BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Геапалітычная барацьба за Беларусь

30.03.2012 Улад Вялічка, EaPCommunity | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Геапалітычная барацьба за Беларусь
Аналитика и исследования
Апошнія паўтара складаных гады мы маем справу з самым вялікім крызісам адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Яшчэ горш тое, што...

Апошнія паўтара складаных гады мы маем справу з самым вялікім крызісам адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Яшчэ горш тое, што да самага дна яшчэ далёка, узаемастасункі паміж ЕС і Беларуссю могуць пагоршыцца ў любы момант. На шчасце, досвед адносін Еўропы і Мінска паказвае: якімі б суровымі ні былі заявы беларускіх улад, шанец палепшыць становішча заўсёды ёсць. У рэшце рэшт, Аляксандр Лукашэнка дасканала засвоіў палітыку манеўравання паміж Усходам і Захадам.

Тым не менш, цалкам верагодна чакаць далейшага пагаршэння стасункаў; асабліва ўлічваючы, што канфлікт быў справакаваны урадам Беларусі і планы Мінска могуць уключаць у сябе эскалацыю халоднай вайны. Мы не можам выключаць магчымасць таго, што Крэмль адыграў сваю ролю ў гэтай сітуацыі. Мы не ведаем дакладных умоў Расіі ў абмен на фінансавую дапамогу Беларусі ад Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Эканамічныя аспекты пагаднення маглі таксама ўключаць патрабаванні палітычнага характару. Апошні скандал з Захадам і ківок у бок усходніх суседзяў можа быць адлюстраваннем закулісных пагаднянняў Масквы і Мінска. Ні для каго не сакрэт, што аддаляць Беларусь ад еўрапейскіх суседзяў можа быць у інтарэсах Крамля, пасля чаго сталіца Расіі можа ў канчатковым выніку паглынуць іншыя фарпосты беларускага суверэнітэту. Справа не ў тым, што Расія мае намер зрабіць Беларусь сваёй дзевятай федэральнай акругай. Яна можа проста адасобіць сябе ад дзяржаў-сябраў НАТА буфернай краінай, якую будзе цалкам кантраляваць.

Малаверагодна, аднак, што эканамічныя санкцыі будуць уведзеныя. Па-першае, Еўропа разумее, што рэжым не мае ніякай рэальнай магчымасці для барацьбы з еўрапейскімі мерамі, і таму ён будзе пераследваць сваіх апазіцыйных актывістаў. Любое эканамічнае эмбарга будзе выклікаць негатыўную рэакцыю беларускай грамадскасці, праз гэта разрыў паміж еўрапейскай супольнасцю і Беларуссю будзе павялічвацца і станавіцца ўсё больш непераадольным. Па-другое, з тэхнічнага пункту гледжання, накладанне санкцый толькі на прарэжымных бізнесоўцаў будзе надзвычай цяжкай задачай. Па-трэцяе, Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Мытнага саюза разам з Расіяй і Казахстанам, і любыя абмежаванні эканамічнага характару ў дачыненні да Мінска будзе даволі лёгка пераадолець, дзякуючы суседзям па Мытнаму саюзу.

Аднак Еўропа не разглядае такі сцэнар. У той жа час, Брусель разумее, што яго прастора для манеўраў з Беларуссю нашмат меншая, чым з Расіяй, што вынікае з таго факта, што для Масквы значна важней заваяваць вернасць Беларусі. У Еўропе ж актыўная інтэграцыя Беларусі, у асноўным, лабіруецца новымі краінамі-сябрамі ЕС, якія маюць менш уплыву на агульнаеўрапейскія каналы абмеркавання, чым "старыя" сябры Еўрасаюза. Такім чынам, пазіцыя Бруселя ў дыспуце з беларускім рэжымам на дадзены момант аптымальная. Пасля сінхроннага адклікання з Беларусі ўсіх еўрапейскіх амбасадараў, ЕС паслаў краіне выразны сігнал: ён можа прымаць аднадушныя рашэнні, і не паддасца на падобны шантаж з боку Лукашэнкі.

Чаша цярпення Еўропы яшчэ не перапоўнілася. Мы можам чакаць яшчэ некалькі гадоў геапалітычнай барацьбы за Беларусь. Стварэнне Еўразійскага саюза, пра які марыць Уладзімір Пуцін, не адбудзецца за адзін дзень. Адзіным правільным спосабам барацьбы ў гэтай сітуацыі будзе павысіць агульную пільнасць. Еўропа не можа пусціць усё на самацёк, пакуль ёсць яшчэ хоць адзін шанец выпраўлення становішча: сітуацыя, калі Лукашэнку спатрэбяцца еўрапейскія суседзі для знаходжання балансу паміж яго адносінамі з Масквой і ціскам на ўласны рэжым.

 

Улад Вялічка, старшыня Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" і былы сустаршыня Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (2010-11 гады)

 

Паводле: Ulad Vialichka, Geopolitical struggle for Belarus // EaPCommunity.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео