BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юстас Палецкіс: Рэзалюцыя ЕП па Беларусі будзе даволі жорсткай

29.03.2012
Юстас Палецкіс: Рэзалюцыя ЕП па Беларусі будзе даволі жорсткай
Личности
Падчас сесіі 29 сакавіка ў Брусэлі Еўрапарламент прагаласуе за рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі. Еўрапарламентар ад Літвы Юстас Палецкіс...

Падчас сесіі 29 сакавіка ў Брусэлі Еўрапарламент прагаласуе за рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі. Еўрапарламентар ад Літвы Юстас Палецкіс мяркуе, што дакумант будзе прыняты з некаторымі дапаўненнямі.

“У прынцыпе, тое што падрыхтавана ў Страсбурзе, мяняцца ня будзе. Дадасца толькі рэакцыя на выкананьне смяротнага прысуду Змітру Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Будзе асуджацца і гэты прысуд, і тое, што Беларусь прымяняе смяротную кару. Таксама будзе рэакцыя на тое, што апазыцыянераў затрымліваюць на мяжы. Таму, калі раней была надзея нешта палепшыць, то цяпер мы бачым, што нічога не атрымалася. Відаць, рэзалюцыя будзе даволі жорсткай”, - цытуе яго “Радыё Свабода”.

Паводле Юстаса Палецкіса, надзеі еўрапейцаў на паляпшэнне сітуацыі не спраўдзіліся. Ён пракамэнтаваў затрыманне апазіцыянераў Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава.

“Гэта эскалацыя, гэта разыходзіцца з нашымі прагнозамі. І мы, фракцыя сацыялістаў і дэмакратаў, спадзяваліся на нейкае пераадоленне крызысу. Відаць, гэтага ня будзе у блізкай прышласці. І гэта, канечне, кепскі сігнал перад выбарамі. І ўсё ж хочацца спадзявацца, што калі не адразу, то праз некаторы час будуць спробы вяртання да дыялёгу. Цяпер ён практычна немагчымы. Тут былі прапановы паслаць у Мінск дэлегацыю парламенту альбо нашай дэлегацыі па дачыненнях зь Беларуссю. Але ў гэтай абстаноўцы гэта не атрымліваецца, канечне”, - упэўнены літоўскі палітык.

Што да вяртання амбасадараў краін ЕС у Мінск, гэта адкладаецца на няпэўны час. “Была надзея, што будзе вяртанне і нармалізацыя, але цяпер адкладваецца”, - кажа ён. Па яго словах, беларускія амбасадары таксама вернуцца з краінаў ЕС у Беларусь. “Наколькі мне вядома, такая рэкамендацыя ўжо зроблена”, - зазначыў Юстас Палецкіс.

Як раней паведамдяда Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, віцэ-спікер Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч заявіў, што прыняцце рэзалюцыі, перашапачаткова запланаванае на 15 сакавіка, адклалі, паколькі спадзяваліся на выпраўленне сітуацыі афіцыйным Мінскам.

“Мы затрымалі прыняцце рэзалюцыі на два тыдні, спадзеючыся, што перспектыва далейшых санкцый выкліча пазітыўную рэакцыю урада Беларусі па пытанні палітычных зняволеных і парушэнняў правоў чалавека, якімі занепакоены ЕП. Аднак нічога не адбылося, таму мы плануем прыняць рэзалюцыю, якая будзе вельмі крытычнай у адрас беларускіх уладаў”, - паведаміў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео