькі будзе каштаваць набыццё і ўсталёўка вэб-камераў. Яны адказалі, што толькі набыцьцё тэхнікі без падлучэння будзе каштаваць 4,5 млн. даляраў - а гэта палова ўсяго бюджэту кампаніі. Таму мы ня можам пайсці на такі крок”, - патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 7 сакавіка кіраўніца ЦВК заявіла, што назіральнікаў ад Еўрасаюза на выбарах у Беларусі не будзе.

"Чаму мы іх прадстаўнікоў павінныя пускаць у краіну? Мы ж кожны раз на мінулых выбарах давалі магчымасць і выдавалі мандаты назіральнікаў усім амбасадарам краін ЕС, акрэдытаваных у Мінску, хоць яны не ўваходзілі ў склад місіі АБСЕ. Гэта быў крок добрай волі. І ініцыявала яго кожны раз я - ветэран спісаў няўезных з 2004 года! Не разумею, навошта мы зараз павінны дэманстраваць такія прыгожыя жэсты, калі людзі іх не ў стане ацаніць?" - сказала яна.

У сваю чаргу прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Енс-Хаген Эшэнбехер нагадаў Лідзіі Ярмошынай, што забяспечыць прысутнасць назіральнікаў з іншых краін Беларусь абавязаная, паколькі з’яўляецца членам АБСЕ, а не "пускае па добрай волі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео