BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікола Аўтуховіч: Настройваюся на поўны тэрмін

29.03.2012
Мікола Аўтуховіч: Настройваюся на поўны тэрмін
Личности
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Міколу Аўтуховічу, якога ўтрымліваюць у «крытай» вязніцы ў Гродне, праз паўгады могуць зменяць рэжым з...

Ваўкавыскаму прадпрымальніку Міколу Аўтуховічу, якога ўтрымліваюць у “крытай” вязніцы ў Гродне, праз паўгады могуць зменяць рэжым з суворага на агульны.

Пра гэта палітвязень напісаў свайму сябру Л., таксама былому вязьню. Як адзначае Л., Мікола належыць “да сапраўдных мужыкоў”, якія не прызвычаіліся напружваць сваімі праблемамі блізкіх, а таму пачынае свой ліст традыцыйна.

“У мяне ўсё ў парадку. У псыхалагічным пляне тут шмат прасцей( у параўнанні з калоніяй). Шмат вольнага часу, аднак запаўняю яго так, што нават не паспяваю рабіць усё тое, што запланаваў. Сумаваць не даводзіцца. Праз паўгода, калі ня будзе парушэнняў, зменяць рэжым з суворага на агульны (дазволяць большую колькасць спатканняў і перадачаў)”, - цытуе ліст “Радыё Свабода”.

“Планую абзавесціся DVD і сур’ёзна заняцца ангельскай мовай. Аднак DVD дазволяць не раней, як зменяць рэжым, а таму буду пачынаць навучанне па кнігах. З нямецкай мовай праблемаў няма. Магу кантактаваць, трэба толькі крыху практыкі. Так заўсёды было: пажывеш там 2-3 тыдні, і нават не заўважаеш, як словы пачынаюць з цябе самі “выскокваць”. З перыёдыкі магу чытаць далёка ня ўсё. Толькі тыя газэты, дзе ня ўсё публікуюць. Усім прывітанне і да сустрэчы. Так хочацца спадзявацца, што яна будзе хуткай. Хаця, зразумела, настройваюся на поўны тэрмін”, - піша Мікола Аўтуховіч.

Як сведчаць колішнія вязні “крытай” гарадзенскай турмы, камера 12, дзе ўтрымліваюць Аўтуховіча, знаходзіцца ў новым турэмным будынку або так званай “амерыканцы”. Утрымліваюцца тут, як правіла. падследныя, у той час як асуджаныя звычайна знаходзяцца ў старым будынку - “бастыёне”. Камеры “амэрыканкі” разлічаныя пераважна на чатырох чалавек, адрозна ад “бастыёну”, яны не бываюць перапоўненымі. З іншага боку, кажуць былыя вязні, кантроль камераў “амэрыканкі” куды больш шчыльны: ахоўнікі зазіраюць у вочка ледзь ня кожныя пяць хвілінаў.

Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, Мікола Аўтуховіч належыць да найвядомейшых палітычных зняволеных свету.

У персанальным раздзеле, прысвечаным Аўтуховічу, Freedom House піша, што ўпершыню гэты паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС, аднак ужо ў 2009 годзе яго зноў асудзілі, гэтым разам на пяць гадоў нібыта за захоўванне зброі. Паводле ацэнак праваабаронцаў, сапраўдная прычына турэмнага зняволеньня Аўтуховіча ў тым, што ён заклікаў да дэмакратычных зменаў у Беларусі і натхняў землякоў не баяцца выказвацца супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Як адзначае Freedom House, здароўе Аўтуховіча сур’ёзна падарванае сэрыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам належнай мэдычнай дапамогі. У снежні, знаходзячыся ў івацэвіцкай калоніі, Аўтуховіч ускрыў сабе вены. Да гэтага адчайнага кроку ён быў даведзены адміністрацыяй, лічаць праваабаронцы. У лютым за частыя выпадкі непадпарадкаваньня адміністрацыі калоніі быў пераведзены ў “крытую” гарадзенскую турму. Тут ён мусіць утрымлівацца два гады - да канца тэрміну ў 2014 годзе.

Вязню можна напісаць па адрасу:

230025 Гродна

вул. Кірава,1

турма № 1

камера 12

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео