BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шчукіну далі штрафу больш, чым яго падабаронным

30.03.2012 Фота svaboda.org
Шчукіну далі штрафу больш, чым яго падабаронным
Личности
Аршанскі гарадскі суд 30 сакавіка вырашыў пакараць праваабаронуцу і дэпутата Вярхоўнай Рады 13-га склікання Валера Шчукіна штрафам у...

Аршанскі гарадскі суд 30 сакавіка вырашыў пакараць праваабаронуцу і дэпутата Вярхоўнай Рады 13-га склікання Валера Шчукіна штрафам у памеры 1,19 млн. рублёў (каля 148 даляраў).

Па абвінавачанні ў дробным хуліганстве ён атрымаў штраф у 4 базавыя велічыні (140 тыс. рублёў), а за непадпарадкаваньне міліцыі — 30 базавых (1,05 млн. рублёў).

Паседжаннем кіравала суддзя Тацяна Рыбакова, у залю змаглі трапіць некалькі чалавек, папярэдне ім загадалі выключыць мабільныя тэлефоны. Міліцыянты не пускалі ў залю тых, хто меў пры сабе хоць якую тэхніку, перадае “Радыё Свабода”.

Сведкі-міліцыянты, якія затрымлівалі праваабаронцу, паведамілі ў судзе, што абвінавачванне Шчукіну гучыць так: “дробнае хуліганства ў выглядзе дэманстратыўнага ляжання на падлозе”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Валера Шчукіна затрымалі 29 сакавіка, калі ён намагаўся патрапіць на працэс апазіцыянераў Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава. Праваабаронца паклаўся на падлогу і сваім целам заблакаваў дзверы на паверсе, дзе адбывалася паседжанне.

Валер Шчукін пратэставаў супраць таго, што працэс зрабілі закрытым. Пры затрыманьні праваабаронцу заявілі, што сваімі дзеяннямі ён замінае працы суду. Ноч 70-гадовы Шчукін правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Па словах праваабаронцы, ён адчуваў сябе не вельмі добра.

Цікава, што Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава аштрафавалі на 350 тыс. рублёў кожнага – тобок, Шчукіну прысудзілі штраф, большы усе тры разам узятыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео