BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эстонія выдзяляе 100 тыс. еўра на развіццё дэмакратыі ў Беларусі

30.03.2012 Фота svaboda.org
Эстонія выдзяляе 100 тыс. еўра на развіццё дэмакратыі ў Беларусі
Эстонскія ўлады вырашылі прадаставіць грамадзянскай супольнасці Беларусі грашовую дапамогу. Пра гэта паведаміў амбасадар Эстоніі ў...

Эстонскія ўлады вырашылі прадаставіць грамадзянскай супольнасці Беларусі грашовую дапамогу. Пра гэта паведаміў амбасадар Эстоніі ў Мінску Яак Ленсмэнт.

“Сума невялікая, але пры правільным выкарыстанні, мы ўпэўненыя, можна зрабіць шмат карыснага”, - цытуе яго “Радыё Свабода”.

“Двухбаковая дапамога Эстоніі сканцэнтраваная перш за ўсё на шасці дзяржавах Палітыкі суседзтва Еўрапейскага Саюза (Арменія, Азэрбайджан, Грузія, Малдова, Украіна, Беларусь) і на Аўганістане. Выбар намі краінаў-партнэраў абумоўлены перш за ўсё канкрэтнымі патрэбамі гэтых краінаў і дадатковымі дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, у развіцьці якіх Эстонія можа прапанаваць дапамогу гэтым краінам”, - паведамляецца на сайце МЗС Эстоніі.

Яак Ленсмэнт патлумачыў, што праграмы дапамогі існавалі і раней, але зараз яе стала болей. “Цяпер мы маем прыкладна ў два разы болей сродкаў для такіх праектаў, чым летась”, - зазначыў дыпламат.

Напрыклад, Эстонія будзе прапаноўваць праграмы для навучання студэнтаў, якія ня могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі. “Мы таксама працягваем падтрымліваць ЕГУ. І па-ранейшаму лічым, што гэта вельмі важна”, - дадаў амбасадар.

Па яго словах, Талін выдзялае для Беларусі 100 тыс. еўра. на “падтрымку грамадзянскай супольнасьці, развіццё дэмакратычных інстытутаў і ўмацаваньне ідэяў захаваньня правоў чалавека”. “Гэтыя задачы не могуць існаваць адна без адной. І тое, што мы накіроўваем рэсурсы на адукацыю - гэта сродкі, а мэты адны і тыя ж: падтрымліваць грамадзянскую супольнасць”, - падкрэсліў Яак Ленсмэнт.

 Канкрэтны прыклад дапамогі - праца Цэнтра “Усходняга партнэрства”, які пачаў дзейнічаць у студзені. У Цэнтры навучаюцца прадстаўнікі краінаў “Усходняга Партнэрства” Еўрасаюза, у тым ліку і беларускія чыноўнікі.

Кіраўнік эстонскай дыпмісіі ўдакладніў, што аказанне фінансавай дапамогі не звязанае з дыпламатычным канфліктам паміж ЕС і афіцыйным Мінскам. “Гэта супадзеньне. Праграма была заплянаваная яшчэ летась, такая дапамога плануецца зыходзячы з памераў дзяржаўнага бюджэту, і на зацвярджэньне сумаў ідзе багата часу”, - адзначыў Яак Ленсмэнт.

Сродкі на супрацоўніцтва і гуманітарную дапамогу выдзяляюцца за кошт бюджэтаў Міністэрства замежных спраў і Міністэрства фінансаў Эстоніі. У 2010 годзе агулам было выдзелена 14 мільёнаў еўра, што складае 0,1% валавога нацыянальнага прадукту краіны. Да 2015 году памер дапамогі плануецца падвысіць да 0,33% ад ВНП.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, у рэзалюцыі Еўрапарламент па беларускім пытанні, прынятай 29 сакавіка, падкрэсліваецца: ЕС і Беларусь павінны мець добрасуседскія адносіны. Паводле меркавання еўрапарламентарыяў, Еўрасаюз павінен “рашуча падтрымліваць цеснае ўзаемадзеянне” з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, а таксама дэмакратычныя памкненні беларускага народа.

Парламентары заклікаюць Еўракамісію “фінансавымі і палітычнымі сродкамі падтрымліваць намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і няўрадавых арганізацый у Беларусі з мэтай судзеяння дэмакратыі”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео